Прадукты для радасцi
Прадукты для радасцi
Вядома, што салодкае i асаблiва шакалад, стымулююць выпрацоўку эндарфiнаў, так званых гармонаў шчасця. Апошнiя павышаюць настрой, але не з’яўляюцца самымi карыснымi. Пры стрэсе неабходна аднавiць дэфiцыт бiялагiчна актыўных рэчываў: вiтамiнаў i мiкраэлементаў. У першую чаргу дапамогуць прадукты, якiя ўтрымлiваюць вiтамiны групы В: мяса, малако, рыба, яйкi, грэчка, аўсянка, буры рыс, фасоля. Вiтамiн А i карацiноiды таксама здольныя падняць тонус. Яны ёсць у пячонцы, жоўтых фруктах i гароднiне. Палепшыць настрой i вiтамiн С, на якi багаты салодкi перац, капуста, таматы, авакада, папая, кiвi, цытрусавыя, зяленiва, чорная парэчка, шыпшына. Падчас стрэсу неабходны i селен — пiўныя дрожджы, брокалi, часнок, морапрадукты. А вось ад харчовых стымулятараў, такiх, як кава i алкаголь, варта адмовiцца. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядома, што салодкае i асаблiва шакалад, стымулююць выпрацоўку эндарфiнаў, так званых гармонаў шчасця. Апошнiя павышаюць настрой, але не з’яўляюцца са |
|