Хочаш дапамогу? Не хавай... даходы
Хочаш дапамогу? Не хавай... даходы
Паводле звестак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, сёлета адрасную сацыяльную дапамогу атрымалi звыш 267 тыс. чалавек — гэта лiчба перавышае паказчык за ўвесь мiнулы год амаль у 4,5 раза. Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" начальнiк упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Валянцiна Сяргеева, сёлета ў прадастаўленнi адраснай дапамогi было адмоўлена 6,6 тыс. сем’яў. Асноўнай прычынай тут стала перавышэнне даходаў прэтэндэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму — у прыватнасцi, у складзе даходаў улiчваецца не "чыстая", а налiчаная зарплата i сацыяльныя трансферты, а для шматдзетных сем’яў выкарыстоўваюцца каэфiцыенты эфекту ад сумеснага пражывання. Другой па папулярнасцi падставай для адмоў аказалася невысокая працоўная актыўнасць прэтэндэнтаў, прасцей кажучы, сiтуацыя, калi чалавек у працаздольным узросце не меў сталага занятку i не спрабаваў уладкавацца праз службы занятасцi. Нарэшце, 303 сям’i засталiся без адраснай падтрымкi з-за таго, што не паведамiлi ўсе крынiцы свайго даходу. Тым самым, падкрэслiла Валянцiна Сяргеева, гэтыя сем’i па сутнасцi пазбавiлiся права на адрасную дапамогу раз i назаўсёды. Дарэчы, заўважаюць у мiнiстэрстве, сёлета памер адраснай сацыяльнай дапамогi ўзрос i склаў ў сярэднiм па краiне амаль 60 тыс. рублёў на чалавека ў месяц. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, сёлета адрасную сацыяльную дапамогу атрымалi звыш 267 тыс. чалавек — гэта лiчба перавышае пак |
|