Канцэпцыі законапраектаў аб камерцыйнай тайне i аб ахове клiмату будуць падрыхтаваны ў 2009 годзе
Канцэпцыі законапраектаў аб камерцыйнай тайне i аб ахове клiмату будуць падрыхтаваны ў 2009 годзе
Прэзiдэнт Беларусi зацвердзiў план падрыхтоўкi законапраектаў на 2009 год. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 2 снежня. У 2009 годзе прадугледжана падрыхтоўка 7 новых законапраектаў, у тым лiку двух праектаў кодэксаў: "Аб трацейскiм судзе", "Аб назвах геаграфiчных i iншых аб’ектаў", "Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)", "Аб псiхалагiчнай дапамозе", Асаблiвай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i закона аб увядзеннi яе ў дзеянне, Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Кiраўнiк дзяржавы ў 2009 годзе ўнясе на разгляд парламента 9 законапраектаў: "Аб трацейскiм судзе", Асаблiвай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, "Аб зацвярджэннi справаздачы аб выкананнi рэспублiканскага бюджэту за 2008 год", "Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2010 год", "Аб увядзеннi ў дзеянне асаблiвай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь i асобных палажэнняў законаў Рэспублiкi Беларусь", "Аб статусе ваеннаслужачых", "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб мерах па прадухiленні легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi", "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях", "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь". У 2009 годзе плануецца таксама падрыхтаваць канцэпцыi прынцыпова новых законапраектаў "Аб камерцыйнай тайне" i "Аб ахове клiмату". Уступленне ў сiлу ўказа забяспечвае далейшае паступальнае, адпаведнае iнтарэсам грамадзян, грамадства i дзяржавы, развiццё нацыянальнага заканадаўства. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi зацвердзiў план падрыхтоўкi законапраектаў на 2009 год. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 2 снежня. У 2009 годзе прадугле |
|