21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Расiя пераходзiць на прадуктовыя карткi...

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расiя пераходзiць на прадуктовыя карткi...

Ужо ў блiжэйшыя месяцы ў Расii могуць быць уведзены прадуктовыя карткi: адпаведны законапраект Камiтэт па працы i сацыяльнай палiтыцы Дзярждумы накiраваў на ўзгадненне ва ўрад.

Ужо ў блiжэйшыя месяцы ў Расii могуць быць уведзены прадуктовыя карткi: адпаведны законапраект Камiтэт па працы i сацыяльнай палiтыцы Дзярждумы накiраваў на ўзгадненне ва ўрад.

Сутнасць iдэi такая: устанавiць маёмасны цэнз, якi вызначыць, каму патрэбная адрасная дапамога. А атаварыць карткi можна будзе ў спецыяльна створанай сетцы магазiнаў — за аснову плануецца ўзяць магазiны для ветэранаў i iнвалiдаў, якiя сёння дзейнiчаюць у краiне. Маламаёмасным грамадзянам будуць раздаваць талоны. Гэта будуць звычайныя пластыкавыя нумаркi. Грошы будуць пералiчвацца спачатку ў рэгiянальныя бюджэты, а ўжо там чыноўнiкi размяркуюць сродкi па магазiнах. Гэтую iнфармацыю "Звяздзе" пракаментаваў кандыдат эканамiчных навук Андрэй Парываеў:

— Неабходнасць вырашаць гэтую праблему ў Расii перайшла па спадчыне ад Урада Фрадкова да Кабiнета Пуцiна. Працяглы час яе спрабавалi вырашыць з дапамогай "замарозкi" цэнаў. Але было зразумела, што гэта мера часовая, яна дзейнiчала ў перыяд парламенцкiх i прэзiдэнцкiх выбараў (i ў гэты перыяд паспяхова выканала сваю ролю), але пытання, натуральна, не вырашыла. Прадукты, асаблiва на фоне фiнансавага крызiсу, сталi iмклiва даражэць, атрымалася такая сiтуацыя, што калi становiшча не змянiць, калi прадукты будуць даражэць i далей, то хутка малазабяспечаным грамадзянам, якiх у краiне па-ранейшаму больш, чым заможных, не будзе на што харчавацца. Таму магчымае ўвядзенне ў Расii харчовых картак — вельмi важная сацыяльна-эканамiчная мера, i адкладваць яе ў доўгую скрыню расiйскiя заканадаўцы, хутчэй за ўсё, не стануць.

Вядома, што не ўсе з энтузiязмам успрынялi гэтую iдэю: на старонках друку i ў каментарыях электронных СМІ новую сацыяльную льготу сталi асацыяваць з прыкметамi мiнулага — ваенным часам, перыядам вострага дэфiцыту тавараў канца 1980 — пачатку 1990-х гадоў, сiстэмай жорсткага размеркавання. Але гэта, як мне здаецца, не так: харчовыя карткi нi ў якiм разе не будуць з’яўляцца аналагам праславутых талонаў на харчаванне, нават знешне. Нiякiх абмежаванняў у магазiнах (абмежаваны продаж тавараў у адны рукi) не будзе, проста са з’яўленнем картак малазабяспечаныя расiяне атрымаюць магчымасць набываць прадукты харчавання па нiжэйшых цэнах. Гэтай iльготай, як плануецца, будуць забяспечвацца людзi з мiнiмальным даходам — адзiнокiя пажылыя людзi, непрацуючыя пенсiянеры, iнвалiды, шматдзетныя i няпоўныя сем’i, а таксама сем’i з дзецьмi-iнвалiдамi. Па картках можна будзе ў любым гандлёвым пункце купiць любыя прадукты, за выключэннем тытунёвых вырабаў i алкаголю, па больш нiзкай цане.

Невядома, праўда, як гэта ўсё ажыццявiцца на практыцы. Эксперты ацэньваюць кошт рэалiзацыi падобнага праекта ў дзясяткi мiльярдаў рублёў, i гэта яшчэ без выдаткаў на стварэнне спецыяльных кантралюючых структур, без якiх у Расii не абысцiся: бывалi выпадкi i раней, калi сродкi, якiя выдзялялiся федэральным урадам на вырашэнне якiх-небудзь лакальных задач, у рэгiёнах трацiлiся зусiм на iншае цi проста раскрадалiся.

Што датычыцца сiтуацыi ў Беларусi, то я не думаю, што ў блiжэйшы час у нас магчыма такая мера: у нас няма дэфiцыту харчовых прадуктаў, iснуе адрасная сацыяльная дапамога маламаёмасным грамадзянам, пенсiйнае забеспячэнне больш высокае, чым у пенсiянераў Расii, таксама ў нас шырока развiта сiстэма падсобных гаспадарак. Вастрынi праблемы ў цэлым не iснуе. Iншая справа, што нашы больш танныя прадукты могуць масава вывозiцца ў суседнюю дзяржаву.

Тут трэба зразумець самае галоўнае: найбольш эфектыўным спосабам барацьбы з ростам цэнаў на харчаванне — гэта знiжэнне залежнасцi ад сусветнага рынку. Наколькi гэта магчыма цяпер, у дадзенай сiтуацыi? Расiя, як i многiя iншыя вялiкiя дзяржавы (Кiтай, Iндыя) крытычным чынам залежыць ад iмпарту харчавання, гэта аб’ектыўны фактар. Ва ўсiм свеце iдзе актыўнае выкарыстанне велiзарных плошчаў зямель сельгаспрызначэння не для вытворчасцi сельгаспрадукцыi, а для вытворчасцi сыравiны для маторнага палiва. Як толькi кошт на нафту перавысiў 46 долараў за барэль, вытворчасць палiва з раслiннай сыравiны стала выгадна. Гэта галоўная прычына. Насамрэч, неабходна павялiчыць унутраную вытворчасць. Але хутка гэта зрабiць не атрымаецца.

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па аграрных пытаннях Сяргей Крыжэвiч у гутарцы з намi адзначыў, што яму нiчога невядома аб крызiсе прадуктаў харчавання ў Расii i магчымага ўвядзення там прадуктовых картак.

у гутарцы з намi адзначыў, што яму нiчога невядома аб крызiсе прадуктаў харчавання ў Расii i магчымага ўвядзення там прадуктовых картак.

— Што датычыцца сiтуацыi ў Беларусi, то, здаецца, у нас праблема крыху iншая: нi дзе набыць харчаванне, а як прадпрыемствам збыць яго. Закон рынку адзiн: неабходна, каб дакладна выконвалася простае правiла — вытворчасць прадуктаў i iх рэалiзацыя павiнны iсцi побач. Тады не будзе нiякiх перакосаў i праблем нi ў гандлюючых арганiзацый, нi ў спажыўцоў.

— Дзякаваць богу, перад намi такая праблема не стаiць, — сказала намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Валянцiна Каралёва, — i, спадзяюся, гэты сумны вопыт пераймаць нам не давядзецца. З прадуктамi ў нашых магазiнах усё ў парадку, цэны (асаблiва на тавары першай неабходнасцi, якiя ўваходзяць у спажывецкi кошык) — таксама пад кантролем.

Анатоль СЛАНЕЎСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо ў блiжэйшыя месяцы ў Расii могуць быць уведзены прадуктовыя карткi: адпаведны законапраект Камiтэт па працы i сацыяльнай палiтыцы Дзярждумы накiра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика