Спецыялісты па рублях
Спецыялісты па рублях
Фальшываманетчыкi аддалi перавагу купюрам Нацбанка Быць уважлiвымi з наяўнымi грашыма рэкамендуюць праваахоўнiкi напярэдаднi прыходу Новага года: з-за неабачлiвасцi разам са святам да вас у дом могуць патрапiць i "дробныя" непрыемнасцi ў выглядзе фальшывак. Прынамсi, як адзначаюць у аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, менавiта ў пераднавагоднiя тыднi, калi iстотна павялiчваецца грашовы абарот, назiраецца i рост фактаў канфiскацыi падробных грошай, актывiзуюцца фальшываманетчыкi. Следчым удалося высветлiць, што затрыманыя шукалi магчымасцi збыту больш буйных партый несапраўдных грошай. Праўда, пакуль не ўстаноўлены iншыя факты рэалiзацыi гэтымi махлярамi фальшывак, што аднак не выключае дачынення "дуэта" да падобных спраў. Вяртаючыся да падробкi беларускiх грошай заўважым, што вырабленыя ў хатнiх умовах, яны iстотна адрознiваюцца ад сапраўдных рублёў. Як адзначаюць ва ўпраўленнi па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi ГУУС Мiнгарвыканкама, як правiла, фальшыўкi купюр Нацбанка штампуюцца выключна на камп’ютарнай i капiравальна-множыльнай тэхнiцы, а вось выпадкаў выкарыстання палiграфiчнага абсталявання для падробкi нацыянальнай валюты не выяўлена. Таму на такiх "грошах" часта адсутнiчаюць вадзяныя знакi, абаронная нiць з мiкратэкстам "НБ РБ", каляровыя валокны ў тоўшчы паперы, а таксама рэльефнасць на метцы для людзей з паслабленым зрокам. Гэта значыць, каб не трапiць на вуду да прайдзiсвета, кожнаму з нас дастаткова толькi праявiць элементарную ўважлiвасць. Тады не будзе i падстаў для засмучэння... Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фальшываманетчыкi аддалi перавагу купюрам Нацбанка Быць уважлiвымi з наяўнымi грашыма рэкамендуюць праваахоўнiкi напярэдаднi прыходу Новага года: з-з |
|