21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусі занепакоеныя "мiтуснёй" Расii па пытаннi развiцця Саюзнай дзяржавы

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі занепакоеныя "мiтуснёй" Расii па пытаннi развiцця Саюзнай дзяржавы

Пасяджэнне Вышэйшага Дзяржсавета прэзiдэнтаў Беларусi i Расii ў Маскве, якое планавалася на 1 снежня, адкладзена з-за няўзгодненасцi парадку дня самiта.

Як паведамiла карэспандэнту агенцтва "Інтэрфакс-Захад" крынiца ў блiжэйшым акружэннi Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi, якая пажадала застацца неназванай, у Мiнску "занепакоены "мiтуснёй" расiйскага боку па пытаннi развiцця Саюзнай дзяржавы". "Беларусь заўсёды была i будзе гатовая ў любы час i ў любым фармаце — няхай гэта будзе сустрэча ў форме адзiн на адзiн або пасяджэнне Вышэйшага Дзяржсавета Саюза — абмяркоўваць любыя пытаннi, звязаныя з саюзным будаўнiцтвам", — падкрэслiла крынiца.

Суразмоўца агенцтва нагадаў, што 22 чэрвеня ў Брэсце i 25 кастрычнiка ў Маскве памiж лiдарамi дзвюх дзяржаў была "дасягнутая дакладная i канкрэтная дамоўленасць аб наданнi новага iмпульсу саюзнаму будаўнiцтву, зыходзячы з геапалiтычных умоў, якiя складваюцца". "Зыходзячы менавiта з гэтых дамоўленасцяў, беларускi бок прапанаваў пашырыць "руцiнны" парадак дня пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета праектамi найважнейшых рашэнняў у палiтычнай, эканамiчнай i ваеннай сферах. Расiйскi бок адмовiўся абмяркоўваць гэтыя пытаннi на пасяджэннi Вышэйшага Дзяржсавета i прапанаваў разгледзець праекты дакументаў у закрытым фармаце.

Беларускi бок пагадзiўся i гатовы быў гэта зрабiць.

Аднак у апошнi момант Крэмль адмовiўся ад раней дасягнутых дамоўленасцяў i даў згоду на правядзенне пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета выключна па "руцiнным" парадку дня, якi, да слова сказаць, не быў цалкам узгоднены", — адзначыў высокапастаўлены прадстаўнiк Беларусi.

"Падобная "мiтусня" проста незразумелая. Беларусь гатовая да сустрэч у любых фарматах. Але важна правядзенне гэтых сустрэч, уключаючы пасяджэнне Вышэйшага Дзяржсавета, не "для галачкi", не для ВДС як такога, а для рэальнага развiцця Саюза. Як гаворыць прэм’ер-мiнiстр Расii Уладзiмiр Пуцiн, патрэбна "субстантыўнае абмеркаванне пытанняў", — падкрэслiў суразмоўца агенцтва.

Прадстаўнiк беларускага кiраўнiцтва заявiў таксама аб гатоўнасцi апублiкаваць "усю папярэднюю самiту, якi не адбыўся, службовую перапiску памiж Мiнскам i Масквой, з якой усё стане зразумелым".

Каментуючы тлумачэннi ананiмнай крынiцы ў Крамлi, якiя з’явiлiся ў друку, аб прычынах пераносу сустрэчы прэзiдэнтаў дзвюх краiн, прадстаўнiк Беларусi заявiў, што расцэньвае iх "як дэзынфармацыю".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасяджэнне Вышэйшага Дзяржсавета прэзiдэнтаў Беларусi i Расii ў Маскве, якое планавалася на 1 снежня, адкладзена з-за няўзгодненасцi парадку дня самiт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика