Ніякiх нарматываў наконт колькасцi iнвентарнай тары ў магазiнах не iснуе...
Ніякiх нарматываў наконт колькасцi iнвентарнай тары ў магазiнах не iснуе...
"Цi ёсць нейкiя стандарты на колькасць ячэек для захоўвання асабiстых рэчаў i iнвентарных кошыкаў у магазiнах? Часта даводзiцца адстойваць чаргу спачатку для таго, каб пакласцi ў ячэйку свае сумку цi пакет, потым яшчэ адну — за тым самым кошыкам. І гэта толькi да ўваходу ў гандлёвую залу! Пакупнiкоў часам бывае шмат, асаблiва пасля працоўнага дня, а работнiкi магазiна не прымаюць нiякiх мераў: кошыкаў на ўсiх не хапае, частка ячэек — са зламанымi замкамi..." Гэта пытанне чытача мы пераадрасавалi спецыялiстам упраўлення абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю. — Якiх-небудзь нарматыўных патрабаванняў да колькасцi iнвентарнай тары, ячэек для захоўвання асабiстых рэчаў заканадаўствам не ўстаноўлена, — адказалi рэдакцыi. — Аднак калi такiя ячэйкi занятыя, спажывец мае права знаходзiцца ў гандлёвай зале i з пакетамi, сумкамi i г.д. Правiлы гандлю такой забароны не ўтрымлiваюць. Што да iнвентарнай тары, дык пры продажы тавараў метадам самаабслугоўвання ў прадуктовых магазiнах адбор пакупнiкамi тавараў праводзiцца ў кошыкi, вазкi i iншыя падобныя сродкi, прызначаныя для транспарцiроўкi тавараў у такiх магазiнах самаабслугоўвання. Адабраныя пакупнiком тавары павiнны знаходзiцца ў iнвентарнай тары да iх аплаты, сказалi нам у мiнiстэрстве. Ну дык а калi гэтай самай тары няма, як заўважыў чытач? — Адзiнае, што застаецца пакупнiку, гэта дачакацца, калi якi-небудзь спажывец, разлiчыўшыся, мiнуе касу i вызвалiць ад набытага тавару той самы iнвентарны кошык, — адказалi спецыялiсты ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай. — Яшчэ ён можа пакiнуць сваю прапанову аб павелiчэннi колькасцi iнвентарнай тары, зрабiўшы запiс у Кнiзе заўваг i прапаноў. Аднак канкрэтнае рашэнне па ёй будзе прымаць адмiнiстрацыя, уладальнiк магазiна. Паколькi, як мы ўжо сказалi, нiякiх нарматыўных патрабаванняў да колькасцi iнвентарнай тары няма, уладальнiк можа палiчыць, што яе — дастаткова (а пэўныя праблемы ўзнiкаюць толькi ў "гадзiны пiк"), i нiчога не мяняць у гэтым накiрунку. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Цi ёсць нейкiя стандарты на колькасць ячэек для захоўвання асабiстых рэчаў i iнвентарных кошыкаў у магазiнах? Часта даводзiцца адстойваць чаргу |
|