Сутыкнулiся 11 легкавушак
Сутыкнулiся 11 легкавушак
Трагедыя ў Магілёве
Дзiця загiнула на пешаходным пераходзе ў вынiку сутыкнення маршрутнага таксi i тралейбуса. Здарэнне адбылося каля 8 гадзiн ранiцы на нерэгулюемым пешаходным пераходзе на перакрыжаваннi вулiц Чалюскiнцаў i Вароўскага. Мацi вяла 2-гадовага хлопчыка ў дзiцячы садок. Паводле папярэдняй iнфармацыi, сутыкнулiся тралейбус i маршрутка, у вынiку чаго было збiта i загiнула на месцы дзiця. У Магiлёўскiм ДАІ паведамiлi, што цяпер праводзiцца праверка ўсiх абставiнаў гэтага здарэння. Хто быў вiноўнiкам трагедыi — пакуль не паведамляецца. Алена Казлова. Сутыкнулiся 11 легкавушакКаля двух гадзiн давялося прастаяць вадзiцелям у заторы, якi ўтварыўся на дарозе пасля сутыкнення 11 легкавых аўтамабiляў Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" старшы iнспектар ДПС аддзела ДАI Фрунзенскага РУУС Мiнска Iгар Сарокач, аварыя адбылася ўчора ў восем гадзiн ранiцы на 36-м кiламетры Мiнскай кальцавой дарогi ў напрамку Масюкоўшчына ад вулiцы Прытыцкага. Паводле яго слоў, асноўнымi прычынамi здарэння сталi перавышэнне хуткасцi руху, незахаванне бяспечнай дыстанцыi, а таксама ўмовы надвор’я — мокрая дарога. На шчасце, на гэты раз ДТЗ абышлося без ахвяраў — пацярпелях няма. А вось аўтамабiлi, якiя трапiлi ў аварыю, атрымалi пашкоджаннi i патрабуюць рамонту. Iгар ГРЫШЫН. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" старшы iнспектар ДПС аддзела ДАI Фрунзенскага РУУС Мiнска Iгар Сарокач, аварыя адбылася ўчора ў восем гадзiн ранiцы на 36-м кiламетры Мiнскай кальцавой дарогi ў напрамку Масюкоўшчына ад вулiцы Прытыцкага. Паводле яго слоў, асноўнымi прычынамi здарэння сталi перавышэнне хуткасцi руху, незахаванне бяспечнай дыстанцыi, а таксама ўмовы надвор’я — мокрая дарога. На шчасце, на гэты раз ДТЗ абышлося без ахвяраў — пацярпелях няма. А вось аўтамабiлi, якiя трапiлi ў аварыю, атрымалi пашкоджаннi i патрабуюць рамонту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля двух гадзiн давялося прастаяць вадзiцелям у заторы, якi ўтварыўся на дарозе пасля сутыкнення 11 легкавых аўтамабiляў Як паведамiў карэспандэнту |
|