Ніводнае дзiця не застанецца без вiншаванняў i свята
Ніводнае дзiця не застанецца без вiншаванняў i свята
20 снежня ў Мiнску стартуе гарадская дабрачынная акцыя "Нашы дзецi", мэта якой — павiншаваць кожнае дзiця горада i кожнае зрабiць удзельнiкам святочнага паказу. Больш за паўтары тысячы юных жыхароў сталiцы запрошаны на Галоўную ёлку краiны ў Палац Рэспублiкi, якая адбудзецца 26 снежня. Гэта дзецi-сiроты, дзецi з сем’яў ваеннаслужачых, бацькi якiх загiнулi пры выкананнi службовых абавязкаў, дзецi, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС i пераможцы гарадскiх, рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiяд i конкурсаў. 30 снежня ў Мiнскiм гарадскiм палацы дзяцей i моладзi адбудзецца Гарадская ёлка з удзелам мэра сталiцы. Яна збярэ яшчэ 400 дзяцей ад 6 да 14 гадоў — таленавiтых асобаў, якiя ўжо паспелi нечага дасягнуць у сваiм жыццi, а таксама дзяцей з сацыяльна неабароненых сем’яў. — Усе госцi навагодняга балю атрымаюць салодкi падарунак i незабыўныя ўражаннi ад свята, — запэўнiў Андрэй СТРЫГЕЛЬСКІ, начальнiк упраўлення iдэалагiчнай, сацыяльнай i выхаваўчай работы Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама. — Сцэнарый цяпер распрацоўваецца i мы плануем запрасiць лепшых нашых артыстаў i зорак эстрады. Акрамя таго, у кожным раёне горада пройдуць Ёлкi з удзелам кiраўнiкоў адмiнiстрацый, святы адбудуцца ў кожнай школе i садку. З бюджэту горада сёлета выдаткавана 260 млн рублёў на падарункi 22 869 дзецям-сiротам, дзецям-iнвалiдам i дзецям з малазабяспечаных сем’яў. А для тых, хто ў днi свята аказаўся ў бальнiцы, сацыяльным прытулку, альбо з-за дрэннага здароўя не можа выйсцi з дому, свята наладзяць iншыя дзецi, яны прыйдуць павiншаваць сваiх аднагодкаў i падзялiцца з iмi радасным настроем. Старт акцыi "Нашы дзецi" дасць адкрыццё 20 снежня выставы-кiрмашу "Калядныя фантазii" ў Мiнскiм гарадскiм палацы дзяцей i моладзi. Як i кожны год, у дзiцячыя дамы i школы-iнтэрнаты прыйдуць з падарункамi i вiншаваннямi шэфы. Сумесна з Беларускiм дзiцячым фондам Мiнгарвыканкам возьме ўдзел у дабрачыннай акцыi "Нашы сэрцы — хворым дзецям". Трошкi iншым будзе толькi традыцыйнае шэсце Дзедаў Марозаў. Сёлета побач з галоўнымi героямi свята ад Палаца спорту да Кастрычнiцкай плошчы будуць шпацыраваць гарадскiя школьнiкi з вялiкiмi лялькамi, якiх яны самi пашылi. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 снежня ў Мiнску стартуе гарадская дабрачынная акцыя "Нашы дзецi", мэта якой — павiншаваць кожнае дзiця горада i кожнае зрабiць удзельнiка |
|