21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У ЖНІЎНI ДЗЕВЯНОСТА ПЕРШАГА...

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ЖНІЎНI ДЗЕВЯНОСТА ПЕРШАГА...

Не кожнаму аўтару пад сiлу ў поўным аб’ёме, глыбока адлюстраваць тыя прыкметныя з’явы, якiя адбывалiся ў нашым грамадстве, напрыклад, дваццаць — пятнаццаць гадоў таму. Тым не менш празаiкаў-раманiстаў, нiбыта магнiтам, зноў i зноў прыцягвае далёкае мiнулае з гiстарычна-грамадскiмi i агульначалавечымi праблемамi, якiя iснавалi на той час. Менавiта ўдумлiвая, глыбокая гiстарычнасць характэрна i для прозы вядомага беларускага пiсьменнiка сярэдняга пакалення, якi нядаўна адзначыў сваё пяцiдзесяцiгоддзе, Славамiра Антановiча. Ён нарадзiўся на Гродзеншчыне, у любым сэрцу Шчучынскiм краi, якому аўтар прысвячае шмат месца ў сваiх творах.

Аналiзуючы яго творчасць (С. Антановiч цяпер ужо аўтар трох грунтоўных раманаў "Пётр Машэраў", "Зданi Мажэйкаўскай крэпасцi" i "У жнiўнi дзевяноста першага...", чатырох дакументальных кнiг i зборнiка вершаў), выразна бачыш, як яна мянялася i сталела. Iмкненне пiсьменнiка не паўтарацца, а настойлiва шукаць i знаходзiць адметнае ў гiсторыi i надзвычай вобразна яго адлюстроўваць у творах, — акурат i з’яўляецца прыкметай сталасцi яго таленту. Менавiта аб гэтым сведчыць i яго новы грунтоўны раман "У жнiўнi дзевяноста першага...", аб якiм i пойдзе размова нiжэй.

Скразной лiнiяй праз увесь твор праходзяць складаныя i надзвычай драматычныя падзеi ў гiсторыi беларускага народа, звязаныя з людскiмi мiтынгамi i дэманстрацыямi на вулiцах i плошчах, з разбурэннем вялiкай дзяржавы — Савецкага Саюза, сыходам з палiтычнай арэны магутнай КПСС — КПБ ў жнiўнi 1991 года. Пiсьменнiк з болем у сэрцы паказвае стаўленне да працэсаў, што адбывалiся ў той недалёкi час у грамадстве i на палiтычным "алiмпе", як простых людзей, так i некаторых кiруючых i "штатных" работнiкаў былых абкамаў, гаркамаў, райкамаў партыi. Сярод гiстарычных асобаў на авансцэне ў рамане i вярхоўныя лiдары, тыя, хто рэальна кiраваў тады партыйнымi "караблямi" ў Беларусi i Маскве.

Карацей кажучы, вопыт гiстарызму, як i праца аўтара на адказных пасадах у ЦК КП Беларусi, Вярхоўным Судзе, Савеце Мiнiстраў Беларусi, Генеральнай пракуратуры, — аб гэтым сведчаць змест i падзеi рамана — вельмi спатрэбiлiся пiсьменнiку пры напiсаннi твора на падставе шматлiкiх "сакрэтных" архiўных крынiц.

Раман-хронiка "У жнiўнi дзевяноста першага..." па сваiм змесце бiяграфiчны, а па жанру, хутчэй, гiстарычна-палiтычны. Аднак гэта асаблiвасць лiтаратурнага твора нi на кроплю не прынiжае яго мастацкай вартасцi.

Разам з тым, раман не з’яўляецца звычайным белетрыстычна-гiстарычным даследаваннем. Гiсторыя, звязаная з драматычнымi падзеямi нацыянальна-вызваленчага руху Рэчы Паспалiтай i Вялiкага Княства Лiтоўскага супраць расiйскай, шведскай, прускай iнтэрвенцый у ХVII стагоддзi, канфлiктнымi сiтуацыйна-палiтычнымi момантамi ў 1953, 1964 i 1991 гадах, вайной у Афганiстане, будуецца на глыбокiм веданнi тых супярэчнасцяў, якiя iснавалi падчас развiцця тагачаснага беларускага грамадства. Увесь сюжэт кнiгi пабудаваны на сапраўдных гiстарычных фактах i падзеях, да якiх меў самае непасрэднае дачыненне i аўтар кнiгi, працуючы ў апараце ЦК КПБ.

Аўтабiяграфiчны герой рамана Сцяпан Батурын неяк прааналiзаваў сiтуацыю: у каго з партыйнага акружэння ў той крытычны момант развалу партыi пачуццё абавязку перад дзяржавай i народам было вышэйшым за iнстынкт самазахавання. I неўзабаве зрабiў для сябе горкую выснову: сiстэма зламалася не з-за эканамiчнага разладу, не ад "гнiлога" дысiдэнцтва, як пiсалi ў друку, а з-за... бязглуздага, бездапаможнага кiраўнiцтва партыяй Мiхаiлам Гарбачовым, якi больш змагаўся з уладнымi амбiцыямi Барыса Ельцына, чым думаў аб дзяржаве, пра народ. Вядома ж, "загнiванне" партыйных ячэек пайшло i на нiжэйшым узроўнi. Сцяпан Батурын, працуючы памочнiкам апошняга "галоўнага" партыйнага важака рэспублiкi, адчуваў i бачыў, што "...побач з чалавекам, які займае адказную пасаду, існуюць хлуслівыя, сквапныя людзі, якія ходзяць у сябрах толькі з-за таго, што ў іх спісе ёсць нехта ўплывовы... І сябруюць да таго часу, пакуль гэты ўладны чалавек займае пасаду".

Новая адметная якасць пiсьменнiка як гiстарычна-палiтычнага раманiста выяўляецца i ў iншых асаблiвасцях яго творчасцi. Калi раней у сваiх кнiгах аўтар звычайна абапiраўся на ўласны прафесiйны i творчы вопыт (трансфармуючы яго ў мастацкае палатно), то ў новым высокай мастацкай вартасцi рамане Славамiру Антановiчу давялося папрацаваць i як дасведчанаму гiсторыку — яшчэ i яшчэ раз карпатлiва вывучаючы дакументы таго часу, мемуары сучаснiкаў, перыёдыку, iншыя гiстарычныя крынiцы, да якiх аўтар, зразумела, меў адпаведны дзяржаўны "допуск". Ён забяспечыў чытачоў мастацкага твора надзвычай вялiкай колькасцю дакументальных матэрыялаў, якiя ўспрымаюцца неабыякавым да палiтыкi простым чалавекам з немалой цiкавасцю.

Адметнай рысай гiстарычных раманаў Славамiра Антановiча "Зданi Мажэйкаўскай крэпасцi" i новага — "У жнiўнi дзевяноста першага...", якiя ўбаычылi свет у дзяржаўным выдавецтве "Мастацкая лiтаратура", з’яўляецца тое, што яны глыбока сацыяльныя, выходзяць за рамкi чыста лiтаратурнага факта. Гэтыя творы — прафесiйная вышыня аўтара. I, вiдаць, тыя, хто чытаў (цi чытае раман цяпер), адчулi, аб чым я хацеў сказаць: пiсьменнiк старонку за старонкай прысвячае не толькi роднай Шчучыншчыне, але ўвогуле — нашай беларускай зямлi, яе слаўным людзям, якiя нават у цяжкiя днi выпрабаванняў у жнiўнi дзевяноста першага не здрадзiлi Радзiме, жылi i жывуць клопатамi аб будучынi роднай краiны, iмя якой — Беларусь.

Валянцiн БАРЫСЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не кожнаму аўтару пад сiлу ў поўным аб’ёме, глыбока адлюстраваць тыя прыкметныя з’явы, якiя адбывалiся ў нашым грамадстве, напрыклад, дваццаць — пятна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика