І зноў пра "Капыты салаўёў у Купалаўскім парку"
І зноў пра "Капыты салаўёў у Купалаўскім парку"
У рэдакцыю працягваюць паступаць водгукi, рэагаваннi на лiст вядомых дзеячаў культуры, змешчаны ў газеце за 25 кастрычнiка г.г. На гэты раз "Звяздзе" адказвае начальнiк упраўлення добраўпарадкавання i гарадскога дызайну Камiтэта архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама А. Андрончык: "Па даручэннi кiраўнiцтва Мiнгарвыканкама камiтэт архiтэктуры i горадабудаўнiцтва разгледзеў артыкул у "Звяздзе" i паведамляе наступнае. Размяшчэнне кафэ-рэстаранаў у парках не супярэчыць рэгламентам генеральнага плана г. Мiнска. Парк iмя Я. Купалы размешчаны ў цэнтры горада i тут неабходна забяспечыць гарадскi ўзровень рэкрэацыйнага абслугоўвання, якi адпавядаў бы сучасным умовам. Кафэ ў парку iмя Я.Купалы прадугледжваецца размясцiць на месцы iснуючай грамадскай прыбiральнi з захаваннем яе функцыi. Эскiзнае вырашэнне аб’екта разгледжана i ўзгоднена камiтэтам у 2007 годзе. Распрацоўваецца будаўнiчы праект, якi ва ўстаноўленым парадку падлягае ўзгадненню ў Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i камiтэце архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама. Адначасова паведамляем, што ў парку iмя Я. Купалы вядзецца паэтапная рэалiзацыя праекта рэканструкцыi парку. Цяпер заканчваецца будаўнiцтва 3-га этапа з пяцi. У цэлым парк пасля рэканструкцыi абновiць i пашырыць гiсторыка-музейныя функцыi, набываючы вобраз "лiтаратурнага парку". Праектам прадугледжваецца архiтэктурна-мастацкае вырашэнне ўсяго паркавага ансамблю, уключаючы рэканструкцыю помнiка Я. Купалу, рэканструкцыю агароджы ўздоўж вулiцы Я. Купалы i фантана "Купалiнкi". Устаноўка ў 1972 годзе помнiка Я. Купалу, а таксама ўстаноўка скульптурных кампазiцый тэматычнага фантана "Купалiнкi" прадугледжвалi ў асноўным арганiзацыю галоўнага ўвахода ў парк з боку пр. Незалежнасцi i фактычна не закранулi добраўпарадкавання зоны парку. У сувязi з гэтым генеральным планам рэканструкцыi прадугледжваецца комплекснае вырашэнне добраўпарадкавання ўсёй тэрыторыi парку з улiкам захавання i арганiчнага завяршэння ўсёй планiровачнай структуры. Дадатковыя новыя прагулачныя накiрункi па кальцу звязваюць усе галоўныя алеi i спрыяюць зручным падыходам да ракi. Тут жа прадугледжваецца арганiзацыя тэматычных пляцовак адпачынку, абсталяваных малымi архiтэктурнымi формамi. Вялiкая ўвага праектам нададзена ўсiм уваходам у парк з боку пр. Незалежнасцi i вул. Я. Купалы. Асаблiвае значэнне надаецца зоне зялёнага партэра ад фантана "Купалiнкi" да р. Свiслач. Праектам прадугледжваецца мастацкае вырашэнне аднаго з галоўных элементаў парку з раскрыццём на раку Свiслач i на будынак тэлекампанii. Партэр аформлены яркiмi кампазiцыямi з услаўленых паэтам кветак, што створыць уражанне ракi, дзе на маляўнiчых прыродных камянях высечаны чатырохрадкоўi з верша Я. Купалы. Часова ўстаноўленыя скульптурныя элементы, якiя не маюць адносiнаў да творчасцi паэта, падлягаюць дэмантажу. Вызначаны тэматычныя дэкаратыўныя ўчасткi, дзе зелянiна, скульптуры, малыя формы ствараюць пэўныя мастацкiя кампазiцыi на тэмы творчасцi народнага паэта".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю працягваюць паступаць водгукi, рэагаваннi на лiст вядомых дзеячаў культуры, змешчаны ў газеце за 25 кастрычнiка г.г. На гэты раз "Звяз |
|