Міністэрства сувязі і інфарматызацыі пра новыя занальныя коды 033 і 044
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі пра новыя занальныя коды 033 і 044
"У сувязi з ростам колькасцi абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязi аператары электрасувязi пачалi выкарыстоўваць новыя занальныя коды 033 i 044. У мэтах змяншэння колькасцi "няправiльных" званкоў па прычыне памылковага набору нумара Мiнсувязi лiчыць неабходным устанавiць патрабаваннi па абавязковым указаннi поўнага фармату набору нумара пры размяшчэннi нумароў тэлефонаў у сродках масавай iнфармацыi. Для ведама iнфармуем, што поўны фармат набору нумара — гэта нумар тэлефона з указаннем занальнага кода, напрыклад: — для абанентаў РУП "Белтэлекам" у г. Мiнску — 017ХХХХХХХ, дзе 017 — занальны код г. Мiнска (кожны горад i раён у рэспублiцы мае свой код), ХХХХХХХ — нумар абанента; — для абанентаў ІП "Велком" — 029ХХХХХХХ або 044ХХХХХХХ; — для абанентаў СТАА "МТС" — 029ХХХХХХХ або 033ХХХХХХХ; — для абанентаў ТАА СП "БелСел" — 029ХХХХХХХ; — для абанентаў ЗАТ "БеСТ" — 025ХХХХХХХ."
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У сувязi з ростам колькасцi абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязi аператары электрасувязi пачалi выкарыстоўваць новыя занальныя коды 033 |
|