21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Герояў спорту" вызначыць уся краіна

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Герояў спорту" вызначыць уся краіна У якiх спаборнiцтвах маглi б паўдзельнiчаць зараз вы? Цi маглi б, напрыклад, абаранiць спартыўны гонар сваёй арганiзацыi, двара цi вулiцы?

Андрэй Шубадзёраў, галоўны рэдактар сайта Мiнiстэрства абароны:

1 снежня стартавала папярэдняе галасаванне конкурсу "Трыумф. Героям спорту 2008". Аб пачатку акцыi абвясцiлi арганiзатары — Белтэлерадыёкампанiя, рэспублiканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне "Прэзiдэнцкi спартыўны клуб", Мiнiстэрства спорту i турызму i Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт Рэспублiкi Беларусь.

Праект, у якiм аматары спорту выбiралi найлепшых яго прадстаўнiкоў па вынiках года, упершыню быў рэалiзаваны напрыканцы 2006—пачатку 2007 года ў форме алiмпiйскага балю — "Навагоднi баль 2007. Героям спорту". Цяперашняе мерапрыемства — адкрыты публiчны конкурс, як расказалi арганiзатары, пройдзе ў новых дэкарацыях i па новых правiлах.

Пачаць хоць бы з таго, што праект вырашана праводзiць раз на два гады, як падвядзенне вынiкаў алiмпiйскiх сезонаў. "Калi ў першы раз кожны балельшчык мог вылучаць свайго кандыдата на адну з 14 намiнацый, то цяпер мы скарацiлi iх пералiк да васьмi, а балельшчыкi змогуць галасаваць толькi ў 4 намiнацыях, за аднаго з 8 кандыдатаў у кожнай", — расказаў памочнiк па спорце старшынi Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба Аляксандр Храмылёў.

Аргкамiтэт конкурсу лiчыць, што такая форма галасавання, з аднаго боку, зробiць барацьбу ў iм больш насычанай, а з iншага, прымусiць балельшчыкаў больш адказна ставiцца да выбару "свайго" кандыдата ў намiнацыях "Спартсмен года", "Спартсменка года", "Каманда года" i "Трэнер года".

Потым журы ў складзе 11 чалавек, сярод якiх, напрыклад, спартыўныя каментатары Аляксандр Казюкевiч i Уладзiмiр Навiцкi, славутыя спартсмены Марына Лобач, Сяргей Макаранка, Элiна Зверава i iншыя, вызначыць лаўрэа- таў у названых намiнацыях i назаве прэтэндэнтаў яшчэ ў чатырох — "За волю да перамогi", "Прарыў года", "Вынiк года" i "Самы яркi спартыўны момант года". Канчатковы ж вердыкт суддзяў i аргкамiтэта, як мяркуецца, балельшчыкi i самi лаўрэаты даведаюцца толькi 17 студзеня 2009 года на ўрачыстай цырымонii "Трыумф года. Героям спорту", якая пройдзе ў сталiчным Палацы спорту. Тэлевiзiйнiкi абяцаюць максiмальна захаваць iнтрыгу, i ператварыць падзею ў своеасаблiвы "спартыўны Оскар". Яго лаўрэатаў чакаюць спецыяльныя статуэткi "Трыумф" i каштоўныя прызы ад спонсараў.

Дарэчы, цырымонiю спецыяльна перанеслi падалей ад навагоднiх святаў, каб зрабiць з яе яшчэ адно асобнае свята — спорту i здаровага ладу жыцця. Ужо вядома, што ўдзел у iм возьмуць дзеючыя i былыя алiмпiйскiя чэмпiёны, а ў глядзельнай зале як мiнiмум палова запрашальных бiлетаў дастанецца будучаму пакаленню чэмпiёнаў — вучням спартыўных школ, разнастайных гурткоў i секцый.

Хочаце выказацца?

Маштаб галасавання арганiзатары абралi ўсенародны, бо сваё меркаванне можа даслаць абсалютна кожны балельшчык. Бюлетэнi для галасавання i палажэнне аб конкурсе змешчаныя на чатырох сайтах арганiзатараў: Белтэлерадыёкампанii — www.tvr.by, Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба — www.sportclub.by, Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта — www.noc.by, Мiнiстэрства спорту i турызму — www.mst.by. Даслаць запоўненыя бюлетэнi можна факсам або па пошце ва ўпраўленне па фiзiчнай культуры, спорту i турызму свайго аблвыканкама цi Мiнгарвыканкама.

Мiнск — 220013, г. Мiнск, вул. В. Харужай, 13/61, факс 8-017-334-87-78,

— 220013, г. Мiнск, вул. В. Харужай, 13/61, факс 8-017-334-87-78,

Мiнская вобласць — 220012, г. Мiнск, вул. Сурганава, 2, факс 8-017-287-29-16,

220012, г. Мiнск, вул. Сурганава, 2, факс 8-017-287-29-16,

Брэсцкая вобласць — 224030, г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 46, факс 8-0162-22-16-65,

224030, г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 46, факс 8-0162-22-16-65,

Вiцебская вобласць — 210605, г. Вiцебск, пр. Будаўнiкоў, 10, факс 8-0212-21-53-79,

210605, г. Вiцебск, пр. Будаўнiкоў, 10, факс 8-0212-21-53-79,

Гомельская вобласць — 246050, г. Гомель, вул. Савецкая, 28, факс 8-0232-74-23-61,

246050, г. Гомель, вул. Савецкая, 28, факс 8-0232-74-23-61,

Гродзенская вобласць — 230023, г. Гродна, вул. Урыцкага, 1, факс 8-0152-77-30-58,

230023, г. Гродна, вул. Урыцкага, 1, факс 8-0152-77-30-58,

Магiлёўская вобласць — 212030, г. Магiлёў, вул. Цiмiразева, 27А, факс 8-0222-22-57-90.

212030, г. Магiлёў, вул. Цiмiразева, 27А, факс 8-0222-22-57-90.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У якiх спаборнiцтвах маглi б паўдзельнiчаць зараз вы? Цi маглi б, напрыклад, абаранiць спартыўны гонар сваёй арганiзацыi, двара цi вулiцы?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика