Цябе як завуць?
Цябе як завуць?
Незалежная Беларусь iснуе на карце свету ўжо болей за сямнаццаць гадоў, але некаторыя пытаннi, здавалася б, калi не першаснага, дык другараднага значэння, яшчэ цалкам не вырашаныя дагэтуль. Так, цi ведае хтосьцi, як трэба называць самiх сябе, сваiх сяброў? Як правiльна: Яўген цi Яўгенiй; Мiхал, Мiхаiл альбо ўвогуле Мiхась? Чаму можа здарыцца такое, што чалавека завуць адным іменем, а ў пашпарце напiсана зусiм iншае? На гэтыя пытаннi зможа адказаць толькi прафесiянал... На гэтым тыднi да нас завiтала спадарыня Алена Анiсiм, якая прафесiйна займаецца беларускай мовай...
Вяртанне да традыцыйнасцi: На гэтым тыднi да нас завiтала спадарыня Алена Анiсiм, якая прафесiйна займаецца беларускай мовай...
Вяртанне да традыцыйнасцi: — Я лiчу, што цяпер, асаблiва, калi аглядаем, як развiваецца ўвесь свет, беларусам было б варта больш азiрнуцца на ўласны iмёнаслоў. Тым больш, што ёсць традыцыя i ў iншых славян мець некалькi варыянтаў свайго iмя. Інакш кажучы, калi чалавека называюць Волесем, то мае сэнс мець адзiны варыянт ва ўсiх афiцыйных дакументах. Умоўна скажам, Багданаў Волесь... I на гэтым усё. — А як жа iмя па бацьку? — Думаю, што пры раскладзе: iмя, прозвiшча, год нараджэння — iнфармацыi будзе дастаткова для iдэнтыфiкацыi асобы (тым больш, што ёсць яшчэ нумар пашпарта), бо нехта будзе Волесям, нехта Алесем, хтосьцi Аляксандрам i г.д. — Цi не будзе выглядаць гэта як спроба адмовы ад традыцыi? — Я лiчу, што гэта адзiн з вырашальных момантаў, якi дазволiць беларусам не адмовiцца, а наадварот, вярнуцца да сваiх вытокаў, бо, як вядома, ва ўсе ранейшыя часы гiсторыi Беларусi наш народ не меў iмёнаў па бацьку — гэтая традыцыя з’явiлася толькi ад часоў Расiйскай iмперыi i Савецкага Саюза. Дагэтуль жа пыталiся: "Гэта чый сын? — i адказвалi: Волесяў, Тодараў, Багданаў..." I нават да сённяшняга часу ў вёсцы нiколi не скажуць, прыкладам, Ганна Казiмiраўна — ёсць цi толькi iмя, цi iмя па бацьку. Такiм чынам альбо Ганна, альбо Казiмiраўна. — А як тады паважлiва трэба будзе звяртацца да чалавека? — Ведаеце, вось, напрыклад, мне напачатку было нiякавата, але цяпер любога чалавека, якi старэйшы за мяне, цi калi хачу выказаць яму сваю павагу, дык проста дадаю слова "спадар-спадарыня", i вельмi цудоўна ўсё атрымлiваецца. Так, напрыклад, спадарыня Алена альбо спадар Мiкола... Ну, i тым больш, паспрабуйце ўспомнiць iмёны па бацьку ўсiх сваiх знаёмых! Калi iмёны яшчэ запомнiце, то апошняе ўжо цяжэй. А беларуская традыцыя "спадар-спадарыня" вельмi выручае! Імёны: — Калi браць, напрыклад, спрэчкi наконт Мiколы-Мiкалая, Генадзя-Генадзiя цi Алеся-Аляксандра, то трэба спярша высветлiць, адкуль у нас з’явiлiся такiя шматлiкiя формы. Сэнс у тым, што iснуюць традыцыйна народныя iмёны, што звычна выкарыстоўвалiся ў побыце, ды амаль арыгiнальна-вiзантыйскiя, якiя мела за гонар даваць сваiм нашчадкам шляхта. Тут варта ўзгадаць дзвюх гiстарычных асобаў: Мiколу Гусоўскага ды Мiкалая Радзiвiла. Паколькi Радзiвiлы лiчылi сябе вышэйшым нават за дробную шляхту, то яны вырашылi называць сваiх нашчадкаў не народным iмем, а больш прывабным, як iм здавалася, замежным... — Але нават i сёння ёсць людзi, што лiчаць брыдкiмi нашы беларускiя iмёны i называюць сваiх дзяцей неяк "па-замежнаму"!.. — Адно пытанне, якое тут паўстае, гэта зноў-такi iмя па бацьку, бо, як вы разумееце, неяк не скажаш Кастусевiч альбо Мiколавiч. Гэта яшчэ раз сiмвалiзуе, што ў беларускай культуры такой з’явы, як iмя па бацьку, i не было. — У часы Рэчы Паспалiтай i яшчэ раней, беларусы мелi завядзёнку даваць падвойныя iмё- ны. Цi варта нам неяк азiрнуцца на гэтую традыцыю? — Насамрэч, гэта пачалося яшчэ ад полацкiх князёў, калi з прыняццем хрысцiянства пачалi даваць два iменi: адно — ранейшае, славянскае, а iншае — хрысцiянскае. I таму атрымлiвалася нешта кшталту Рагвалод-Аляксандр. Пазней гэты звычай быў працягнуты: так, напрыклад, нават у ХIХ стагоддзi шмат людзей мелi падвойнае iмя — Тадэвуш-Андрэй Бонавентура, хоць карыстаўся Касцюшка толькi першым... — Атрымлiваецца, што мы ў гэтым сэнсе падобныя да iспанцаў цi партугальцаў? — Але! Толькi, калi iх звычай — прозвiшча па мацi i па бацьку, дык у нас адпаведна iмёны. У нашай жа рэчаiснасцi вырашэнне гэтага пытання трэба шукаць недзе ў галiне чалавечай псiхалогii, бо людзi звычайна даюць падвойныя iмёны цi прозвiшчы, каб падкрэслiць сваю iндывiдуальнасць, цi, прыкладам, шляхетнасць. I гэта добра i цiкава, але, паўтаруся, карыстаюцца яны толькi адным з адпаведных варыянтаў. Пашпарт: — Калi казаць пра напiсанне ў пашпарце, альбо ўвогуле ў афiцыйным стылi, то трэба пiсаць так, як чалавека завуць дакладна: калi кагосьцi завуць Марыя-Магдалiна Кухарская, дык ва ўсiх дакументах яно павiнна фiгураваць у адпаведным напiсаннi, каб потым у чалавека не ўзнiклi праблемы ў аспрэчваннi, маўляў, гэта проста Марыя Кухарская, хоць размова вядзецца пра аднаго i таго ж чалавека. — Цi варта, на ваш погляд, нам выкарыстоўваць уласную лацiнку ў пашпарце, як гэта робяць Польшча цi Сербiя? — Так, наколькi я ведаю, гэтая праблема павiнна ў хуткiм часе вырашыцца на карысць беларускай лацiнкi, бо, згадзiцеся, ужываць англiйскую (chudrashlouski), маючы сваю (cudraslouski) даволi нелагiчна. У дачыненнi, перш наперш, да геаграфiчных назваў гэтая праблема ўжо вырашана: на ўсiх сучасных шыльдах i картах беларуская лацiнка цалкам заняла месца англiйскай транскрыпцыi. Гэта стала вынiкам працы тапанiмiчнай камiсii, якая працавала пры Савеце Мiнiстраў. Яна дамаглася зацвярджэння на мiжнародным узроўнi ўзору беларускай лацiнкi... — I якiя перспектывы? — Спадзяюся, у хуткiм часе напiсанне ў пашпарце будзе вырашана на карысць нашай традыцыйнай лацiнкi. Дакладна вядома, што цяпер гэтым займаецца камiсiя пры МУС па перакладзе прозвiшчаў. I гэта тым самым зменшыць колькасць памылак, бо калi раней, напрыклад, на англiйскi варыянт прозвiшча "Комлеў" нiяк iнакш, як "Камлёў" перакласцi не атрымлiвалася, дык тут усё будзе досыць правiльна i лагiчна. Адна, бадай, праблема будзе ў размежаваннi ыг-выбуховага (g) i г-фрыкатыўнага (h): у апошнiм выпадку iншыя народы будуць чытаць як лiтару "х". Таму, як вырашэнне, можна ўвогуле адмовiцца ад г-выбуховага. Сумоўе: — Iдэальны варыянт, на мой погляд, быў бы такi, каб афiцыйныя iмёны пiсалiся ў традыцыйна беларускiм стылi: кшталту, Мiкола, Кастусь, Мiхалiна i г.д. i абавязковае напiсанне ў пашпарце "Mikola, Kastus, Michalina" адпаведна. Пры гэтым дазвалялася б напiсанне падвойных iмёнаў. I, вядома ж, выдалiць графу "Iмя па бацьку", бо ўсё роўна нiдзе, акрамя краiнаў былога СССР, гэты звычай не мае месца... Мiкола ТАМАШЭВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незалежная Беларусь iснуе на карце свету ўжо болей за сямнаццаць гадоў, але некаторыя пытаннi, здавалася б, калi не першаснага, дык другараднага значэ |
|