21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мікалай ІI прыносiць грошы у магiлёўскi бюджэт

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мікалай ІI прыносiць грошы у магiлёўскi бюджэт

Морачка! От было б на Беларусi мора, то Мiнiстэрства спорту i турызму было б самым багатым, нават багацейшым за нафтавiкоў i салiгорскiх шахцёраў. А што — паставiў касiраў на ўваходах на пляжы — i грабi грошы рыдлёўкай. Плюс гатэлi, кавярнi, фота з малпачкай i гэтак далей. Але няма у нас нi мора, нi малпаў, а касiраў у голым полi ставiць сэнсу няма. Таму ў нашых турыстычных фiрмаў i арганiзацый працы хапае: каб турыст пакiнуў тут свае грошы, трэба распрацаваць маршрут, знайсцi якую-небудзь разыначку, каб турыст не толькi паехаў па Беларусi, але i застаўся задаволены, i знаёмым сваiм расказаў пра цудоўныя нашыя мясцiны...

 

На ўсход ад Мсцiслава

 

На ўсход ад Мсцiслава

 

 

На ўсход ад Мсцiслава

 

Сёння мы пагаворым пра турыстычны патэнцыял Магiлёўшчыны, праўда, не ўсёй, а толькi Мсцiлава i ўласна Магiлёва. Менавiта ў гэтыя дзве кропкi Мiнiстэрства спорту i турызму арганiзавала прэс-тур з мэтамi паказаць нам, журналiстам, турыстычны патэнцыял гэтага рэгiёна.

На жаль, па Мсцiславу мы праехалi "галопам": толькi паспявалi круцiць галавой то налева, то направа, спрабуючы паспець за ўказаннямi экскурсавода разгледзець то царкву, то касцёл, то Замкавую гару, то пажарную вежу... Але нас супакоiлi — маўляў, прыязджайце ў Мсцiслаў пазней, у годзе недзе ў 2016, i мы вам пакажам турыстычную зону проста экстра-класа.

А павезлi нас далей на ўсход — у Пустынскi Свята-Успенскi манастыр, якi размясцiўся амаль ля самай мяжы з Расiяй, за дзясятак з хвосцiкам кiламетраў ад Мсцiслава. Згодна з легендай, гэты манастыр быў заснаваны яшчэ у 1380 годзе. Калiсьцi ў тыя далёкiя-далёкiя часы мсцiслаўскi князь Лунгвен сур’ёзна захварэў i амаль аслеп. Але неўзабаве ён прыснiў старца, якi яму параiў: "Калi хочаш пачаць бачыць, iдзi ў пустынь, адшукай там крынiцу i абмый вочы". Князь так i зрабiў i — о, цуд! да яго вярнуўся зрок. I першае, што ўбачыў спадар Лунгвен, гэта быў абраз Багародзiцы, якi з’явiўся сярод галiн дрэва над крынiцай. I князь загадаў заснаваць тут манастыр, а над крынiцай пабудаваць каплiцу. Канчаткова ж архiтэктурны ансамбль Пустынскага манастыра склаўся ў ХIХ стагоддзi.

У савецкiя часы манастыр спынiў сваё iснаванне, а ў будынках, якiя вызвалiлiся, размясцiлiся iнтэрнат i школа. Для дзяцей пераабсталявалi памяшканнi Успенскага сабора, Пакроўскай царквы i кялейнага корпуса ў спальнi i класы. У Вялiкую Айчынную вайну дзiцячы дом таксама працаваў, будынкi манастыра нават не былi пашкоджаныя. Але недзе ў 1960 годзе зачынiлi дзiцячы дом, у 1970-м — школу, i былы манастырскi двор апусцеў. Будынкi сталi разбiрацца па цаглiнках i да ХХI стагоддзя яны дайшлi ў вельмi непрывабным стане.

У 2003 годзе ў Пустынкi вярнулiся манахi з намерам адрадзiць манастыр. Пахадзiлi, паглядзелi на голыя сцены i, як расказвае iерадыякан Цярэнцiй, нават засумнявалiся, цi ўдасца ажывiць старыя сцены. Але здарыўся цуд — на сцяне невялiчкага будынка на тэрыторыi манастыра з’явiўся абраз з аблiччам Хрыста. Гэты знак манахi ўспрынялi як доказ таму, што Пустынскаму манастыру абавязкова трэба адрадзiцца. I манастыр сапраўды пакрысе адраджаецца: сёння тут жывуць 4 манахi, 4 паслушнiкi i некалькi труднiкаў, часткова адрэстаўраваная званiца, у планах — рэстаўрацыя Пакроўскай царквы з кялейным корпусам.

А аблiчча Хрыста цяпер стала аб’ектам паломнiцтва нароўнi з крынiцай, што дапамагла калiсьцi князю Лунгвiну. Верыць у нерукатворнасць гэтага абраза цi не — уласная справа кожнага чалавека. Але нiякiх навуковых экспертызаў, каб пацвердзiць цi абвергнуць цуд, не праводзiлася.

Калi так падсумаваць убачанае i пачутае, то манастыр у Пустынках можа стаць даволi цiкавай кропкай на карце Беларусi — як у духоўным плане, так i ў турыстычным. Давайце лiчыць i загiнаць пальцы. 1. Лячэбная крынiца, да якой i сёння едуць сотнi ахвотнiкаў акунуцца ў купель i папiць святой вадзiцы. 2. Выява з аблiччам Хрыста, што з’явiлася цудоўным чынам. 3. Будынкi манастыра (пасля рэстаўрацыi). 4. Сутарэннi i падземныя хады. Яны там дакладна ёсць, але iснуюць меркаваннi, што падземныя хады iдуць у трох напрамках — адзiн у бок Расii, а два iншых — у бок Мсцiслава, да двух храмаў. Калi будзе праходзiць рэстаўрацыя будынкаў, хады паспрабуюць аднавiць i адкрыць для наведвальнiкаў. 5. Ну i плюс прыгожыя мясцiны, мяжа з Расiяй, байкi з гiсторыi манастыра i гэтак далей.

Магiлёў заалагiчны

Наступная кропка нашага падарожжа — Магiлёў. Калi пачынаць пiсаць пра гэты горад, то можна спiсаць два вазы i цэбар паперы, а ўсяго i не напiшаш. Але самым новым, самым цiкавым i самым эксклюзiўным мы нашых чытачоў пачастуем.

Напэўна, усе ўжо ведаюць пра магiлёўскi заасад, што знаходзiцца цераз дарогу ад Буйнiцкага поля. Пакуль гэта аб’ект досыць звычайны для свайго тыпу: як i ў любым заапарку свету, трэба заплацiць грошы i хадзiць любавацца дзiкiмi звярамi. Адзiнае, што звяры тут у большасцi не экзатычныя, а нашы, беларускiя — ласi, рысi, дзiкi, зубры, аленi, ваўкi i гэтак далей. Ну гэта i зразумела, бо зааасад знаходзiцца у структуры Магiлёўскага агралесатэхнiчнага каледжа iмя К.П. Арлоўскага, дзе рыхтуюць ляснiкоў i егераў. Але хутка магiлёўскi заасад можа стаць проста ўнiкальным аб’ектам, калi планы, пра якiя расказаў дырэктар каледжу Георгiй Малiноўскi, ажыццявяцца:

— Мы ўжо практычна пабудавалi мiнi-чыгунку, — расказвае Георгiй Мiкалаевiч i вядзе нас да новай чыгункi, непадалёк ад якой разляглiся ў чыстым полi зубры. — Два кiламетры чыгуначнага палатна праз каньён i праз адзiн мост, вышыня якога роўная шасцiпавярховаму дому. Пабудавалi перон i дэпо для лакаматыва з вагонамi. На ўсё гэта нам было выдзелена 11 млрд рублёў, з якiх 6,3 — прэзiдэнцкiх. Цягнiк мае два вагоны на 48 чалавек i дызельны рухавiк на 75 конскiх сiлаў, зроблены пад даўнiну. Ён паступiць у другой палове снежня з Iталii. Грошы пералiчаны. Квiток на цягнiк будзе каштаваць каля 4 тысяч, запланаваны час падарожжа па заасадзе — 45 хвiлiн. Гаты будзе наш варыянт сафары, але з мiнi-цягнiком. У Еўропе такога няма. Ёсць яшчэ адзiн праект, iдэя якога вырасла з iдэi музея для рыбаў — мы хочам пабудаваць акiянарыум! Праект практычна закончаны — яго распрацоўкай займаецца пiцерскае ЦКБ "Рубiн", а акадэмiк Iгар Спаскi ўзяўся асабiста курыраваць праект. Гэта будзе вялiзная ракавiнка на тры паверхi з некалькiмi акварыумамi: у адным, на 800 тон вады, будуць плаваць акулы — 20-25 галоў, у другiм, на 600 тон, — цюленi, у трэцiм, з 35-метровым калiдорам пад вадой — розныя вiды рыбаў, ну i будуць яшчэ каля 30 меншых акварыумаў з беларускiмi i экзатычнымi рыбамi. Ну i нарэшце, трэцi праект, — працягвае расказваць Георгiй Мiкалаевiч, — звязаны з Панскiм возерам, якое тут непадалёк. Мы пракапаем туды канал метраў 200 з Дняпра, каб у гэтае возера маглi заплываць катэры. Далей — фунiкулер наверх. А там раней было лецiшча Пiпенберга, падмурак якога захаваўся. Мы хочам гэты будынак аднавiць i зрабiць там гатэль з рэстарацыяй, а побач — турыстычны пасёлак з 20-35 хатак. Адтуль да цэнтральнага ўвахода будзе дарожка з плiткi, асфальтавая дарога для веласiпедаў i са спецыяльным пакрыццём для коней...

Слухаеш дырэктара каледжа i пакрысе прыходзiш у захапленне ад такiх напалеонаўскiх планаў. А цi збудуцца яны? Асабiста я даю веры Георгiю Мiкалаевiчу на 100 працентаў — калiсьцi тут былi палi ды ўзгоркi, а цяпер — заасад, калiсьцi чыгунка была толькi на стэндзе, а цяпер — яе можна памацаць... Амаль дабудаваны вальер для страусаў, прызначана месца для летняй сцэны... то чаму б i астатнiм планам не спраўдзiцца?.. Дарэчы, па словах намеснiка старшынi Магiлёўскага гарвыканкама Фёдар Мiхеенкi, хутка плануецца працягнуць маршруты тралейбусаў якраз да заасаду i да Буйнiцкага поля, а то дабiрацца да iх зараз трохi нязручна.

Мiкалай II i Магiлёў

Сёння па Магiлёве распрацавана 16 турыстычных маршрутаў: "Храмы Магiлёву", "Вайна 1812", "Сiманаў у Магiлёве", "Абарона Магiлёва ў гады Вялiкай Айчыннай вайны" i iншыя. Але я вам раскажу толькi пра самы новы маршрут, якi цяпер актыўна раскручваецца — "Магiлёў — апошняя рэзiдэнцыя апошняга рускага iмператара Мiкалая II".

Мiкалай II пражыў у Магiлёве са жнiўня 1915 года, калi сюды была перанесена Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, i да арышту ў сакавiку 1917 года. I цяпер турыстам спрабуюць паказваць тыя месцы, дзе бываў рускi iмператар — Палыкавiцкую крынiцу, Свята-Нiкольскi манастар, чыгуначны вакзал, будынак былой крамы Берштэйна, тэатр i iншыя. Цiкава, што гэты малады маршрут паспеў абрасцi легендамi, якiя турысты слухаюць з адкрытым ротам. Напрыклад, легенда-быль пра партрэт-абраз Мiкалая II. Наколькi яна праўдзiвая, сказаць сёння ўжо цяжка, бо ад розных людзей я чуў розныя падрабязнасцi. Дык вось, 14 жнiўня 2000 года Мiкалай другi быў кананiзаваны Рускай праваслаўнай царквой. I нiбыта перад гэтым у Магiлёве ў доме нумар 48 па вулiцы Пiянерскай адзiн чалавек скончыў жыццё самагубствам. Туды прыйшлi будаўнiкi рабiць рамонт i за адной сцяной (цi то ў пакоi, цi то ў сутарэннях) знайшлi тайнiк, дзе захоўваўся партрэт Мiкалая II у поўны рост. Аўтарства, час напiсання i гiсторыя яго невядомыя. Але гэта не ўсё. Трохi пазней у гэты ж дом завiтаў святар, якi павiнен быў асвяцiць адрамантаванае памяшканне (самагубства ж усё-ткi). I ён забыўся ўзяць з сабой абраз. Што рабiць? Вяртацца ў царкву па абраз? А от i не — святар заўважыў партрэт Мiкалая II i, паколькi апошнi iмператар Расiйскай дзяржавы ўжо быў кананiзаваны i з’яўляецца святым, асвяцiў з дапамогай яго памяшканне. Пасля партрэт забралi ў Свята-Нiкольскi манастыр, дамалявалi нiмб i павесiлi ў царкве. Але i гэта яшчэ не ўсё! Да партрэта-абраза зараз яшчэ прымацавана залатая пяцiрублёвая манета, якая мае таксама сваю гiсторыю. Гэты пятак у 1916 годзе, па легендзе атрымаў у царкве ад самога Мiкалая II маленькi хлопчык Сямён Халiмаў, якi захоўваў яго ўсё жыццё i завяшчаў Свята-Нiкольскаму манастыру. А тут якраз да месца i партрэт знайшоўся...

Па словах экскурсаводаў, тэма сям’i Раманавых вельмi запатрабаваная як сярод рускiх, так i сярод iншаземцаў. Некаторыя асаблiва ўражлiвыя нават у канцы экскурсii плачуць перад патрэтам-абразом у Свята-Нiкольскiм манастыры.

— Што датычыцца маршрута "Магiлёў — апошняя рэзiдэнцыя Мiкалая II", то гэта была мая асабiстая iдэя, — кажа Алена Карпенка, дырэктар ДКУП "Магiлёўаблтурыст". — З самага першага дня я вельмi доўга спрабавала пераканаць улады нашага горада i ўсiх астатнiх у неабходнасцi гэтага маршруту. Я лiчу, што менавiта дзякуючы гэтаму маршруту ў горад пачалi ездзiць людзi. Летась было каля 400 чалавек, сёлета — ад 2 да 2,5 тысячы. Мы супрацоўнiчаем з пiцерскай фiрмай, якая прымае турыстаў з Еўропы, Аўстралii i Амерыкi i прапануе iм завiтаць i ў Магiлёў.

...Нялёгкi хлеб у нашых турыстычных прадпрыемстваў. Трэба нешта прыдумваць, вышукваць "разынкi" i адначасова даганяць еўрапейскi ўзровень сэрвiсу. Хто ведае, мо калi i без мора мы на турызме шмат грошай у бюджэт зарабляць будзем. Вось як, напрыклад — Магiлёўшчына:

— Мы стварылi ў аддзеле спорту i турызму спецыяльны сектар, паколькi такiмi пытаннямi нiхто i нiколi не займаўся, — кажа намеснiк старшынi Магiлёўскага гарвыканкама Фёдар Мiхеенка. — Мы добра ведаем, што ёсць краiны, дзе працэнтаў 30 у бюджэце займаюць турыстычныя паслугi. Ма пачалi цалкам з мiзэру. Калi першы раз падводзiлi вынiкi, то сказалi губернатару, што выканалi заданне на мiльярд рублёў. На гэта ён адказаў, што калi б вы да 10 мiльярдаў яго давалi, былi б малайцы... Ну а сёння за 9 месяцаў 2008 года турыстычнымi арганiзацыямi горада зроблена паслуг на агульную суму 8,369 млрд рублёў, што складае 104 працэнты планавага задання, тэмпы росту ў супастаўных цэнах — 154,5 працэнта, а экспарт турыстычных паслуг — 993,9 тысячы долараў ЗША.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Морачка! От было б на Беларусi мора, то Мiнiстэрства спорту i турызму было б самым багатым, нават багацейшым за нафтавiкоў i салiгорскiх шахцёраў. А ш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика