З правам на гонар
З правам на гонар
Як вернiк-католiк, я пастаянна хаджу ў касцёл. І вельмi рады таму, што мы, беларусы, цяпер маем шчасце малiцца i ўдзельнiчаць у лiтургii на сваёй роднай мове, слухаць казаннi, навуку па-беларуску. Шчаслiвы i ад таго, што наш каталiцкi касцёл бярэ самы актыўны ўдзел у адраджэннi беларускай нацыянальнай культуры, народных традыцый... Лiчу, што нашы ксяндзы заўсёды найперш дома павiнны знаходзiць паразуменне i падтрымку (у тым лiку i матэрыяльную), што дзяржава павiнна паспрыяць больш хуткаму пераходу на беларускую мову Гродзенскай духоўнай семiнарыi... Зазначу: мне досыць часта даводзiцца бываць за мяжою i чаго там толькi нi чуць! Кажуць, што Беларусь — гэта штучнае ўтварэнне, што палова яе зямель — не нашы, што мы не цярпелi пераследу ў часы царызму, а потым фашызму i сталiнiзму, што не ўдзельнiчалi ў бiтве пад Монтэ-Касiна... На вялiкi жаль, мы слаба ведаем уласную гiсторыю i часта не знаходзiм адказу. Маўчанне гэта прымаецца, так як i павiнна прымацца — знакам згоды, згоды, якой насамрэч няма. Мы павiнны ўзбройвацца ведамi i вучыцца ваяваць за сваё, адстойваць найвялiкшы скарб, якiм з’яўляецца наша матухна-зямля, наша гiсторыя, нашы героi. Вельмi ўдзячны "Звяздзе" за артыкул пра святара-патрыёта Канстанцiна Стэповiча (ён жа паэт Казiмiр Сваяк). Зазначу, што асобных артыкулаў варты i яго паплечнiкi — ксёндз Адам Станкевiч ды iншыя. I нарэшце — вельмi хацелася б заўсёды бачыць Беларусь моцнаю, незалежнаю дзяржавай, дзе пануе здаровы маральны лад жыцця, дзе свецкая ўлада разам з духавенствам — праваслаўным, каталiцкiм — па-сапраўднаму клапоцiцца аб захаваннi традыцыйных хрысцiянскiх каштоўнасцяў... Юрый Сянько, г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вернiк-католiк, я пастаянна хаджу ў касцёл. І вельмi рады таму, што мы, беларусы, цяпер маем шчасце малiцца i ўдзельнiчаць у лiтургii на сваёй родн |
|