У Мінску за адзiн дзень пабудаваны храм у гонар Данской iконы Божай Мацi
У Мінску за адзiн дзень пабудаваны храм у гонар Данской iконы Божай Мацi
Узвядзенне "аднадзённага" (гэта значыць, пабудаванага за адзiн дзень) храма ў гонар Данской iконы Божай Мацi пачалося сёння ранiцай у Мiнску. Царква будзе пабудавана за адзiн дзень у жылым раёне Сцяпянка, на скрыжаваннi вулiц Карвата i Ваўпшасава. Акцыя праводзiцца ў рамках рэалiзацыi другога этапа мiжнароднага праекта "Сем храмаў у сямi гарадах за адзiн дзень". Мэта праекта — прыцягненне людзей да царквы, пашырэнне тэрыторыi дабра i мiласэрнасцi праз адраджэнне традыцыi будаўнiцтва "аднадзённых" храмаў. Другi этап гэтага праекта мае на мэце ўзвядзенне трох храмаў за адзiн дзень у гарадах—сталiцах праваслаўных дзяржаў — Маскве, Кiеве, Мiнску. У будаўнiцтве храма ў Мiнску самы актыўны ўдзел бяруць прадстаўнiкi Рэспублiканскага грамадскага аб’яднання "Беларускае казацтва". Алена КУРЭЦ, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узвядзенне "аднадзённага" (гэта значыць, пабудаванага за адзiн дзень) храма ў гонар Данской iконы Божай Мацi пачалося сёння ранiцай у Мiнску |
|