Запазычанасць насельніцтва Беларусi банкам у студзенi—кастрычнiку павялiчылася на 50 працэнтаў
Запазычанасць насельніцтва Беларусi банкам у студзенi—кастрычнiку павялiчылася на 50 працэнтаў
Агульны памер запазычанасцi насельнiцтва Беларусi перад банкамi па стану на 1 лiстапада 2008 года склаў Br11,9 трлн. У студзенi—кастрычнiку гэтага года гэта запазычанасць павялiчылася на 50 працэнтаў у фактычных цэнах да ўзроўню 10 месяцаў 2007 года. Аб гэтым на мiжнароднай канферэнцыi "Банк, капiтал i iнвестыцыi для бiзнэсу i рэгiёнаў" паведамiў намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскiх аперацый — начальнiк упраўлення рэгулявання крэдытна-фiнансавых iнстытутаў Нацбанка Сяргей Кiсель. Паводле яго даных, у студзенi—кастрычнiку гэтага года насельнiцтву Беларусi было выдадзена спажывецкiх крэдытаў на Br2,1 трлн. Агульная запазычанасць па спажывецкiх крэдытах на 1 лiстапада склала Br5,6 трлн. Беларускiя банкi ў кастрычнiку гэтага года выдалi спажывецкiх крэдытаў насельнiцтву на Br233,6 млрд, што на 4,4 працэнта перасягнула ўзровень верасня гэтага года. Беларускiя банкi за 10 месяцаў гэтага года таксама выдалi крэдытаў на будаўнiцтва жылля на Br1,9 трлн. Пры гэтым Br1 трлн склалi камерцыйныя крэдыты, выдадзеныя на агульных падставах. Сяргей Кiсель нагадаў, што цяпер банкi ўдзяляюць шмат увагi жыллёваму крэдытаванню, у тым лiку i ў вёсцы. У краiне выконваюцца прагнозныя паказчыкi па льготным крэдытаваннi будаўнiцтва жылля, актыўна развiваецца камерцыйнае крэдытаванне. Прадстаўнiк Нацбанка таксама адзначыў дысцыплiнаванасць беларускiх пазычальнiкаў: на сёння доля праблемных крэдытаў насельнiцтву не перавышае 1 працэнт ад iх агульнага аб’ёму. Запазычанасць эканомiкi Беларусi перад банкамi павялiчылася ў студзенi—кастрычнiку гэтага года ў фактычных цэнах на 45,5 працэнта. Падтрымка з боку банкаўскай сiстэмы дае магчымасць рэальнаму сектару перабудавацца ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульны памер запазычанасцi насельнiцтва Беларусi перад банкамi па стану на 1 лiстапада 2008 года склаў Br11,9 трлн. У студзенi—кастрычнiку гэтага год |
|