Ковеля могуць адхілiць ад футбола
Ковеля могуць адхілiць ад футбола
Палата па вырашэннi спрэчак ФІФА прызнала несапраўдным пераход беларускага футбалiста Леанiда Ковеля ў "Сатурн" i яго кантракт з расiйскiм клубам. Днямi львоўскiя "Карпаты" атрымалi рашэнне палаты, у якiм указана, што памiж "Карпатамi" i Ковелем iснуюць кантрактныя абавязкi да 31 снежня 2011 года. Таксама ў дакуменце ўказана, што скаргу "Карпат" на мiнскае "Дынама" разгледзiць Камiтэт па статусу гульцоў ФIФА. Прэс-аташэ Расiйскага футбольнага саюза Андрэй Маласолаў пракаментаваў магчымы вынiк судовых разбiральнiцтваў па справе Ковеля. "Пазбаўляць "Сатурн" ачкоў нiхто не будзе. Хутчэй за ўсё, справа абмяжуецца вялiкiмi штрафнымi санкцыямi. Падмаскоўны клуб абавяжуць заплацiць "Карпатам", як гэта было ў выпадку, калi ў Дзiка Адваката аказалася два кантракты — з "Зенiтам" i Федэрацыяй футбола Аўстаралii", — цытуе Масолава выданне "Спорт дзень за днём". У дачыненнi да беларуса могуць быць прымененыя больш сур’ёзныя меры. "Сатурн" мае права абскардзiць рашэнне ў Мiжнародным арбiтражным судзе ў Лазане. Калi падчас разбору высветлiцца, што футбалiст уводзiў у зман работадаўцаў, то яго чакае дысквалiфiкацыя тэрмiнам ад чатырох месяцаў да года. Таксама можа быць пакараны i агент. "Дынама" прайграла "Металургу" па булiтахМiнскае "Дынама" ўпусцiла перамогу ў матчы чэмпiянату Кантынентальнай хакейнай лiгi супраць магнiтагорскага "Металурга". Каманда саступала 0:1, затым вяла 3:1 i 4:2, але ў вынiку прайграла па булiтах 4:5. Асноўны час сустрэчы, якая прайшла 29 лiстапада ў сталiчным Палацы спорту, завяршыўся ўнiчыю 4:4. У гаспадароў шайбы закiнулi Сяргей Кукушкiн, Андрэй Мiхалёў, Аляксандр Кулакоў. Аляксандр Кулакоў не рэалiзаваў булiт, не здолеўшы перайграць былога варатара беларускай зборнай Андрэя Мезiна, якi замянiў маладога Iлью Праскуракова пасля трэцяй прапушчанай шайбы. Васiль Спiрыдонаў пракаментаваў паядынак: "Усё прадвызначыў трэцi прапушчаны гол у пачатку заключнага перыяду. Каб абгульваць такiх сапернiкаў, як "Салават Юлаеў", "Магнiтка", патрэбны дастатковы ўзровень майстэрства. Самалёт толькi выйшаў з пiке, а мы адразу ж хочам усiх бамбiць." Пасля 30 гульняў "Дынама" з 26 ачкамi займае 22-е месца ў агульнай таблiцы КХЛ i апошняе ў дывiзiёне Баброва. Наступны матч мiнчане правядуць дома 5 снежня супраць рыжскiх дынамаўцаў. "Юнацтва" закiнула 100-ю шайбуУ чарговым туры Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакеi 29 лiстапада лiдар мiнскае "Юнацтва" першым сярод 14 удзельнiкаў дасягнуў мяжы ў 100 закiнутых шайбаў, атрымаўшы перамогу ў гасцях над латвiйскiм "Агрэ" — 4:1. Астатнiя вынiкi: "Металургс" (Лiепая) — "Хiмвалакно" (Магiлёў) — 4:2; "Вiцебск" — "Металург" (Жлобiн) — 2:0; "Хiмiк-СКА" (Наваполацк) — "Гомель" — 1:6; "Нёман" (Гродна) — "Латгале" (Даўгаўпiлс) — 3:0; "Брэст" — "Рыга-2000" — 3:5. Становiшча камандаў: "Юнацтва" — 70 ачкоў (28 матчаў), "Гомель" — 63 (27), "Металург" — 55 (28), "Вiцебск" — 49 (28), "Хiмвалакно" — 49 (27), "Керамiн" — 43 (24), "Хiмiк-СКА" — 42 (28), "Нёман" — 41 (27), "Металургс" — 41 (25), "Шыннiк" — 27 (22), "Рыга-2000" — 26 (27), "Агрэ" — 20 (26), "Брэст" — 16 (26), "Латгале" — 13 (27). Аляксандр Гранькоў у "Шахцёры"Першы дзень зiмы прынёс першую кадравую навiну з салiгорскага "Шахцёра". Падпiсаны кантракт з паўабаронцам жодзiнскага "Тарпеда" Аляксандрам Граньковым, якi абараняў колеры салiгорскай каманды ў 2004—2005 гадах. Згодна з iнтэрнэт-апытаннем жодзiнскiх балельшчыкаў, Гранькоў быў прызнаны лепшым гульцом "Тарпеда" ў сезоне-2008. У вышэйшай лiзе чэмпiянатаў Беларусi паўабаронца правёў 165 матчаў, у якiх забiў 10 галоў i аддаў 25 вынiковых перадач, паведамляе афiцыйны сайт клуба.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палата па вырашэннi спрэчак ФІФА прызнала несапраўдным пераход беларускага футбалiста Леанiда Ковеля ў "Сатурн" i яго кантракт з расiйскiм к |
|