21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Берасцейскiя кнiгазборы: дэтэктывы i фантастыка

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Берасцейскiя кнiгазборы: дэтэктывы i фантастыка

Зараз у Брэсцкай абласной бiблiятэцы рыхтуецца да выдання зборнiк матэрыялаў па вынiках навукова-практычнай канферэнцыi, якая прайшла нядаўна ў абласным цэнтры. На гэтым форуме прафесiйныя гiсторыкi, навукоўцы, бiблiёграфы, краязнаўцы паспрабавалi прасачыць лёсы або ўстанавiць месцазнаходжанне ўнiкальных кнiжных калекцый палацаў, фальваркаў, знатных дамоў Берасцейскага краю. Аказалася, што на двухдзённай, хоць i прадстаўнiчай, iмпрэзе магчымым стала зрабiць толькi першы крок насустрач сур’ёзным навуковым даследаванням i абагульненням. Таму ўдзельнiкi канферэнцыi дамовiлiся правесцi наступную недзе праз год i запрасiць болей калег з большай колькасцi краiн. Бо кнiжкi нашы, расцярушаныя войнамi, паўстаннямi, рэвалюцыямi, развезеныя па ўсiм свеце, усё роўна з’яўляюцца тым скарбам, якiм мажлiва ганарыцца. Зразумела, каб ганарыцца, трэба найперш ведаць прадмет гонару.

Ну а iнiцыятарам канферэнцыi i ўсёй работы па агледзiнах кнiгазбораў стала намеснiк дырэктара абласной бiблiятэкi Ала Мяснянкiна. Упершыню пра частку ружанскай сапегаўскай бiблiятэкi Ала Мiхайлаўна пачула ў Мiнску на канферэнцыi. І лiтаральна загарэлася iдэяй даведацца пра лёс той часткi кнiжнай спадчыны, якая захавалася ў розных архiвах i бiблiятэках свету. Пачынала Ала Мiхайлаўна з лiстоў, якiя накiроўвала навукоўцам, архiвiстам, кнiгазнаўцам. Адказы абнадзейвалi. Паступова стала вядома, што, напрыклад, кнiгазбор Сапегаў з мястэчка Кодзень (зараз тэрыторыя Польшчы) знаходзiцца ў нацыянальнай бiблiятэцы ў С.-Пецярбургу. Там жа захоўваецца i бiблiятэка Караля Нямцэвiча, брата Юлiяна Урсына Нямцэвiча, сябра i ад’ютанта Тадэвуша Касцюшкi. Гетман Вялiкага Княства Лiтоўскага Леў Сапега i яго нашчадкi на працягу некалькiх пакаленняў збiралi бiблiятэку ў Ружанах. Цяпер яна знаходзiцца ў Вiльнюскiм унiверсiтэце. За мяжой захоўваюцца не толькi арыгiналы старажытных кнiжак, але i каталогi, даследаваннi, манаграфii на тэму кнiгазбораў манастыроў i знатных родаў.

На канферэнцыi вялiкая ўвага надавалася неабходнасцi вывучэння Сапегiяды — кнiжнай спадчыны роду Сапегаў. Бо кнiгазборы роду Радзiвiлаў апошнiм часам на слыху ў Беларусi, яны вывучаюцца, даследуюцца. А вось лёс разнастайных калекцый Сапегаў вельмi мала вядомы. I вядома ж, брэсцкiм даследчыкам цiкава прасачыць лёс твораў, якiя ўбачылi свет у Брэсцкай друкарнi. Першую ў Беларусi такую ўстанову заснаваў у 1553 годзе канцлер ВКЛ, берасцейскi стараста Мiкалай Радзiвiл Чорны. Найбольш вядомы брэсцкi друкар — Цапрыян Базылiк, беларускi i польскi дзеяч культуры, паэт, перакладчык, кнiгавыдавец. Менавiта пры iм прадпрыемства дасягнула найбольшага росквiту. У друкарнi пабачылi свет больш за 40 выданняў, вядомых сучасным даследчыкам, хоць iх насамрэч было намнога болей. Але шэдэўрам тагачаснага кнiгадрукавання лiчыцца Берасцейская, альбо Радзiвiлаўская бiблiя. Надзвычай прыгожыя i маляўнiчыя фалiянты апынулiся ў многiх бiблiятэках i архiвах свету. Адзiн з iх захоўваецца ў Нью-Ёркскай публiчнай бiблiятэцы. Ёсць яны i ў Лiтве. Пра гэта расказвала Дайва Нарбуцiене, загадчык аддзела рэдкай кнiгi бiблiятэкi Акадэмii навук Лiтвы. Цiкава, што некаторыя асобнiкi дайшлi да нашага часу без тытульных i апошнiх лiстоў. Адрыванне лiстоў дазволiла выратаваць iх ад знiшчэння, у свой час пратэстанты паставiлi кнiгi ў шэраг галоўных ворагаў i адпаведна з iмi распраўлялiся. I нехта ж мудры прыдумаў спосаб, што дазволiў калi не цалкам, дык асноўную частку кнiгi захаваць. Асобнiкi дзялiлi на часткi, перапляталi ў iншыя тытульныя лiсты. Вось i ў нашай краiне ёсць часткi — фрагменты Брэсцкай бiблii ў Нацыянальнай бiблiятэцы i бiблiятэцы Акадэмii навук.

А на канферэнцыi нарадзiлася iдэя — ажыццявiць факсiмiльнае выданне Брэсцкай бiблii 1563 года. Iдэя смелая, але паводле ацэнкi Алы Мяснянкiнай, не ўтапiчная. Вядома, спатрэбiцца вялiкая работа, перш за ўсё, па пошуку сродкаў. Але ж высiлкi будуць вартыя вынiкаў.

Так па кропельцы, па радочку будуць збiрацца весткi пра месцазнаходжанне i лёс кнiгазбораў Берасцейскага краю, а таксама ўяўленне пра iх. I ў рэшце рэшт складзецца электронная база звестак, якую можна будзе смела ўводзiць у навуковы абарот. Гэта i ёсць канчатковая мэта форумаў, якiм быў дадзены старт у Брэсце. Канферэнцыя таксама паказала, што да нашых кнiжна-пошукавых праблем у замежжы ставяцца з разуменнем, многiя выказалi рашучасць дапамагчы.

Адным з самых шаноўных гасцей канферэнцыi быў, несумненна, доктар гiстарычных навук загадчык аддзела рэдкай кнiгi Расiйскай нацыянальнай бiблiятэкi ў С.-Пецярбургу Мiкалай Нiкалаеў. Мiкалай Вiктаравiч лiчыцца лепшым знаўцам кнiжнасцi Вялiкага Княства Лiтоўскага на пастсавецкай прасторы. Ён скарыў усю аўдыторыю ўжо тым, што выступiў на чысцюткай беларускай мове. Можа, каму з нашых выступоўцаў стала пры гэтым крышку нiякавата, i на наступны раз яны пастараюцца выправiцца... Прафесар Мiкалаеў правёў цiкавы i захапляльны экскурс у гiстарычны свет старых кнiжак. Ён агучыў, напрыклад, сваю асабiстую вельмi смелую версiю наконт таго, што Брэсцкая бiблiя паслужыла асновай для стварэння Iванам Фёдаравым яго знакамiтай Астрожскай бiблii. Магчыма, далейшы навуковы аналiз з часам пацвердзiць гiпотэзу. Мiкалай Вiктаравiч таксама прыводзiў прыклады амаль фантастычных гiсторый вандровак усё той Брэсцкай бiблii. Адзiн з яе экзэмпляраў захоўваецца ў архiве... Ваенна-марскога флоту Расii. Вельмi цiкавы асобнiк, пераплецены ў ХIХ стагоддзi ў Берлiне, змяшчае шэраг допiсаў на кiрылiцы, на арабскай i iншых мовах. Вядома, такая кнiжка сто гадоў не патрэбная архiву ВМФ, але яна з’яўляецца ўласнасцю Расiйскай Федэрацыi, i прэтэндаваць на яе — амаль што марная справа. Размовы вакол гэтай далiкатнай тэмы — вяртання гiстарычнай кнiжнай спадчыны — насiлi на канферэнцыi, хутчэй, аматарска-кулуарны характар. Зразумела, што вяртаць нам нiхто нiчога не збiраецца. Ва ўсякiм разе ў блiжэйшы час. Пакуль што нам застаецца вывучаць амаль дэтэктыўныя гiсторыi прыгодаў i выратавання нашых кнiжак. Невядома, як трапiла брэсцкае Евангелле ў Томск, але яго там захавалi. Пасля паўстанняў, рэпрэсiй, канфiскацый цэлыя бiблiятэкi вывозiлiся тайна i адкрыта, i шчасце, што многае ўцалела. I мы павiнны быць удзячныя за гэта блiзкiм i далёкiм суседзям. Нашы палацы, паркi, фальваркi нiхто нiкуды не вывозiў. Што з iмi стала, бачым амаль у кожным раёне, асаблiва Брэстчыны. Цяпер гераiчнымi намаганнямi спрабуем што-кольвечы адрадзiць з былой прыгажосцi i велiчы. I старыя кнiгi могуць быць памочнiкамi ў гэтым, бо яны — лепшыя захавальнiкi духоўнай iснасцi сваёй эпохi.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз у Брэсцкай абласной бiблiятэцы рыхтуецца да выдання зборнiк матэрыялаў па вынiках навукова-практычнай канферэнцыi, якая прайшла нядаўна ў абласн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика