Даведацца аб прычынах кадравага крызiсу ў вёсцы
Даведацца аб прычынах кадравага крызiсу ў вёсцы
Карэспандэнт "Звязды" атрымала заданне:
Сельская гаспадарка выбрана прыярытэтным накiрункам развiцця нашай краiны. Але ахвотнiкаў прысвяцiць сваё жыццё "каровам ды агародам" нягуста. І калi людзi старой загартоўкi, якiя ўсё жыццё працавалi на зямлi, працягваюць гэта рабiць, то многiя iх дзецi любымi шляхамi iмкнуцца вырвацца з вёскi. У чым прычына "кадравага крызiсу" ў сельскай мясцовасцi i як можна яго пераадолець? — у пошуках адказу на гэтыя пытаннi я накiравалася ў СВК "Красны Дар", што на Чэрвеньшчыне. Прычын, з-за якiх людзi не хочуць звязваць жыццё з сельскай гаспадаркай, як высветлiлася, на мой погляд, некалькi. Першая прычына — гэта выхаванне Сельская гаспадарка выбрана прыярытэтным накiрункам развiцця нашай краiны. Але ахвотнiкаў прысвяцiць сваё жыццё "каровам ды агародам" нягуста. І калi людзi старой загартоўкi, якiя ўсё жыццё працавалi на зямлi, працягваюць гэта рабiць, то многiя iх дзецi любымi шляхамi iмкнуцца вырвацца з вёскi. У чым прычына "кадравага крызiсу" ў сельскай мясцовасцi i як можна яго пераадолець? — у пошуках адказу на гэтыя пытаннi я накiравалася ў СВК "Красны Дар", што на Чэрвеньшчыне. Прычын, з-за якiх людзi не хочуць звязваць жыццё з сельскай гаспадаркай, як высветлiлася, на мой погляд, некалькi. Першая прычына — гэта выхаванне
Сельская гаспадарка выбрана прыярытэтным накiрункам развiцця нашай краiны. Але ахвотнiкаў прысвяцiць сваё жыццё "каровам ды агародам" нягуста. І калi людзi старой загартоўкi, якiя ўсё жыццё працавалi на зямлi, працягваюць гэта рабiць, то многiя iх дзецi любымi шляхамi iмкнуцца вырвацца з вёскi. У чым прычына "кадравага крызiсу" ў сельскай мясцовасцi i як можна яго пераадолець? — у пошуках адказу на гэтыя пытаннi я накiравалася ў СВК "Красны Дар", што на Чэрвеньшчыне. Прычын, з-за якiх людзi не хочуць звязваць жыццё з сельскай гаспадаркай, як высветлiлася, на мой погляд, некалькi. Першая прычына — гэта выхаванне У гэтым перакананы старшыня СВК "Красны Дар" Мiкалай Марудэнка: — Бацькi, якiя ведаюць, адкуль хлеб бярэцца, як правiла, i дзецям прывiваюць любоў да працы на зямлi. Вось, напрыклад, Мiхаiл Аксяневiч, наш заслужаны механiзатар, якi ў свой час быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, мае Ордэны Працоўнай славы, знак Пашаны, прырос да зямлi з самага дзяцiнства. Без працы i жыцця не ўяўляе. — Яно — жыццё — так склалася, што бацька памёр, калi мне было 5 гадоў, таму абавязкi гаспадара сям’i леглi на мае дзiцячыя плечы, — гаворыць Мiхаiл Адамавiч. — Стараўся рабiць усё, каб мацi было лягчэй. Ужо два гады Мiхаiл Аксяневiч на заслужаным адпачынку, але толькi фармальна, бо не можа сядзець склаўшы рукi, бо, па яго словах, без працы доўга не пражыве. Працуе ў такiм жа напружаным рытме, як i ўсе. — Дзякуючы Мiхаiлу Адамавiчу сёлета ўраджайнасць "другога хлеба" ў СВК дасягнула 333 ц/га. Любоў да зямлi i тэхнiкi ў братоў-механiзатараў Пятра i Аляксандра Козелаў перадалася ад бацькi. Хлопцы ўсё дзяцiнства правялi ў кабiне камбайна побач з татам, а ў сёмым класе нават аралi лепш за яго. — Такiя работнiкi будуць запатрабаваныя ў любой гаспадарцы. Яны, акрамя таго, што маюць як тэарэтычныя (скончылi тэхнiкум у Мар’iнай Горцы), так i практычныя навыкi, дык яшчэ i ведаюць не на словах кошт працы, — падкрэслiвае Мiкалай Марудэнка. — Ёсць у нас у гаспадарцы i квалiфiкаваныя маладыя спецыялiсты. Сярод iх Манулiк Юра, якi цяпер працуе на новым трактары. Перспектыўны хлопец, з якiм лёгка любому кiраўнiку, хварэе за работу, нярэдка нават слушныя парады мне дае. А здольныя маладыя работнiкi нам вельмi патрэбныя. Яны хутчэй успрымаюць новае. Нядаўна да нас прыехалi па размеркаваннi i два маладыя бухгалтары Юля i Алёна. Яны размаўляюць з камп’ютарам на "ты" — падмога старэйшаму пакаленню, якое складана перавучыць, прымусiць працаваць на новы капыл. Старшыня СВК з задавальненнем расказваў пра работнiкаў, на якiх трымаецца гаспадарка. А пасля спынiўся на момант i працягнуў свой маналог. — Але ёсць работнiкi, прозвiшчы якiх я не хацеў бы называць, з хiтрынкай. Глядзяць толькi, каб выпiць на халяву цi сцягнуць тое, што не так ляжыць. Дзень як-небудзь адбудуць i добра. — Дык навошта такiх трымаць? — пытаюся. — Людзей мала, працаваць няма каму, таму дрэннага работнiка нават i звольнiць нельга. Гэта боль кiраўнiка. Работнiкi садзяцца на галаву, калi бачаць, што яны "незаменныя". — I як вы на iх уздзейнiчаеце? — Прагулы, якiя ўплываюць на памер зарплаты, i пазбаўленне прэмiй — санкцыi супраць несумленных работнiкаў. За добрую ж працу я заўсёды стараюся па магчымасцi стымуляваць людзей. Тым, хто не мае парушэнняў, iдзём заўсёды насустрач: нарыхтоўваем кармы, выдаём рулоны на зiму, дапамагаем у нарыхтоўцы дроў, выдзяляем тэхнiку для апрацоўкi ўласных агародаў. Леанiд Попел сёлета ўбраў 1800 тон караняплодаў на старым клубнепадборшчыку. Гэта высокi паказчык. Ведаю, што ён трымае вялiкую гаспадарку, вось за добрую працу выдзелiлi яму буракоў для кароў. Другая прычына — зарплата Другая прычына, i бадай, самая галоўная — нiзкая зарплата. Сярэднi заробак за кастрычнiк склаў 552 тысячы рублёў, улетку гэты паказчык, як правiла, крыху большы, але ў асноўным за кошт камбайнераў, якiя атрымлiваюць у сезон звыш 2 мiльёнаў. — Ёсць людзi, заробак якiх меншы за пражытковы мiнiмум. Але за што iм плацiць, калi яны, як толькi атрымаюць зарплату, уваходзяць у запой? Могуць тыдзень не паказвацца на працы. Але што самае дзiўнае, тым не менш, нават не трымаючы ўласнай гаспадаркi, умудраюцца пражыць да наступнай зарплаты. Трэцяя прычына — адсутнасць выхадных Што нi кажы, складана працаваць у вёсцы. Трэба падымацца ў гадзiн 5-6, каб справiць уласную гаспадарку, бо без яе з такой зарплатай не пражывеш, а пасля iсцi на працу. А працоўны дзень у большасцi работнiкаў, асаблiва ў сезон, неўнармаваны. З мая да верасня можна наогул забыцца, што такое адпачынак. Бывае, што дзецi бацьку—камбайнера не бачаць цэлы месяц. I з гэтым нiчога нельга зрабiць. Не можа ж хлеб зiмаваць на полi, а карова — застацца галоднай цi з поўным вымем малака. Работнiкi