Чакаю маму...
Чакаю маму...
У сталiчным дзiцячым доме № 2 жывуць 89 хлопчыкаў i дзяўчатак ад 3 да 11 гадоў. Большасць з iх — сацыяльныя сiроты. Гэтая дзiцячая ўстанова не зусiм звычайная. Яна для дзяцей з маўленчымi парушэннямi. Але дзякуючы руплiвым намаганням педагогаў, настаўнiкаў-дэфектолагаў маленькiя "маўчуны" пачынаюць размаўляць. Напрыклад, сямiгадовая Гульнара (на здымку), якая паступiла ў дзiцячы дом паўтара года таму з цяжкiмi парушэннямi маўлення, цяпер расказвае, як яна любiць маляваць, гуляць у дочкi-мамы. А калi вырасце, марыць быць настаўнiцай i мамай... Маленькi Абубакар, кучаравы, смуглявы прыгажун, марыць, каб у iх з сястрычкай Фацiмой з’явiлiся бацькi. (Бо яго родныя бацькi загiнулi, а беларускай бабулi, на жаль, не да ўнукаў.) Дарэчы, бiялагiчныя бацькi наведваюць дзетак зрэдку. Некаторыя амаль не цiкавяцца лёсам малечы. Гора-бацькам нават i няўцям, што дзiцяцi хочацца ўвагi, яно марыць пра цяпло i ласку дарослых. А яшчэ, пабываць у сапраўднай сям’i, ну хоць на выхадныя. Калi ў вас узнiкне жаданне нечым дапамагчы дзецям-сiротам, цi запрасiць каго з iх на канiкулы або выхадныя, звяртайцеся ў дзiцячы дом № 2, па вулiцы Калiноўскага, 65. Тэлефон (017) 281 14 18. Марыя ЖЫЛІНСКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiчным дзiцячым доме № 2 жывуць 89 хлопчыкаў i дзяўчатак ад 3 да 11 гадоў. Большасць з iх — сацыяльныя сiроты. Гэтая дзiцячая ўстанова не зусiм з |
|