21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адзін з трох тысяч

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзін з трох тысяч

Днямi ва ўрочышчы Смалярка адкрылi помнiк ахвярам фашызму. Яшчэ адзiн у Бярозаўскiм раёне. Недалёка ад гэтай мясцiны стаiць абелiск, якi ўвекавечыў памяць 55 тысяч чалавек, вязняў гета з Брэста i iншых гарадоў. Іх забiлi пад Бярозай Картузскай. Цяпер гэта назва вядомая ў многiх краiнах свету. Але амаль нiхто не ведаў, што побач знаходзiцца лапiк зямлi, палiты крывёю яшчэ трох тысяч чалавек.

Упершыню расказала грамадскасцi аб месцы трагедыi настаўнiца роднай мовы i лiтаратуры мясцовай школы Лiзавета Барысаўна Мшар. Разам з вучнямi з краязнаўчага гуртка "Пошук" яны запiсалi сведчаннi старажылаў, якiя памяталi пра тыя страшныя днi лiстапада 1942 года. У лес каля вёскi Смалярка сагналi тры тысячы яўрэяў, вязняў бярозаўскага гета. Вiдавочцы сцвярджалi, што разам былi жанчыны i дзецi iншых нацыянальнасцяў — членаў сем’яў камандзiраў i палiтработнiкаў Чырвонай Армii. Iх партыямi тут расстрэльвалi. Потым целы спальвалi, усё старанна маскiравалi i садзiлi зверху дрэвы. У гэтых маляўнiчых мясцiнах людзi адпачывалi, збiралi грыбы, ягады, не падазраючы, што ходзяць па трох аграмадных брацкiх магiлах.

Праз 66 гадоў ля Смаляркi ўстанавiлi помнiк. Спонсарамi высакароднай справы сталi грамадзяне Вялiкабрытанii Майкл i Дыяна Лазарусы, а таксама прадпрымальнiк з Бярозы Галiна Арсланава. На ўрачыстае адкрыццё сабралiся прадстаўнiкi дыпламатычных мiсiй i грамадскасцi многiх краiн свету. Шкада, што да гэтага дня не дажыў Сямён Бакштэйн — адзiны, каму ўдалося ўцячы з месца расстрэлу. Пяцiгадовае дзiця ўратаваў лес. Пра незвычайны лёс Сiмы расказала Наталля Кавалевiч, вядучы метадыст Бярозаўскага аддзела культуры. Бацькi Наталлi Iванаўны добра ведалi Сямёна Бакштэйна i гiсторыю яго збаўлення. Мацi Сiмы па дарозе да ямы лiтаральна адкiнула яго ў лес, перад тым угаварыла яго бегчы далей. Хлопчыка ўсё ж заўважылi, стралялi ўслед, потым выпусцiлi сабак. Але маленькае, хударлявае нават на свой узрост дзiця нейкiм чынам забiлася ў лiсiную нару, i сабакi згубiлi след.

Колькi хлопчык там сядзеў, ён, вядома, не памятаў, яму здавалася, што прайшлi гады. Потым голад выгнаў Сiму з хованкi. I ўсё роўна малое дзiця амаль у зiмовым лесе было асуджана на пагiбель, ды зноў адбыўся цуд — яго заўважылi партызаны i забралi ў атрад. Камандзiр атрада Пётр Лебедзеў фактычна выгадаваў Сямёна. Пасля школы гэты сцiплы, сарамяжлiвы, невялiчкага росту чалавек шмат гадоў працаваў падвозчыкам у сiстэме спажыўсаюза: падвозiў на конiку тавары ў гандлёвыя пункты. Пажылыя жыхары Бярозы ўспамiналi i такi факт, якi ў многiх выклiкаў здзiўленне. Падчас святкавання Дня Перамогi цi Кастрычнiцкiх святаў у 50—60-х гадах Сямён заўсёды быў на трыбуне ў шэрагу кiраўнiкоў раёна. А справа ў тым, што былы камандзiр Лебедзеў стаў потым першым сакратаром райкама партыi ў Бярозе. I хоць хлопец па заўсёднай сваёй сарамлiвасцi ўпiраўся, партыйны сакратар праяўляў настойлiвасць, ён казаў звычайна: "Мы з табой, Сiма, разам ваявалi, разам i пашану прымаць павiнны". Так i стаяў Сiма на трыбуне ў выхадным касцюме i палiто, купленых усё тым жа Лебедзевым. А калi Сямёну нарэшце выдзелiлi асобны пакой, то мэблю i няхiтры гаспадарчы набор збiралi знаёмыя, суседзi, сярод якiх былi бацькi Наталлi Кавалевiч.

Цiха i непрыкметна пражыў у Бярозе Сямён Бакштэйн, сведка трагедыi на Смалярцы. I больш чым праз паўстагоддзя ўвекавечылi памяць пра яго мацi, што так адчайна ратавала сына.

Святлана ЯСКЕВIЧ. Бярозаўскi раён.

Бярозаўскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ва ўрочышчы Смалярка адкрылi помнiк ахвярам фашызму. Яшчэ адзiн у Бярозаўскiм раёне. Недалёка ад гэтай мясцiны стаiць абелiск, якi ўвекавечыў па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика