І радасцi большай не трэба
І радасцi большай не трэба
Беларусь — краiна майстроў. Яны розныя. I iх шмат. У нашай вёсцы Падлясейкi, напрыклад, жыве Галiна Уладзiмiраўна Косач — цудоўная гаспадыня, весялуха i рэдкая вышывальшчыца. Захапленне гэта, — гаворыць яна, — у мяне ад продкаў: ткалi i вышывалi прабабуля, бабуля, мацi. Трэба сказаць, што самой Галiне Уладзiмiраўне фамiльнае майстэрства далося не адразу — спярша не хапала цярпення. Але ж патрэба пастаянна бачыць нешта прыгожае, жыць у iм i ствараць, узяла ўрэшце верх — першае сваё пакрывала жанчына вышыла пасля нараджэння першынца. А потым спынiцца ўжо не магла — навалкi, вясельныя ручнiкi, сурвэткi, набожнiкi, настольнiкi... Усё гэта робiць хату майстрыхi па асобаму ўтульнай i надзвычай прыгожай. Але ж для Галiны Уладзiмiраўны няма большай радасцi, чым уласнаручна нешта вышыць, а потым падарыць камусьцi з родных, блiзкiх цi проста добрых людзей. ...Да чарнобыльскай катастрофы наша Галiна Уладзiмiраўна жыла на Лунiнеччыне, у Падлясейкi пераехала пасля. Разумеем, наколькi цяжка было ёй пакiнуць радзiму... I радуемся, што такi прыгожы чалавек, такi майстар жыве цяпер побач з намi. Таццяна Булыга, настаўнiца пачатковых класаў Падлясейскай СШ, Баранавiцкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь — краiна майстроў. Яны розныя. I iх шмат. У нашай вёсцы Падлясейкi, напрыклад, жыве Галiна Уладзiмiраўна Косач — цудоўная гаспадыня, весялух |
|