21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рознічная цана найперш залежыць ад узроўню закупачнай

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рознічная цана найперш залежыць ад узроўню закупачнай

Раiса Юдэнка, начальнiк аддзела фiнансаў i цэнаў:

— Узровень рознiчных цэнаў у гандлi можа залежаць ад некалькiх фактараў, але найперш — ад узроўню закупачных цэнаў: па якiм кошце прадукцыя прапануецца пастаўшчыком, вытворцам, i па якой цане яе згодны набываць прадавец. Тут аказвае свой уплыў i якасць прадукцыi, тых жа яблыкаў. Пагадзiцеся, у нас даволi шмат не бедных, скажам так, людзей, якiя могуць дазволiць сабе набываць пэўныя тавары, прад’яўляючы да iх i ўласныя патрабаваннi па якасцi. З iншага боку магазiн, калi набудзе прадукцыю па занадта вялiкай закупачнай цане, рызыкуе яе ў далейшым не рэалiзаваць. Гандлёвая надбаўка iстотнага ўплыву на рознiчную цану не аказвае, паколькi на iмпартныя тавары, у тым лiку i плодаагароднiнную прадукцыю, куды адносяцца i яблыкi, яна абмяжоўваецца аблвыканкамамi. Па рэгiёнах могуць быць нейкiя адрозненнi, але ў сярэднiм яна складае 20—25 працэнтаў. Паўтаруся, найперш усё залежыць ад закупачнай цаны, якую лiчаць для сябе прымальнымi два бакi — прадавец i пакупнiк.

Аляксандр Цямрук, намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыi спажывецкага рынку харчовых тавараў:

— На мiжсезонны перыяд 2008—2009 гадоў у цэлым па краiне планавалася закласцi на захоўванне 9,4 тысячы тон яблыкаў, фактычна ж закладзена 9,5 тысячы тон. Да прыкладу, летась "па факце" было толькi 5,4 тысячы тон. Такiм чынам, сёлета яблыкаў закладзена 175 працэнтаў да ўзроўню мiнулага года. Таму гаварыць, што танных беларускiх яблыкаў у гандлi няма, не выпадае. Ды i тыя ж iмпартныя можна набыць не па 7 тысяч, а, напрыклад, за 4 тысячы рублёў за кiлаграм. У кожнага гандлёвага аб’екта ёсць узгоднены ў мясцовым выканкаме асартыментны пералiк тавараў, якiя абавязкова павiнны прысутнiчаць у продажы. У яго ўключана i пазiцыя "агароднiна-садавiна", у тым лiку i айчыннай вытворчасцi. Таму ў кожным канкрэтным выпадку трэба асобна высвятляць: чаму ў дадзены момант у продажы не было той цi iншай прадукцыi. Той жа супермаркет разлiчаны на задавальненне патрэбаў усiх катэгорый насельнiцтва, у iм павiнна быць прадукцыя i тавары на любы густ i таўшчыню партманета. Калi ж пакупнiк заўважыў, што нейкая прадукцыя, тыя ж беларускiя яблыкi, адсутнiчаюць на палiцах гандлёвага прадпрыемства працяглы час, лепшы спосаб выправiць сiтуацыю: звярнуцца афiцыйна ў выканкам па месцы жыхарства са скаргай.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Узровень рознiчных цэнаў у гандлi можа залежаць ад некалькiх фактараў, але найперш — ад узроўню закупачных цэнаў: па якiм кошце прадукцыя прапануецц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика