21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай Прасталупаў: У лютым другаснае жыллё можа iстотна патаннець

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай Прасталупаў: У лютым другаснае жыллё можа iстотна патаннець

За апошнiя два месяцы другаснае жыллё ў краiнах Балтыi, ва Украiне i ў Расii патаннела ў сярэднiм прыкладна на 10—20 працэнтаў. У такiх гарадах Расii, як Омск i Хабараўск, амаль поўнае спыненне крэдытавання насельнiцтва па жыллёвым сегменце прывяло да патаннення кватэр на другасным рынку амаль на 30 працэнтаў. Як гэтая тэндэнцыя можа закрануць цэннiкi жыллёвай нерухомасцi ў Беларусi, карэспандэнту "Звязды" паведамiў старшыня савета Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалай Прасталупаў.

Камерцыйнае будаўнiцтва ўжо патаннела на 10—15 працэнтаў

За апошнiя два месяцы другаснае жыллё ў краiнах Балтыi, ва Украiне i ў Расii патаннела ў сярэднiм прыкладна на 10—20 працэнтаў. У такiх гарадах Расii, як Омск i Хабараўск, амаль поўнае спыненне крэдытавання насельнiцтва па жыллёвым сегменце прывяло да патаннення кватэр на другасным рынку амаль на 30 працэнтаў. Як гэтая тэндэнцыя можа закрануць цэннiкi жыллёвай нерухомасцi ў Беларусi, карэспандэнту "Звязды" паведамiў старшыня савета Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалай Прасталупаў.

Першымi на новыя фiнансавыя ўмовы банкаў адрэагавалi забудоўшчыкi камерцыйнага жылля. Яшчэ 3—4 месяцы таму кватэры ў новых дамах сталiцы прапаноўвалiся клiентам не танней чым за 1800—2000 долараў за квадратны метр. Цяпер уласнiкi новабудоўляў у мiкрараёне Сухарава-5 прадаюць "квадрат" аднапакаёвых кватэр за 1730 долараў, двухпакаёвых кватэр — за 1680 долараў, вялiкiх трохпакаёвак агульнай плошчай больш за 83 квадратныя метры — за 1630 долараў. Гэтыя каркасна-блочныя дамы пабудаваныя, але гаспадароў кватэр забудоўшчыкi i цяпер працягваюць упарта шукаць. Сёння клiентам прапануецца долевае будаўнiцтва ў Першамайскiм раёне сталiцы па вулiцы Валгаградскай, дзе квадратны метр кватэр каштуе 1800 долараў. Ёсць магчымасць у жыхароў сталiцы пабудаваць кватэры на працягу наступнага года па праспекце Ракасоўскага, дзе квадратны метр не вельмi маленькiх кватэр складае ўжо 1534—1786 долараў.

Першасны рынак сталiчнага жылля сёння ўжо не можа даволi працяглы час функцыянаваць за кошт дарагiх крэдытаў, таму забудоўшчыкi пачалi прапаноўваць спажыўцам больш рэальныя цэны.

Прапанова дасягнула свайго максiмуму

Нягледзячы на iстотнае патанненне першаснага рынку сталiчнага жылля, уладальнiкi мiнскiх кватэр i цяпер працягваюць трымаць нерэальна вялiкiя цэннiкi на звычайныя стандартныя кватэры.

Згодна з iнфармацыяй iнфармацыйнага каталога рэспублiканскага выдання "Нерухомасць Беларусi", самыя слабенькiя па якасцi, а таму i самыя танныя аднапакаёвыя кватэры ў сталiцы каштуюць 55—58 тысяч долараў. За апошнiя два месяцы кошт сапраўды маленькiх кватэр практычна не змянiўся, бо на iх у Мiнску застаецца пэўны попыт. Даволi вялiкая колькасць аднапакаёвых кватэр у панэльных дамах прапануецца сёння па кошце ад 60 да 70 тысяч долараў. Падлiчана, што квадратны метр агульнай плошчы аднапакаёвак каштуе прыкладна 2064 долары, а сярэднi кошт невялiкiх кватэр складае каля 72 тысяч долараў.

Згодна з цэннiкамi, што прапануюцца ў рэкламных выданнях, сярэднi кошт "квадрата" двухпакаёвых кватэр складае 2044 долары, а трохпакаёвак — 1953 долары. Гэтыя цэннiкi знiжаюцца цяпер вельмi марудна — на 2-8 долараў за тыдзень. Мiкалай Прасталупаў адзначыў, што пры рэальных здзелках зацiкаўлены прадавец можа скiнуць i 10-12 тысяч долараў ад стартавага кошту. Аднапакаёвыя кватэры i сёння яшчэ прадаюцца па кошце квадратнага метра ў межах 1900 долараў. А вось двухпакаёвыя i трохпакаёвыя кватэры ў старых панэльных пяцiпавярховых дамах па вулiцах Адзiнцова i Лабанка Фрунзенскага раёна, цi ў Заводскiм раёне або ў Шабанах "завiсаюць", калi прапануюцца даражэй чым за 1600 долараў за квадратны метр. У "лiквiдных" раёнах ўздоўж першай лiнii метро i ў цэнтры сталiцы кошт стандартных кватэр i сёння застаецца на даволi высокiм узроўнi.

У апошнiя гады прапанова на другасным рынку жылля ў сталiцы дасягнула свайго максiмуму i складае каля 9 тысяч кватэр. Разам з тым цяжкасцi пры атрыманнi вялiкiх крэдытаў знiзiлi рэальны попыт да мiнiмуму.

Рэальнае патанненне

пачнецца ў лютым

Згодна з меркаваннямi нашага эксперта, да 25 снежня другасны рынак жыллёвай нерухомасцi сталiцы яшчэ не паспее iстотна адрэагаваць на тэндэнцыi патаннення, якiя назiраюцца на суседнiх з намi рынках. З 25 снежня па 15 студзеня жыллёвы рынак у Беларусi ўвогуле не працуе. Недзе з сярэдзiны лютага гаспадары не зусiм лiквiдных кватэр будуць вымушаны знiжаць цэннiкi на свае не вельмi якасныя квадратныя метры. Прагназаванае патанненне стандартных кватэр у лютым будзе дасягаць прыкладна 10-15 працэнтаў, упэўнены Мiкалай Прасталупаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя два месяцы другаснае жыллё ў краiнах Балтыi, ва Украiне i ў Расii патаннела ў сярэднiм прыкладна на 10—20 працэнтаў. У такiх гарадах Расii,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика