...
...
Стаўка экспартнай пошлiны на сырую нафту ў Беларусi з 1 снежня знiжана з $287,3 за 1 тону да $192,1. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада № 1816, паведамiлi у Апараце Саўмiна. Стаўка экспартнай пошлiны на сырую нафту ў Беларусi з 1 снежня знiжана з $287,3 за 1 тону да $192,1. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада № 1816, паведамiлi у Апараце Саўмiна.Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэннi беларускай гранiцы будзе адменена з 12 снежня гэтага года, паведамiў начальнiк прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Беларусi Аляксандр Цiшчанка. Ён адзначыў, што 12 снежня ўступае ў сiлу Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 294 ад 3 чэрвеня 2008 года "Аб дакументаваннi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь". "Саўмiнам былi арганiзаваны меры па прывядзеннi актаў заканадаўства ў адпаведнасць з указам i, такiм чынам, з 12 снежня прастаўленне адзнакi аб перасячэннi дзяржгранiцы ў пашпартах грамадзян Беларусi будзе адменена. Аднак гэта не датычыцца замежных грамадзян", — праiнфармаваў Аляксандр Цiшчанка. Страхавыя махлярствы з мэтай нажывы — не рэдкасць. Днямi ў ЗША адбыўся даволi арыгiнальны выпадак. Агент нацыянальнага бюро па расследаваннi злачынстваў у сферы страхавання займаўся справай аб выкраданнi "сямёркi" BMW 2000 г.в. Машыну скралi два гады таму, уладальнiк атрымаў страхавую выплату ў памеры $18 800. Аднак скрадзены аўтамабiль увесь гэты час не маглi знайсцi. Ён як скрозь зямлю правалiўся. Амаль так i атрымалася. Інтуiцыя падказала агенту пашукаць машыну непадалёк ад дома пацярпелага. Пры дапамозе магутных металашукальнiкаў яна была знойдзена на заднiм двары ранча на глыбiнi 3,5 метра. Дагэтуль яшчэ нiхто не хаваў свой аўтамабiль так далёка. Знайсцi махiнатара, якому пагражае крымiнальная адказнасць, пакуль не ўдаецца. Страхавыя махлярствы з мэтай нажывы — не рэдкасць. Днямi ў ЗША адбыўся даволi арыгiнальны выпадак. Агент нацыянальнага бюро па расследаваннi злачынстваў у сферы страхавання займаўся справай аб выкраданнi "сямёркi" BMW 2000 г.в. Машыну скралi два гады таму, уладальнiк атрымаў страхавую выплату ў памеры $18 800. Аднак скрадзены аўтамабiль увесь гэты час не маглi знайсцi. Ён як скрозь зямлю правалiўся. Амаль так i атрымалася. Інтуiцыя падказала агенту пашукаць машыну непадалёк ад дома пацярпелага. Пры дапамозе магутных металашукальнiкаў яна была знойдзена на заднiм двары ранча на глыбiнi 3,5 метра. Дагэтуль яшчэ нiхто не хаваў свой аўтамабiль так далёка. Знайсцi махiнатара, якому пагражае крымiнальная адказнасць, пакуль не ўдаецца.Iрландскiя пабы замарозяць цэны на алкагольныя напоi, якiя яны прадаюць, на год. Гэтае рашэнне было прынятае Асацыяцыяй i Федэрацыяй вiнагандляроў i падтрымана ўладальнiкамi 5,5 тысячы пабаў. Намер не мяняць цэны на алкагольныя напоi звязаны з падзеннем попыту з боку спажыўцоў, што выклiкана глабальным фiнансавым крызiсам. Пры гэтым некаторыя ўстановы заяўляюць аб намеры знiзiць кошт на алкаголь, якi iмi прадаецца. Застрэленага паляўнiчага праз чатыры месяцы выявiлi ў лясным масiве асiповiцкiя праваахоўнiкi. Труп 53-гадовага мужчыны быў закапаны ў зямлю. Сёлета ў жнiўнi энергетык Асiповiцкай доследнай гаспадаркi пайшоў на паляванне з дачнага дома ў вёсцы Ставiшча i не вярнуўся. Яго расшуквалi 4 месяцы. Як мяркуецца, за прычыненне смерцi па неасцярожнасцi будзе несцi адказнасць адзiн з паляўнiцтвазнаўцаў Асiповiцкага Таварыства паляўнiчых i рыбаловаў. Спалохаўшыся ад учыненага, ён з дапамогай iншага паляўнiчага перавёз труп з месца палявання i закапаў у лесе. Застрэленага паляўнiчага праз чатыры месяцы выявiлi ў лясным масiве асiповiцкiя праваахоўнiкi. Труп 53-гадовага мужчыны быў закапаны ў зямлю. Сёлета ў жнiўнi энергетык Асiповiцкай доследнай гаспадаркi пайшоў на паляванне з дачнага дома ў вёсцы Ставiшча i не вярнуўся. Яго расшуквалi 4 месяцы. Як мяркуецца, за прычыненне смерцi па неасцярожнасцi будзе несцi адказнасць адзiн з паляўнiцтвазнаўцаў Асiповiцкага Таварыства паляўнiчых i рыбаловаў. Спалохаўшыся ад учыненага, ён з дапамогай iншага паляўнiчага перавёз труп з месца палявання i закапаў у лесе. Кактэйль "Крывавая Мэры", што быў вынайдзены падчас Вялiкай дэпрэсii, адзначыў сваё 75-годдзе. З гэтай нагоды ў Нью-Ёрку 1 снежня быў аб’яўлены днём "Крывавай Мэры". У гонар юбiлею прайшлi святочныя мерапрыемствы, у рамах якiх жыхары горада маглi заказаць кактэйль па цане 1933 года — 99 цэнтаў. Кактэйль, што складаецца з таматнага соку, гарэлкi, а таксама iншых iнгрэдыентаў, што дадаюцца на смак, быў вынайдзены бармэнам Фернанам Петыо ў 20-х гадах у Парыжы. Затым Петыо пераехаў у ЗША, што супала з адменай сухога закона i пачаткам у краiне Вялiкай дэпрэсii. Спачатку кактэйль называўся "Чырвоны молат", потым набыў сваю новую назву i стаў вельмi папулярным. ПОЎНЫ АБЗАЦ Італьянскiя мышы панадкусвалi 80 тон сыру больш чым на мiльён еўра. Са склада адной з сыраварняў на поўначы Iталii палiцыя канфiскавала 2021 тысячу галовак сыру. Многiя сырныя галовы былi пакусаныя грызунамi. Пры аглядзе склада высветлiлася, што сыры захоўвалiся ў памяшканнi, поўным экскрэментаў i трупаў мышэй. Прадстаўнiкам праваахоўных органаў давялося закрыць склад. Частка канфiскаванага сыру знiшчана, астатнi адпраўлены на праверку на магчымасць ужывання ў ежу ў тым цi iншым выглядзе.Японская кампанiя Аmuzа Со. Ltd мае намер пачаць зборку персанальных падводных лодак. Гэтыя субмарыны будуць разлiчаныя на багатых людзей, так як кошт iх будзе вельмi высокiм. Згодна з праектам, субмарына разлiчана на два чалавекi, памеры яе не перавышаюць звычайны легкавы аўтамабiль, вага — 4 тоны. Пагружаецца яна на глыбiню да 150 м. Лодка зробленая па самалётнай канцэпцыi, i праекцiроўшчыкi спадзяюцца, што карыстальнiкi змогуць атрымаць асалоду ад адчування палёту, толькi не ў паветры, а ў вадзе. Пробная мадэль ужо пабудаваная — яна апраўдала ўсе чаканнi. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" i iнфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўка экспартнай пошлiны на сырую нафту ў Беларусi з 1 снежня знiжана з $287,3 за 1 тону да $192,1. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада
|
|