Свята, аб якiм не марылi
Свята, аб якiм не марылi
Уражанні
Тыдзень таму наша вёска адзначала Дзень работнiкаў сельскай гаспадаркi, але размовы пра яго не сцiхаюць i сёння. Напэўна таму, што вось такога "прасунутага" свята ў Лучыне дагэтуль нiколi не было! Ну па-першае, пачнём з таго, што рыхтавалiся да яго загадзя. На вiдэа здымалi i лепшых працаўнiкоў (тых, хто вылучыўся яшчэ на сяўбе, потым на дажынках), i, скажам так, самародкаў. Вера Цярэнцьеўна Тамашкова, напрыклад, мацi-гераiня — выгадавала пяцёра дзяцей, усё жыццё працавала цялятнiцай, мае ўзнагароды. А яшчэ яна ў нас цудоўна вышывае — рушнiкi, абрусы, набожнiкi, навалкi... Хобi тэхнiчкi Алены Анатольеўны Мiронавай — маляванне, скульптура. Для свайго падворка, для дзiцячага садка яна нарабiла мядзведзiкаў, ваўкоў, лiсiчак. Настаўнiца Людмiла Іванаўна Клiмкова адрадзiла абрад "Троiца", i наш фальклорны калектыў паказваў яго не толькi ў сваёй гаспадарцы, але i ў раёне... "Кiно" — ды пра сябе, пра сваiх землякоў — глядзець было вельмi цiкава. Па-новаму выглядалi i знятыя на плёнку нашы мясцiны, гучалi песнi, уручалiся каштоўныя (ды яшчэ i якiя!) падарункi лепшым механiзатарам, лепшым жывёлаводам, спартсменам, нават дзецям, якiя працавалi на дапрацоўцы зерня... Карацей, пра нешта падобнае яшчэ два гады таму вяскоўцы не маглi i марыць, бо гаспадарка, некалi, дарэчы, вельмi моцная, была на каленях. Але прыйшоў новы кiраўнiк i... Хвалiць яго, Андрэя Васiльевiча Чарненку, не будзем, бо яшчэ крый бог ад нас забяруць, але ж падзякаваць яму, а таксама загадчыцы Дома культуры Надзеi Аляксееўне Борыкавай трэба — i за працу, i за свята. Успамiнаў пра яго будзе, напэўна, да новага. Соф’я Кусянкова, в. Лучын. Рагачоўскi раён в. Лучын. Рагачоўскi раён
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тыдзень таму наша вёска адзначала Дзень работнiкаў сельскай гаспадаркi, але размовы пра яго не сцiхаюць i сёння. Напэўна таму, што вось такога "п
|
|