Свечка
Свечка
У традыцыях усходнiх славян свечка сiмвалiзавала адвечнае святло, жыццё, жывое полымя. У той жа час свечку, яе маленькi агеньчык, якi даволi лёгка затушыць, нашы продкi атаясамлiвалi з iмклiвасцю, хуткаплыннасцю, мiмалётнасцю, хiсткасцю i нетрываласцю жыцця, якое таксама лёгка спынiць. З прыняццем хрысцiянства свечка стала сiмвалiзаваць Боскае святло цi Боскi пачатак. Для хрысцiян палаючая свечка ў руках стала знакам асабiстай веры. Сямiканцовы падсвечнiк у розных народаў свету сiмвалiзаваў Сонца, Месяц i планеты; сем дзён тыдня, сем зорак Вялiкай Мядзведзiцы; сем кругоў цi сiлаў свету. l У Праваслаўнай Царкве дзве свечкi, якiя знаходзяцца па баках ад крыжа на алтары, сiмвалiзуюць дваiстую прыроду Хрыста: адначасова чалавечую i боскую, тры сумесныя свечкi азначаюць Святую Троiцу. Цi не таму ў паўсядзённым жыццi цi ў час якiх-небудзь рытуальных дзеянняў забаранялася, каб у хаце адначасова гарэлi адразу тры свечкi? У народзе казалi, што такое можа здарыцца толькi "да нябожчыка", г.зн. прадказвала смерць i пахаванне аднаго з родных. l Нашы продкi верылi ў тое, што пасля смерцi душа памёршага на працягу трох дзён, да моманту пахавання, знаходзiцца побач з жывымi. І каб ёю не авалодалi нячыстыя сiлы, у хаце павiнна быць запаленая свечка. l Запаленая свечка мела важнае сiмвалiчнае значэнне не толькi ў час прыходу смерцi i пахавання. I сёння шырока распаўсюджаны звычай ставiць запаленую свечку, звяртаючыся з малiтвай да Бога. Пры гэтым запаленая свечка становiцца ўвасабленнем, рэчыўным сiмвалам клятвы ў веры, прызнання грахоў i просьбы ў заступнiцтве. l Свечка, якую выкарыстоўвалi ў тым цi iншым рытуальным дзеяннi цi ў час вялiкiх царкоўных святаў, атрымлiвала сваё iмя, напрыклад, Грамнiчная, Страсная, Велiкодная свечка i iнш. l У час вянчання ў храме маладыя ў руках трымалi Вянчальныя свечкi. Па народных уяўленнях, яркае полымя царкоўных свечак пры вянчаннi прадказвала маладым добрае, шчаслiвае жыццё; спакойнае, цiхае полымя — дружнае, але кароткае жыццё; калi ж у час вянчання свечкi маладых моцна трашчаць, то жыццё iх будзе вельмi неспакойным. l Лiчылася, калi ў кагосьцi з маладых у час вянчання затухне полымя свечкi, той пройдзе больш кароткi жыццёвы шлях. l Нашы бабулi раiлi маладым вянчальныя свечкi тушыць адначасова, каб "вянчацца разам, жыць разам i памерцi разам". l Пасля вянчання свечкi загортвалi ў хустачку, праз якую трымалi ў храме, перавязвалi чырвонай нiткай i клалi за бажнiцу (iкону, якая стаяла ў чырвоным куце). Iх захоўвалi на працягу ўсяго жыцця як сiмвал шчасця i яднання. l Вянчальныя свечкi дазвалялася запальваць толькi ў самых складаных жыццёвых сiтуацыях мужа цi жонкi: цi ў час цяжкiх родаў, цi ў выпадку хваробы дзяцей, цi ў час агонii мужа цi жонкi. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У традыцыях усходнiх славян свечка сiмвалiзавала адвечнае святло, жыццё, жывое полымя. У той жа час свечку, яе маленькi агеньчык, якi даволi лёгка зат |
|