21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ікона

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ікона

Iкона — жывапiсная, радзей — разбярная выява Iсуса Хрыста, Дзевы Марыi, хрысцiянскiх святых цi бiблейскiх падзей. Iкона стала сiмвалам прысутнасцi Боскага пачатку побач з чалавекам. Асаблiвае ўшанаванне iкон iснуе ў праваслаўных i каталiцкiх вернiкаў, якiя перакананы ў тым, што iкона дазваляе вернiку падрыхтавацца да размовы з вышэйшымi сiламi.

l Iканапiс стаў асобным вiдам творчасцi. Iкона ствараецца ў пэўным душэўным стане, часцей за ўсё пасля шматдзённага посту.

l У культуры ўсходнiх славян iкона ў шэрагу такiх сакральных рэчаў, як святая вада, свечка, шырока выкарыстоўвалася ў ахоўных i ачышчальных рытуальных дзеяннях. Лiчылася, што iкона здольная "асвячаць" сваёй прысутнасцю прастору хаты цi храма. Таму яе ў лiку iншых сакральных рэчаў першай неслi ў хату ў час улазiнаў. Для яе наладжвалi "святое" месца — чырвоны кут, якi часцей за ўсё быў зарыентаваны на ўсход.

l Лiчылася, што пасля смерцi i да пахавання душа памерлага "сядзiць у хаце за iконамi". Таму iконы ў чырвоным куце нiколi не ставiлi шчыльна адну да другой цi да сцяны, каб "душам бацькоў было дзе пасядзець".

l Асаблiвым ушанаваннем у народзе карысталiся з’яўленыя iконы. Цудоўнае з’яўленне iконы на дрэве, каля вады, крынiцы, на гары i г.д., заўсёды станавiлася знакам, знаменнем для дадзенай мясцовасцi: "З’яўленне iконы паказвае прыемныя богу мясцiны". Знаходжанне iконы заўсёды суправаджалася будаўнiцтвам на тым месцы храма, каплiцы, заснавання манастыра. Часам на месцы з’яўлення iконы з’яўлялася крынiца, i там будавалi калодзеж. Вада ў такой крынiцы таксама была лекавай, "святой".

l Калi iкона па якой-небудзь прычыне пакiдала храм, гэта заўсёды азначала яго разбурэнне, заняпад абшчыны i г.д.

l У народзе аб iконах, якiя прыносiлi пазбаўленне ад немачаў i давалi палёгку ў хваробах, iснавалi паданнi, якiя перадавалi з пакалення ў пакаленне. Такiя iконы звалiся цудадзейнымi. Сярод усiх цудадзейных iкон, а iх больш за тысячу, асаблiва вядомыя Траеручыца, Уладзiмiрская, Казанская, Iверская iконы Боскай Мацi, iкона святога Мiкалая i святога Георгiя Перамаганосца. Да цудадзейных iкон прыносiлi i звычайныя рэчы, i каштоўныя падарункi, а таксама выявы з золата, серабра.

l У дачыненнi да iконы таксама выконвалi пэўныя рытуальныя дзеяннi, абумоўленыя высокай ступенню сакральнасцi. Перад iконай запальвалi свечкi, чыталi малiтвы i давалi клятвы. Iконай бласлаўлялi маладых перад вяселлем. Iкону (невялiкi абразок) клалi памерламу ў магiлу. З iконай сустракалi ў варотах набытую жывёлу, першы раз выганялi яе вясной у поле.

l Пры iконе забаранялася сварыцца i ўступаць у iнтымныя зносiны (iкону неабходна было завесiць).

l Iкону нiколi не змяшчалi ў "нячыстых" месцах: у лазнi, ёўнi, на гарышчы.

l Старыя iконы забаранялася спальваць цi проста выкiдаць. Такiя iконы закопвалi на могiлках цi пускалi па вадзе.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iкона — жывапiсная, радзей — разбярная выява Iсуса Хрыста, Дзевы Марыi, хрысцiянскiх святых цi бiблейскiх падзей. Iкона стала сiмвалам прысутнасцi Бос
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика