НА НАШ ВЕК ХОПІЦЬ?!
НА НАШ ВЕК ХОПІЦЬ?!
Бясспрэчныя зацемкі
У кожнага чалавека свой погляд на жыццё. Аднаму хочацца верыць, што пасля яго нешта застанецца i людзi ўспомняць добрым словам, а другога гэта мала хвалюе: галоўнае — пражыць сённяшнi дзень. Вось у 90-кватэрным доме неабходна адрамантаваць дах цi прывесцi ў парадак пад’езды, як тут жа група жыльцоў заяўляе:"А на наш век хопiць!" I добра, калi iх менш за палову — рашэнне можна прыняць, а iнакш усё застаецца ў падвешаным стане. Цiкава, што ў сваiх кватэрах яны мяняюць вокны, дзверы, нешта фарбуюць i рамантуюць, а як справа даходзiць да ўсяго дома — тут жа вядомы аргумент. Думаю, што гэта самае папулярнае ў нас выказванне. Аднойчы гэтую фразу давялося пачуць тройчы за дзень i ад розных людзей. Зразумела, што чалавек шкадуе грошай i падводзiць пад гэта апраўданне. Сапраўды, дацягнуць да смерцi можна i з гнiлымi рамамi ў пад’ездзе, але ж у гэтым доме пасля вас будуць жыць дзецi цi ўнукi, а калi дом у парадку, то i кватэру будзе лягчэй прадаць. Далёка не ўсе прытрымлiваюцца такой пазiцыi, але апанентаў па жыццi ў iх хапае. Неяк паехаў да фермера — аднаго з лепшых у раёне. За некалькi кiламетраў ад фермерскай сядзiбы растуць векавыя дрэвы. Тут некалi быў маёнтак, i гэтыя лiпы — усё, што ад яго засталося. У нас яшчэ часта можна бачыць купкi дрэў, якiя напамiнаюць пра велiчную прыгажосць старадаўнiх сядзiб. Пад’ехалi да дома фермера, якi стаiць пры полi. На даху — спадарожнiкавыя "талеркi", за домам — гаспадарчыя будынкi i нiводнага дрэўца. Карцiна даволi самотная, бо той дом у полi, як струп. Вось i спытаў ў гаспадара, чалавека яшчэ маладога, наконт дрэў. Маўляў, вунь пан як стараўся ўпрыгожыць свой маёнтак. Тыя дрэвы i сёння да сябе прыцягваюць. — А што ад iх карысцi? Я напомнiў фермеру пра дзяцей i ўнукаў, якiя з часам у яго будуць — жыццё ж на iм не канчаецца. — Калi iм трэба будзе, то i пасадзяць, а мяне капуста кормiць, — паказаў фермер на рады капусты, якiя цягнулiся да небасхiлу. I што тут сказаць! Гаспадар добры i жыве заможна: новы джып i легкавушка пры доме — сведчанне гэтаму, але не пан. Усё ж апошнi мыслiў больш шырока. Дрэвы — гэта не толькi хараство паркаў i алеяў, але i сувязь пакаленняў. А iншым разам бывае, што чалавек на старасцi не толькi бярозы на мяжы, але i сад пiлуе. — Для каго пакiдаць! Але вернемся да фразы "На наш век хопiць", бо ў ёй закладзены глыбокi сэнс. Найперш, абыякавасць — галоўнае, не браць нiчога да галавы. А яшчэ ёсць жаданне, няхай i падсвядомае, перакласцi ўсе свае праблемы на будучае пакаленне — я дажыву, а вы там разбiрайцеся. Такая пазiцыя для грамадства шкодная, ад яе патыхае ўпаднiцтвам. За некалькi гадоў можна высечы ўвесь лес — на наш век хопiць, а нашчадкi няхай пнi карчуюць. Чаму многiя хаты аказалiся кiнутымi i сёння нiкому не патрэбныя? Ды таму, што яны даведзены "да ручкi". Нават дзецi тую хату не хочуць афармляць, бо нават каб мець бацькоўскую хату за дачу, неабходна ўкласцi грошы. А ў свой час грошы ў бацькоў былi, але шкадавалi трацiць на плот i дах, вось i дацягнулi да смерцi. А грошы яшчэ раней ператварылiся ў прах. Маёмасць, матэрыяльныя каштоўнасцi заўсёды мелi перавагу перад грашыма. Чалавек, якi будуе дом (у прамым i пераносным сэнсе), заўсёды будзе ў выйгрышы i ён нiколi не скажа, што на яго век хопiць. Нiхто не аспрэчвае, што з сабой у iншы свет нiчога не возьмеш. Але i пазiцыя будыйскага манаха, якi сузiрае з гары свет, падманлiвая — яго нехта ж кормiць. Прасцей кажучы, што мы сёння пасеем, тое нашы дзецi заўтра i сажнуць. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кожнага чалавека свой погляд на жыццё. Аднаму хочацца верыць, што пасля яго нешта застанецца i людзi ўспомняць добрым словам, а другога гэта мала хв |
|