21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А помнiка i не будзе? альбо дазвольце быць суб’ектыўным!

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А помнiка i не будзе? альбо дазвольце быць суб’ектыўным!

На жаль, праблемы, аб якiх гавораць нашы чытачы на старонках газеты, чамусьцi часта ўспрымаюцца мясцовымi ўладамi як крытыка ў iх адрас. А журналiстаў абвiнавачваюць у суб’ектывiзме. А як наогул быць не суб’ектыўным, не мець права на ўласныя думкi? Проста складваецца ўражанне — праблемы i iнiцыятывы радавых суграмадзян проста часта "незразумелыя" адказным асобам на месцах? Артыкул "А помнiка ўсё няма!" быў надрукаваны 30 кастрычнiка ў "Звяздзе" пад рубрыкай "Чытачы ўзнiмаюць праблему". Нагадаю : у вiцебскi карпункт "Звязды" звярнулiся актывiсты ваенна-патрыятычнага клуба "Пошук", якому споўнiлася 25 гадоў. Клуб аб’ядноўвае дзясяткi людзей розных узростаў, неабыякавых да гiсторыi. Актывiсты клуба i старшыня Анатоль Бурдо расказалi пра тое, што неаднаразова прапаноўвалi гарадскiм уладам паставiць помнiк ахвярам выпрабаванняў атамнай зброi i аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Аналагiчныя помнiкi, адзначылi актывiсты, ёсць у Гомелi i Брэсце. Каб з’явiўся ён у Вiцебску, нават дэпутата парламента прасiлi дапамагчы. Дарэчы, бралiся энтузiясты самастойна сабраць грошы на ўстаноўку. Тым больш i раней так было ў практыцы клуба. Але далей абяцанняў падтрымкi справа не пайшла.

Рэдакцыя пасля публiкацыi атрымала афiцыйны адказ з Вiцебскага гарадскога выканаўчага камiтэта. У лiку iншага ў гэтым дакуменце гаворыцца, што ўстаноўка такога помнiка ў горадзе Вiцебску не прадугледжана, бо няма адпаведнага "радка" ў так званым "плане па манументальна-мастацкiм афармленнi Вiцебска, зацверджаным рашэннем Вiцебскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 11.06.1998 № 467".

Затое ў лiсце адзначана, што цяпер вядуцца работы па завяршэннi мемарыяльнай дошкi Герою Сацыялiстычнай Працы, ганароваму грамадзянiну г. Вiцебска Авечкiну А.П. Ён доўгi час быў кiраўнiком знакамiтага вiцебскага прадпрыемства "Маналiт". Пра спробу зрабiць i павесiць такую дошку на фасадзе дома, дзе жыў гэты кiраўнiк, расказвалi ў публiкацыi ў "Звяздзе" актывiсты клуба "Пошук". Значыць, не заўсёды "крытыка" дарэмная?

І добра таксама, што як адзначана ў лiсце з гарвыканкама, да 65-годдзя Перамогi распрацоўваецца цэлы комплекс мерапрыемстваў. Цытата: "Сярод iх — рэканструкцыя плошчы Перамогi, працяг работ па стварэннi мемарыяла на тэрыторыi былога канцлагера 5-й полк". У лiсце таксама адзначана, што за перыяд 2005—2007 гадоў у Вiцебску адкрыты 11 манументальных i манументальна-скульптурных твораў.

Лiст з гарвыканкама завяршаецца так (у перакладзе з рускай мовы): "У 2008 годзе А. Пукшанскi ўказвае на ўстаноўку скульптурнай формы "Вулiчны клоўн", якi стаў любiмым мясцовымi жыхарамi i турыстамi. Але чамусьцi аўтар артыкула не гаворыць аб адкрыццi мемарыяльнай дошкi народнаму пiсьменнiку Беларусi, Герою Сацыялiстычнай Працы, лаўрэату Ленiнскай i Дзяржаўнай прэмiй СССР, Дзяржаўнай прэмii БССР iмя Я. Коласа i лiтаратурнай прэмii iмя Я. Коласа Васiлю Быкаву, якое адбылося 25 верасня 2008 — га года ў рамках акцыi "Мы — беларусы". Аўтарам артыкула А. Пукшанскiм выказваецца суб’ектыўная думка, не ўлiчваючы праведзенай работы ў горадзе ў частцы, што датычыцца манументальных i манументальна-скульптурных твораў".

Што тут скажаш? На жаль, так i не зразумела — чаму ўсё-такi нельга, хай i ў будучым, але паставiць "чарнобыльскi помнiк"? Проста яшчэ раз пастарацца зразумець энтузiястаў, уважлiва абмеркаваць iх прапанову? Унесцi адпаведную карэкцiроўку ў той самы план? Нiяк? Пра ўсе "кругi", якiя абышлi ў свой час энтузiясты-пошукаўцы, расказвалася ў першым артыкуле. Дарэчы, незадоўга да таго, як пiсаў гэты, зноў патэлефанавалi з "Пошуку" i паднялi праблему стварэння мемарыяльнага музея ў Полацкiм раёне. Маўляў, i экспанаты перададзены i iнш, а экспазiцыi ўсё няма. Напiшаш пра гэта, атрымаеш адказ ад чыноўнiкаў пра тое, што зроблена ў раёне i з абвiнавачваннямi ў суб’ектывiзме?

Дарэчы, пра апошняе. СМI i iнфармацыйныя агенцтвы лiтаральна "хорам" выдалi iнфармацыю пра "Вулiчнага клоўна", у якой падкрэслiвалася, што гэта — першая ў Вiцебску "манументальная дэкаратыўная скульптура. Такiх "неафiцыйных" у краiне ўсё больш. I гэта добра: такiя "фiшкi" вельмi падабаюцца турыстам, ды i самiм жыхарам. Далёка для параўнання ехаць не трэба — у Полацку паставiлi помнiк купцу, у Мiнску ўжо даўно ёсць i дама з парасонам i шмат яшчэ чаго цiкавага. Менавiта пра неабходнасць упрыгожваць вулiцы i скверы такiмi неафiцыйнымi манументальнымi скульптурнымi творамi i хацелася давесцi да ўвагi ўладаў. Нагадаю, помнiк "клоўну" з’явiўся дзякуючы прапанове заслужанага артыста — маскоўскага цыркача Мiкалая Чалнакова.

А чаму б не паставiць у Вiцебску помнiк "Старому Хатабычу" (аўтар аповесцi-казкi Лазар Лагiн жыў нейкi час у горадзе над Дзвiной). А вулiца Шагала дзе ў Вiцебску — ведаеце? Аказваецца, не без цяжкасцяў можна адшукаць такую на карце — на ўскраiне горада. I, памятаю, энтузiясты прапаноўвалi зусiм iншы варыянт — у цэнтры. А дзе ж яшчэ — дзякуючы Шагалу Вiцебск ведаюць ва ўсiм свеце! А той жа Малевiч, якi працаваў у горадзе? Няўжо нельга неяк "абыграць" гэты факт, каб нешта авангарднае, як гаворыцца, "па тэме" з’явiлася ў Вiцебску? Помнiк заснавальнiцы горада — княжне Вользе толькi запланавана паставiць...

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаль, праблемы, аб якiх гавораць нашы чытачы на старонках газеты, чамусьцi часта ўспрымаюцца мясцовымi ўладамi як крытыка ў iх адрас. А журналiстаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика