ПАТРЫМАЦЦА ЗА РУКУ
ПАТРЫМАЦЦА ЗА РУКУ
Нататкi пiсьменнiка
Землякi, землякi... Як яны там? Што робяць, чым жывуць, што iх хвалюе-непакоiць? Апошнi званок з Ісканi, што на Быхаўшчыне (там працавалi настаўнiкамi мае бацькi, там i знайшлi вечны прытулак на вясковых могiлках), быў ад Галiны Сцяпанаўны Шульга, настаўнiцы-пенсiянеркi: "Валодзька мой загiнуў... Разбiўся на машыне ў Дружбе... Заўтра будзем хаваць..." Трэба ехаць. Трэба ў цяжкую хвiлiну пабыць з гэтай жанчынай, суцешыць яе, падзялiць боль. Эх, Валодзька. Валодзька! Як жа так?! 38 гадоў. Прыгожы мужчына.: смуглявы, нiбы цыган, дабрадушны i пакорлiвы. Калi яшчэ жыў яго бацька, мой настаўнiк, а пазней i сябра Мiкалай Кiрылавiч, дык, згадваецца, завiтаў ён да мяне ў Львове, дзе я тады вучыўся (прыехаў экскурсiйным цягнiком), i першай справай пахвалiўся: "У мяне нарадзiўся сын. Можаш павiншаваць. Валодзька". I вось Валодзькi не стала. Недарэчная аварыя забрала яго ад нас. Народны артыст СССР Яўген Мацвееў у сваёй кнiзе "Лёс па-руску" згадвае, як Васiль Шукшын, збiраючыся на Алтай у родныя свае Зросткi, не без гонару казаў: "Еду патрымацца за руку з землякамi". Патрымацца за руку. Напiсаў гэтыя словы, задумаўся: а сапраўды, колькi ўсцешнай цеплынi ўкладваў у iх Васiль Макаравiч! Не проста патрымацца ён меў на ўвазе ? каб адбыць падзёншчыну, а патрымацца так i дзеля таго, каб у поцiску рукi адчуць цеплыню рук iншых, каб самому перадаць iм часцiнку сваёй пяшчоты i ласкi. Патрымацца за руку ? гэта i прызнанне ў любовi i шчырай вернасцi малой радзiме. Я таксама збiраўся ў Iскань, калi яшчэ быў жывы Валодзька ? каб патрымацца з iм за руку, каб сказаць яму "дзякуй" за тое, што ён збярог нашу бацькоўскую хату. Тут такая сiтуацыя атрымалася. Адразу, як не стала мамы, а бацьку забрала да сябе сястра ў Лiду, наша хата стала без пэўнага нагляду, i неўзабаве там пачалi "гаспадарыць" нячыстыя на руку вяскоўцы: хто цэглу выбiрае з печы, хто плiту выдзiрае, хто дзверцы... Адным словам, яшчэ б трохi, i бачылi б яе, хату. Своечасова падаў свой голас тады сусед Валодзька: аддайце мне хату, адрамантую, зраблю, як цацку. А калi трэба прыехаць каму-небудзь з вас у вёску ? жывiце, хата ж ваша, а я ў мацi пабуду. На тым i пагадзiлiся. Каб зрабiць рамонт, Валодзька некалькi разоў ездзiў на заробкi ў Маскву. I хата зноў ажыла, засвяцiлася па вечарах шчаслiвымi яркiмi вокнамi. Калi памёр бацька, развiтацца з iм прыходзiлi ў нашу хату былыя вучнi, землякi. А потым сярод белага дня хата ўспыхнула. Чаму? Як? ? на гэтыя пытаннi адказу нiхто так i не знайшоў, аднак Валодзька, кажуць, моцна плакаў: прапалi грошы, прапала праца. I ? трэба ж ? крыху пазней абарвалася i ягонае жыццё. Таксама сярод белага дня. Прабач, Уладзiмiр Мiкалаевiч, што не паспеў патрымацца з табой за руку. А трэба было паспець, трэба. У Анатоля Зэкава ёсць цудоўны верш, якi я помню на памяць: Я еду да хаты не ў сне, на яве, — Там мама i тата чакаюць мяне. Я еду да хаты, да родных бяроз, Дзе мама i тата люляюць свой лёс. Я еду да хаты з гаркотай вiны, Што мама i тата вякуюць адны. Каб маму i тату абняць мне паспець, Я еду да хаты, а трэба — ляцець! Як гэта нi сумна, але нас, былых вяскоўцаў, збiрае ў гурт Радаўнiца. Хто адкуль з’язджаемся мы ў Iскань. З Мiнска, з Гомеля, з Магiлёва, з Крывога Рога, нават з Санкт-Пецярбурга. Памiнаем родных людзей, а самi стараемся набачыцца i нагаманiцца. Гэта ж добра, думаецца мне, што дзецi помняць сваiх продкаў, ставяць сучасныя гранiтныя помнiкi, даглядаюць магiлы, i хто раз у год ? а хто i часцей ? прыносяць сюды кветкi. Яны ? добрыя дзецi. А што ж тады гаварыць пра тых сыноў i дачок, што як з’ехалi неяк, яшчэ ў канцы пяцiдзясятых мiнулага стагоддзя, з роднай вёскi, i носу, як гавораць, не казалi. Без iх правiлi тут вяселлi, без iх хавалi мацярок i бацькоў. Я шкадую такiх людзей. Я спачуваю iм. Вельмi. Не веру, каб не сумавалi яны па стратах, што адбываюцца на малой радзiме. А што ж тады здарылася, чаму не падаюць голасу, чаму не паказваюцца на той зямлi, дзе некалi быў зроблены першы крок? Прычын, пагадзiцеся, некалькi, хоць нiводная з iх не апраўдвае такога чалавека. Нiводная! Грошай няма на дарогу? Жонка не адпускае? Сям’я? Цi проста чалавечае бяспамяцтва? Мая зямлячка Вольга Нiчыпараўна працуе, хоць i на пенсii ўжо, у Гомелi кантралёрам у аўтобусным парку, з ёй мы, такiм чынам, нярэдка сустракаемся. Адразу ? што новага там, у Iсканi? Як жывуць браты, сёстры? Гадоў пяць назад яна паведамiла мне, што памёр у Данбасе яе брат Мiхаiл, а колькi дзён таму пачуў ад зямлячкi, што ў Карагандзе не стала i брата Iвана, таксама шахцёра, не стала ў 68 гадоў. Абодвух братоў Вольгi Нiчыпараўны я добра помнiў, i часта, сустрэўшыся, цiкавiўся iх жыццём. Асаблiва ? Iванавым. Наша хата ў Iсканi была побач з калгаснай канторай, а Iван там пасля школы працаваў цi не рахункаводам. А потым, калi з’явiлася магчымасць атрымаць пашпарт (маладзейшыя не помняць, якая праблема была ў той час выехаць у горад з вёскi на сталае месца жыхарства: не выдавалi пашпартоў, i ўсё тут), i Iван паехаў тады ў Караганду... — Сямнаццаць гадоў назад, калi тата памёр, бачылася з Iванам апошнi раз, ? з сумам у голасе прызналася Вольга Нiчыпараўна.? А ўжо на пахаванне мамы не прыязджаў... Я ведаю ? чаму: далёка, цяжка з грашыма, не ўсе могуць сёння... Хоць i трэба. Хто ж тады павiнен праводзiць у апошнi шлях людзей, што далi нам жыццё? Сусед дзед Мiхал, дакурыўшы папяроску, глянуў на мяне, сказаў бурклiва: — Калi ж пазабiралiся, куды Макар цялят не ганяў! Маланнiны два сыны ажно на Сахалiн заехалi. Там недзе i засталiся навечна... Не, каб дома жыць. Цi хоць бы паблiзу дзе, як скажаш? Сказаць проста, дзед Мiхал. Жыццё ж ? надта ж складаная рэч, i дзе каму жыць наканавана, там няхай i жывуць нашы землякi. Не параiш ? дзе iм жыць, тым больш ? не забаронiш. Iхняя, у рэшце рэшт, справа. Я пра iншае. Я пра тое, што мне шкада iх... Яны рэдка бываюць на бацькоўскай зямлi, не ведаюць, як i чым жывуць тут людзi, таму шмат страчваюць. Дзед Мiхал пагадзiўся са мной, кiўнуў галавой i цiха прамовiў: — Таму, мабыць, i жывуць яны там менш... Таму, мабыць, i менш... Калi еду да сваiх землякоў, шчымiць сэрца. Радуюся i хвалююся адначасова. Патрымацца за руку з землякамi лiчу за шчасце. I кожны раз хочацца сказаць iм: жывiце доўга i шчаслiва, людзi. Адзiны год у мяне толькi быў чорным, як называю яго, гэта ? 1968, калi я нiводнага разу не пабываў у родных мясцiнах: служыў у войску. Iсканцы ? людзi працалюбiвыя. Некалi калгас "Iскра" iшоў наперадзе, людзi атрымлiвалi тут някепска за сваю працу, асаблiва механiзатары, даяркi i свiнаркi. З Iсканi i каранi маёй мамы, Вольгi Якаўлеўны, таму тут жылi яе цёткi, стрыечныя сёстры, дзядзькi. Калi ж паўстала пытанне, дзе пускаць каранi маладой настаўнiцкай сям’i, месца было выбрана невыпадкова: толькi тут, сярод сваiх i добрых чужых людзей. Спярша жылi мы на кватэры ў Ганны Гаўрылаўны Панадысёвай, салдацкай удавы, а потым паставiлi сваю хату ? блiзка ад школы, паркан да паркана, на высокiм месцы. Хата была гасцiннай, яна цёпла прымала кожнага, хто заходзiў. Раней было так прынята ў Iсканi ? прыехаў у вёску, першай справай да бацькоў, тады ? да настаўнiкаў. Як жа свяцiлiся вочы маiх бацькоў, калi iх наведвалi былыя вучнi, асаблiва тыя, што выбiлiся, як прынята казаць, у людзi. Сталi афiцэрамi, настаўнiкамi, iнжынерамi... Нiколi не забуду, як у канцы пяцiдзясятых здарылася ў нас бяда: прапаў нейкiм чынам прама з хлеўчука парсючок. Па тым часе гэта была вялiкая страта. А пасля я, тады яшчэ дзiця, бачыў, як прывёз яго з суседняй Лосеўкi (забег жа куды ў шалёную завiруху!) дзядзька Коля, чырвоны ад марозу, ён пiў у нас за сталом гарачы чай, а бацькi перад гэтым не ведалi, куды яго пасадзiць. З таго часу той дзядзька Коля стаў для нас родным чалавекам. Я, дарэчы, нiводнага разу не чуў ад мамы цi таты: "А мог бы не вярнуць нам дзядзька Коля парсюка, мог бы прысвоiць. Хто бачыў?" Тады iнакш думалi людзi адзiн пра аднаго. Думалi iнакш i жылi. Дзякуй таму далёкаму, але светламу часу. Дзякуй i гэтаму, нашаму, часу. Калi я еду ў сваю родную вёску Iскань альбо ў Гуту (тут я нарадзiўся, яна за якiх чатыры кiламетры, але ўжо ў iншай, Гомельскай, вобласцi), то першай справай хочацца патрымацца за руку з многiмi землякамi. Паспець бы. Не спазнiцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Землякi, землякi... Як яны там? Што робяць, чым жывуць, што iх хвалюе-непакоiць? Апошнi званок з Ісканi, што на Быхаўшчыне (там працавалi настаўнiкам |
|