21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бацька ваяваў сем гадоў і прыйшоў дамоў амаль што босым...

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бацька ваяваў сем гадоў і прыйшоў дамоў амаль што босым...

Рэха публiкацыi

 

Прачытаў у нумары ад 11 лiстапада артыкул "90 гадоў, як адышла ў нябыт Вялiкая Еўрапейская вайна". Ён мне нагадаў бацькавыя расказы пра гэтую вайну, дзе яму, маладому хлопцу, давялося прымаць удзел у ваенных дзеяннях, як кажуць, ад званка да званка.

У пачатку 1914 года мой бацька, Карпеня Барыс Фёдаравiч, як i iншыя яго аднагодкi, быў прызваны ў царскую армiю на вайсковую службу. Пачынаць службу давялося ў Ковенскай крэпасцi ў якасцi артылерыста гаўбiчнай артылерыi. Пры наступленнi нямецкiх войскаў на паўночна-заходнiм фронце войску, дзе служыў мой бацька, прыйшлося пакiнуць крэпасць i адысцi на ўсход.

Бацька расказваў, як аднойчы, калi яшчэ абаранялi ад немцаў крэпасць, ляцеў разведвальнiк — нямецкi цэпелiн. Бацька стрэлiў па iм з ружжа — i за гэта быў асуджаны камандаваннем стаяць перад вокнамi камандзiра нерухома пад вiнтоўкай дзве гадзiны.

Бацька шмат расказваў пра франтавыя падзеi, якiя адбывалiся ў раёне Мазурскiх азёраў, дзе яму даводзiлася ваяваць, а таксама на паўднёва-заходнiм фронце. Тут нямецкiя войскi прарвалi лiнiю абароны i частка рускай армii аказалася ў тыле ворага. Выходзiць адтуль прыйшлося праз тэрыторыю Румынii. Удзельнiчаў у тых падзеях i мой бацька.

Пасля Кастрычнiцкай сацыялiстычнай рэвалюцыi 1917 года бацька ваяваў на баку Чырвонай Армii, у тым лiку i грамiў пятлюраўцаў.

У 1920 годзе бацька браў удзел у паходзе Чырвонай Армii на Варшаву. Як ён расказваў, быў артылерыстам пры гаўбiцы-шасцiдзюймоўцы. Гарматны разлiк складаўся з шасцi байцоў: чатырох латышоў, аднаго эстонца i аднаго беларуса. У складзе гэтага разлiку дайшоў амаль да Варшавы. Пры адступленнi Чырвонай Армii на ўсход вярнуўся дамоў.

Усяго бацька Барыс ваяваў сем гадоў без водпуску i прыйшоў дамоў амаль што босым...

Скажу пару слоў i пра сваю вёску. У 1915 годзе лiнiя фронту праходзiла на захад ад вёскi Будча (Ганцавiцкi раён) на адлегласцi каля 40 кiламетраў. У гэты час рускiя стратэгi вырашылi выкарыстаць палескiя балоты, каб спынiць наступ нямецкiх войскаў на ўсход. Задумка заключалася ў тым, каб затапiць вадой ад расталага снегу i ракi Ланi дарогу на Чырвоную Слабаду i балоты.

І вось на рацэ Ланi i на балоце, пачынаючы ад вёскi Заастравечча, была распачата будоўля шлюза i драўлянай запруды з зямельнай падсыпкай.

Сабралi жыхароў вёскi Будча, iм у дапамогу прывезлi ваеннапалонных салдатаў аўстрыйскай армii, якiя жылi ў вёсцы разам з сялянамi. Кiраваў гэтай будоўляй рускi прадстаўнiк па прозвiшчы Дудкiн. Дамбу, дарэчы, не дабудавалi, i яна потым засталася нiкому не патрэбнай.

Фёдар КАРПЕНЯ,

в. Будча, Ганцавiцкi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прачытаў у нумары ад 11 лiстапада артыкул "90 гадоў, як адышла ў нябыт Вялiкая Еўрапейская вайна". Ён мне нагадаў бацькавыя расказы пра гэту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика