21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусі налета мяркуецца вырабiць не менш за 9,4 мiльёна тон зерня

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі налета мяркуецца вырабiць не менш за 9,4 мiльёна тон зерня

А таксама 9,2 мiльёна тон бульбы, 4 мiльёны тон цукровых буракоў, 2,17 мiльёна тон гароднiны, 880 тысяч тон рапсавага алею, 60 тысяч тон iльновалакна, 700 тысяч тон пладоў ягад. Пра тое, якiя захады неабходна прыняць, каб выканаць запланаванае, i iшла гаворка пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага на ўчарашнiм пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi.

Паводле слоў мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Сямёна Шапiры, на правядзенне сельскагаспадарчых мерапрыемстваў у наступным годзе патрабуецца фiнансаванне ў памеры 5,3 трыльёна рублёў. У прыватнасцi, толькi для забеспячэння ўраджаю неабходна ўнесцi 1,9 мiльёна мiнеральных угнаенняў у дзеючым рэчыве, на што пойдзе каля 2,3 трыльёна рублёў. Разам з тым, праiнфармаваў мiнiстр, месяц таму гэтая сума была значна большай, аднак з-за рэзкага знiжэння цэнаў на ўгнаеннi сельгасвытворцам удасца на гэтым зэканомiць. "У лiстападзе кошт угнаенняў складаў каля 3,2 трыльёна рублёў, — паведамiў Сямён Шапiра. — Аднак цяпер iдзе рэзкае знiжэнне цэнаў на ўгнаеннi i патрэба ў фiнансаваннi паменшылася больш як на 850 мiльярдаў рублёў". Ён удакладнiў, што арганiзацыям для забеспячэння будучага ўраджаю неабходна ўнесцi 736 тысяч тон азотных угнаенняў, 351,2 тысячы тон — фосфарных, 825,4 тысячы тон — калiйных. Пры гэтым закупiць за межамi краiны патрэбна каля 178 тысяч тон фосфарных i 187 тысяч тон азотных.

Каб забяспечыць пасяўную i ўборачную кампанiю нафтапрадуктамi, неабходна 1,8 трыльёна рублёў. Так, патрэбна набыць каля 731 тысячы тон дызпалiва, каля 103 тысяч тон аўтамабiльнага бензiну, 30,6 тысячы тон маторных маслаў i змазак, 30 тысяч тон пячнога палiва. На рамонт тэхнiкi запланавана патрацiць каля 433 мiльярдаў рублёў. Гэтыя сродкi дазволяць адрамантаваць 12,4 тысячы трактароў, 4,1 тысячы плугоў, 4,8 тысячы сеялак, 8,4 тысячы збожжаўборачных, а таксама 1,4 тысячы кормаўборачных камбайнаў...

Сямён Шапiра ўдакладнiў, што з агульнага аб’ёму ў 5,3 трыльёна рублёў каля 1,5 трыльёна складуць уласныя сродкi гаспадарак, з рэспублiканскага бюджэту плануецца выдзелiць больш як 291 мiльярд рублёў, абласных — больш за 1 трыльён, з рэспублiканскага фонду падтрымкi сельгасвытворцаў — 931 мiльярд. Астатнiя сродкi плануецца папоўнiць за кошт бюджэтнай пазыкi i крэдытаў банкаў. Мiж iншым, кiраўнiк мiнiстэрства акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што ў мiнулым з абласных бюджэтаў на правядзенне пасяўных работ грашовыя сродкi выдаткоўвалiся ў няпоўным аб’ёме...

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А таксама 9,2 мiльёна тон бульбы, 4 мiльёны тон цукровых буракоў, 2,17 мiльёна тон гароднiны, 880 тысяч тон рапсавага алею, 60 тысяч тон iльновалакна,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика