МIЛЬЁН ЗА СУМЛЕННЕ
МIЛЬЁН ЗА СУМЛЕННЕ
"Гарачыя" паляўнічыя з Хвойкi
Малады аматар палявання з вёскi Хвойка Жыткавiцкага раёна з дапамогай незарэгiстраванай стрэльбы назаўсёды высветлiў адносiны са сваiм суседам. А спачатку чатыры паляўнiчыя, як заведзена, "замочвалi" незаконна забiтую казу. Цяпер нiхто не можа ўзгадаць, з-за чаго памiж двума з iх узнiкла сварка — цi то здабычу не падзялiлi, цi то проста алкаголь у галаву добра шыбануў. Дзе сварка, там i бойка — з цялеснымi пашкоджаннямi. Тут бы спынiцца, але жаданне высветлiць, хто каго не паважае, не знiкла. Як расказаў пракурор Жыткавiцкага раёна Ігар Купрацэвiч, сябры пайшлi да дома 31-гадовага гаспадара — пагаварыць. Не паспелi яны ўвайсцi ў двор, як насупраць выйшаў стралок з незарэгiстраванай двуствольнай паляўнiчай стрэльбай 16 калiбру i зрабiў ракавы стрэл. Мясцовы жыхар на месцы забiў свайго 36-гадовага суседа. МIЛЬЁН ЗА СУМЛЕННЕМiльён беларускiх рублёў — такую суму прапанаваў супрацоўнiку ДАI 44-гадовы гамяльчанiн, якi вёў у цэнтры Гомеля машыну "Форд-транзiт" без пасведчання вадзiцеля — за тое, што мiлiцыянер не будзе складаць адмiнiстрацыйны пратакол. Але ж не на таго трапiў. Крымiнальная справа ўзбуджана ў дачыненнi да грамадзянiна, якi з’яўляецца заснавальнiкам ТДА з Бранскай вобласцi. Дорага будзе каштаваць спроба даць хабар мiлiцыянерам i для 24-гадовага грамадзянiна Светлагорска, у гаражы якога напярэдаднi знайшлi марыхуану. Пасля правядзення экспертызы была ўзбуджана крымiнальная справа за захаванне наркотыкаў. Вадзiцель Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбiната палiчыў, што можна знайсцi спосабы ўздзеяння на супрацоўнiкаў аддзела па наркакантролi, каб прыпынiць крымiнальны пераслед. Ён дамовiўся са старшым лейтэнантам мiлiцыi Аляксандрам Дайнэкам i прапанаваў яму хабар ў памеры зноў жа мiльён беларускiх рублёў... На чым кляпаць касу? Зразумела, на 152-мiлiметровым снарадзечасоў Вялiкай Айчыннай. Iншай альтэрнатывы жыхары аднаго з дамоў вёскi Лiтвiнавiчы Кармянскага раёна i не бачылi. А чаму не, калi на месцы iх агарода, па словах гаспадара, 65 гадоў таму знаходзiўся нямецкi блiндаж. З таго часу мясцовых жыхароў нельга здзiвiць небяспечнымi знаходкамi. Газ пракладвалi — тры снарады знайшлi, зямлю аралi — дзясятак-другi патронаў. I гэтак далей. Прыводзiў "калекцыю" ў парадак 28-гадовы мясцовы жыхар, якому восем гадоў таму адарвала два пальцы на левай руцэ. З таго часу ён крыху астыў да руху "чорных капальнiкаў", але ж знойдзеныя небяспечныя каштоўнасцi захоўваў пiльна — у сябе дома i на ўласным агародзе. Калi на падворак прыехалi мiлiцыянеры сумесна з сапёрамi, небяспечныя скарбы знаходзiлi з мiнашукальнiкам. Вынiкi вобыску здзiвiлi нават спецыялiстаў: больш за 20 артылерыйскiх снарадаў розных калiбраў, звыш 450 патронаў калiбру 7,62, пяцiлiтровы слоiк з порахам, 23 артылерыйскiя запальнiкi, 9 гранат i столькi ж мiнамётных мiн. Сховiшча было знiшчана супрацоўнiкамi пiратэхнiчнай групы спецыяльным выбухам. Частка знаходак канфiскавана, назначана экспертыза. Па яе вынiках будзе прымацца рашэнне аб узбуджэннi крымiнальнай справы па артыкуле аб захоўваннi боепрыпасаў i выбуховых рэчываў. Iрына Асташкевiч. Купiў у банку?У Баранавiчы прыехаў мужчына з Карэлiцкага раёна, каб заплацiць мытную пошлiну за машыну. Калi ж ён працягнуў касiру банка 200 еўра, то той убачыў, што грошы фальшывыя. Затрыманы бажыўся, што год таму валюту купiў у фiлiяле банка, якi знаходзiцца ў Карэлiцкiм раёне. Вядзецца разбор. Сымон Свiстуновiч. Двайныя сутыкненнi... Дзве жанчыны, што ехалi ў гужавой павозцы, загiнулi, i дзве змешчаны ў бальнiцу ў вынiку ДТЗ паблiзу вёскi Верхалессе Светлагорскага раёна. У павозку, што рухалася ў спадарожным напрамку, уехаў аўтамабiль "Фольксваген". Затым "Форд", якi ехаў следам за "Фольксвагенам", таксама не змог размiнуцца з павозкай. А вось у Лагойскiм раёне не пашанцавала 43-гадоваму матацыклiсту, якi не меў вадзiцельскага пасведчання. Вечарам у матацыкл, што рухаўся без габарытных агнёў, ззаду ўехаў аўтамабiль "Сiтраен", якiм кiраваў 52-гадовы расiянiн. Калi матацыкл выехаў пасля сутыкнення на сустрэчную паласу, у яго ўрэзаўся "Опель". У вынiку здарэння загiнуў 32-гадовы пасажыр матацыкла, а матацыклiст з траўмамi змешчаны ў бальнiцу. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiльён беларускiх рублёў — такую суму прапанаваў супрацоўнiку ДАI 44-гадовы гамяльчанiн, якi вёў у цэнтры Гомеля машыну "Форд-транзiт" без п
|
|