расказалi, што людзi, паквапiўшыся на домiкi, прыязджаюць сюды жыць. Уладкоўваюцца на працу. Але "перакацi-поле", як тут iх называюць, доўга не вытрымлiваюць у напружаным рытме працы i, загадзiўшы дом, з’язджаюць. — Вось i нядаўна сям’я з Чэрвеня пераехала, два месяцы не прайшло, як iх бы ветрам здзьмула. Чацвёртая прычына — неперспектыўна — Вось раней былi часы, — уздыхае Мiхаiл Аксяневiч. — А цяпер, што казаць, калi за лiтр малака нельга купiць нават лiтр саляркi. Не хоча моладзь тут заставацца. Не перспектыўнай лiчыцца праца ў вёсцы. Ды i сумна маладым тут, няма чым сябе заняць, вось i прыкладаюцца да бутэлькi. А раней дух у вёсцы быў iншы, калектыўны, вячоркi ладзiлi, праз вогнiшча скакалi на Купалле. * * * — Усяго ў нас працуе 142 чалавекi разам са старшынёй. Спецыялiстамi навучальныя ўстановы забяспечваюць. А вось жывёлагадоўцаў, вадзiцеляў, механiзатараў не хапае, — кажа эканамiст Мар’ян Мяцюн. — Няма ў нас таксама энергетыка. Таму выйсце з гэтай сiтуацыi пакуль што бачаць адно: рабiць стаўку на механiзацыю вытворчых працэсаў. У прыватнасцi, на жывёлагадоўчых фермах пусцiць больш кормараздатчыкаў. Але, як адзначыў Мар’ян Мяцюн, у сувязi з тым, што будынкi далёка не новыя, складана гэта зрабiць, трэба праводзiць рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў. Таксама неабходна выключыць ручную працу пры ўборцы лёну, выкарыстоўваць клубнепадборшчыкi. Такiм чынам, адна машына зможа замянiць некалькi работнiкаў. Надзея ДРЫЛА, фота аўтара.
Другiм месцам, куды я накiравалася па адказ на пастаўленыя пытаннi, стала Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання. Начальнiк галоўнага ўпраўлення адукацыi, навукi i кадраў Любоў Трафiмчык расказала мне, што нядаўна на пасяджэннi Савета Мiнiстраў быў разгледжаны комплекс дадатковых мераў для замацавання маладых спецыялiстаў у сельскагаспадарчых арганiзацыях. — Апытанне, якое правяла лабараторыя манiторынгу якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў ВНУ (створаная на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмii) сведчыць, што большасць выпускнiкоў, што працуюць у сельскагаспадарчых арганiзацыях, не задаволены ўзроўнем заробку. Ён складае 55 працэнтаў ад агульнага ўзроўню зарплаты ў прамысловасцi. Каб зменшыць цякучку кадраў, мiнiстр паставiў задачу значна павялiчыць зарплату ў сельскагаспадарчай вытворчасцi. На днях у комплекс мераў былi ўнесены прапановы па забеспячэннi росту заработнай платы ў вёсцы для ўсiх катэгорый работнiкаў. Спынюся толькi на тым пункце, якi датычыцца маладых спецыялiстаў. Згодна з пастановай, якая дзейнiчае сёння, малады спецыялiст на працягу двух гадоў мае права на даплату да зарплаты ў памеры адной тарыфнай стаўкi першага разраду. Атрымлiваецца, матэрыяльны стымул працаваць далей абмяжоўваецца двума гадамi абавязковай адпрацоўкi. Абмеркавалi гэту праблему i сышлiся на тым, што мэтазгодна яшчэ на працягу трох гадоў захаваць даплату з фонду падтрымкi для маладых работнiкаў. — Заканадаўства абавязвае кожнага маладога спецыялiста адпрацаваць два гады па месцы размеркавання. Цi выконваецца гэта патрабаванне выпускнiкамi навучальных устаноў сельскагаспадарчага профiлю? — У асноўным выконваецца. Па няўважлiвых прычынах за мiнулы год да месцаў размеркавання не даехала крыху больш за адзiн працэнт спецыялiстаў. Але вось ужо пасля двухгадовай адпрацоўкi працягваюць працаваць па месцы размеркавання каля 37 працэнтаў былых выпускнiкоў. Астатнiя пачынаюць займацца бiзнэсам цi пераязджаюць працаваць у горад (прычына цякучасцi кадраў у тым, што апошнi час да нас прыходзiць усё больш абiтурыентаў выключна атрымаць дыплом, а не для таго, каб звязаць сваё жыццё з выбранай прафесiяй), частка проста пераходзiць у iншую сельскагаспадарчую арганiзацыю. З тых жа, хто застаецца адданым абранай прафесii звыш 90 працэнтаў — выхадцы з сельскай мясцовасцi. Таму перад намi стаiць задача прыцягнуць як мага больш сельскай моладзi. Для гэтага практыкуем сiстэму мэтавай падрыхтоўкi. Але часам конкурс сярод прэтэндэнтаў на адно накiраванне iстотна пераўзыходзiць агульны. Каб пазбегнуць гэтага, прапаноўваем павялiчыць мэтавы набор з 20 да 30 працэнтаў. I пры гэтым забяспечыць бясконкурснае паступленне тых абiтурыентаў, у якiх зацiкаўлена канкрэтная сельскагаспадарчая арганiзацыя. — Цi адчуваецца недахоп жылля ў вёсках? — Раней жыллёвая праблема стаяла востра. Але ў сувязi з рэалiзацыяй праграмы адраджэння i развiцця вёскi жыллёвае пытанне дастаткова паспяхова пачынае вырашацца. Сёння 48 працэнтаў маладых спецыялiстаў забяспечаны жыллём. Больш як чатыры гады таму iснавала праблема, калi маладыя спецыялiсты адмаўлялiся нават ад тых домiкаў, якiя iм прадастаўлялi. Звязана гэта з тым, што маладому чалавеку, якi паходзiць з сялянскай дынастыi, адразу ж стварыць элементарныя ўмовы пражывання ў новым доме фiнансава вельмi складана. Зарплата ў вёсцы. У маладога спецыялiста тым больш. Вось i пайшлi заканадаўчыя органы насустрач: далi магчымасць спецыялiстам, якiя па накiраваннi прыходзяць працаваць у сельскагаспадарчыя арганiзацыi i iх фiлiялы, атрымлiваць iльготныя крэдыты на набыццё прадметаў першай неабходнасцi. Але не ўсе праблемныя пытаннi можна вырашыць на заканадаўчым узроўнi. Некаторыя з iх знаходзяцца ў кампетэнцыi выключна кiраўнiкоў СВК. Тут я маю на ўвазе, у першую чаргу, чалавечы фактар, якi з’яўляецца фундаментам у любых адносiнах, але якi, на жаль, мы не заўсёды ўлiчваем. Многiя нашы выпускнiкi скардзяцца на тое, што iм часам не хапае элементарнай падтрымкi, дапамогi, дзесьцi разавай, дзесьцi сiстэмнай, якая дазволiла б iм хутчэй адаптавацца на новым месцы. Некаторыя кiраўнiкi, нягледзячы на недахоп кадраў, нават i не спрабуюць утрымаць маладога спецыялiста, бо маюць трывалую ўстаноўку, што моладзь не затрымлiваецца больш за два гады. Гэта ўстаноўка падсвядома на псiхалагiчным узроўнi перадаецца i маладому работнiку. Хацелася б, каб старшынi СВК больш увагi ўдзялялi тым людзям, якiя да iх прыходзяць. Сустрэцца з новым работнiкам i ўнiкнуць у яго праблемы, паставiць канкрэтныя задачы i азадачыць вопытных спецыялiстаў — гэта пад сiлу кожнаму кiраўнiку.
Але не ўсе дзецi iдуць па слядах бацькоў Мiхаiл Аксяневiч (механiзатар): "Маю двух сыноў. Адзiн жыве i працуе ў Мiнску. Выбiўся ў людзi, як любяць у нас казаць. Другi, праўда, дома застаўся, працуе вадзiцелем старшынi. Год таму Сашка ажанiўся. Жонка жыве i працуе ў Наваполацку. Не зразумець гэтых маладых. Ён не хоча ехаць у горад, а яна сюды. Вось так пакуль i жывуць на адлегласц.." Людмiла Сушкевiч (бухгалтар): "Мы з мужам амаль па 30 гадоў адпрацавалi ў калгасе. I хацелi б iншай долi для сваiх дзяцей. Дачка цяпер працуе ў Мiнску медсястрой, а сын пакуль служыць у армii, дзе плануе застацца працаваць". (бухгалтар): "Мы з мужам амаль па 30 гадоў адпрацавалi ў калгасе. I хацелi б iншай долi для сваiх дзяцей. Дачка цяпер працуе ў Мiнску медсястрой, а сын пакуль служыць у армii, дзе плануе застацца працаваць".Пётр Козел (механiзатар): "Сын ведае, як нялёгка дастаецца хлеб вяскоўцу не са слоў бацькi. Не адзiн год дапамагаў мне малацiць збожжа. Узважыўшы ўсе "за" i "супраць", пайшоў атрымлiваць прафесiю кранаўшчыка. Цяпер на будоўлi добрыя грошы можна зарабiць". (механiзатар): "Сын ведае, як нялёгка дастаецца хлеб вяскоўцу не са слоў бацькi. Не адзiн год дапамагаў мне малацiць збожжа. Узважыўшы ўсе "за" i "супраць", пайшоў атрымлiваць прафесiю кранаўшчыка. Цяпер на будоўлi добрыя грошы можна зарабiць".(механiзатар): "Маю двух сыноў. Адзiн жыве i працуе ў Мiнску. Выбiўся ў людзi, як любяць у нас казаць. Другi, праўда, дома застаўся, працуе вадзiцелем старшынi. Год таму Сашка ажанiўся. Жонка жыве i працуе ў Наваполацку. Не зразумець гэтых маладых. Ён не хоча ехаць у горад, а яна сюды. Вось так пакуль i жывуць на адлегласц.." Людмiла Сушкевiч (бухгалтар): "Мы з мужам амаль па 30 гадоў адпрацавалi ў калгасе. I хацелi б iншай долi для сваiх дзяцей. Дачка цяпер працуе ў Мiнску медсястрой, а сын пакуль служыць у армii, дзе плануе застацца працаваць". (механiзатар): "Сын ведае, як нялёгка дастаецца хлеб вяскоўцу не са слоў бацькi. Не адзiн год дапамагаў мне малацiць збожжа. Узважыўшы ўсе "за" i "супраць", пайшоў атрымлiваць прафесiю кранаўшчыка. Цяпер на будоўлi добрыя грошы можна зарабiць".(механiзатар): "Маю двух сыноў. Адзiн жыве i працуе ў Мiнску. Выбiўся ў людзi, як любяць у нас казаць. Другi, праўда, дома застаўся, працуе вадзiцелем старшынi. Год таму Сашка ажанiўся. Жонка жыве i працуе ў Наваполацку. Не зразумець гэтых маладых. Ён не хоча ехаць у горад, а яна сюды. Вось так пакуль i жывуць на адлегласц.." (бухгалтар): "Мы з мужам амаль па 30 гадоў адпрацавалi ў калгасе. I хацелi б iншай долi для сваiх дзяцей. Дачка цяпер працуе ў Мiнску медсястрой, а сын пакуль служыць у армii, дзе плануе застацца працаваць".Пётр Козел (механiзатар): "Сын ведае, як нялёгка дастаецца хлеб вяскоўцу не са слоў бацькi. Не адзiн год дапамагаў мне малацiць збожжа. Узважыўшы ўсе "за" i "супраць", пайшоў атрымлiваць прафесiю кранаўшчыка. Цяпер на будоўлi добрыя грошы можна зарабiць". (механiзатар): "Сын ведае, як нялёгка дастаецца хлеб вяскоўцу не са слоў бацькi. Не адзiн год дапамагаў мне малацiць збожжа. Узважыўшы ўсе "за" i "супраць", пайшоў атрымлiваць прафесiю кранаўшчыка. Цяпер на будоўлi добрыя грошы можна зарабiць".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сельская гаспадарка выбрана прыярытэтным накiрункам развiцця нашай краiны. Але ахвотнiкаў прысвяцiць сваё жыццё "каровам ды агародам" нягуст |
|