Агрэсiўная групоўка
Агрэсiўная групоўка
Ідэi брытагаловых — не папулярныя Органы правапарадку Беларусi не дапускаюць "акцый пакарання" групоўка "Скiн Хэд", канцэртаў з удзелам музычных калектываў, якiя прапагандуюць iдэi расавай дыскрымiнацыi i нацыяналiзму, а таксама суправаджаюцца масавымi хулiганскiмi дзеяннямi. Ідэi брытагаловых — не папулярныяТак, сёлета ўпраўленнем Камiтэта дзяржаўнай бяспекi па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi i супрацоўнiкамi палка мiлiцыi спецыяльнага прызначэння ГУУС Мiнгарвыканкама дзеля прадухiлення процiпраўных дзеянняў затрыманы 34 скiнхэды, якiя мелi намер ажыццявiць хулiганскую акцыю паблiзу адной са сталiчных кавярняў. У затрыманых пры сабе былi кастэты i жалезныя бiты. Масавая бойка з удзелам васьмiдзесяцi "скiнаў" i антыфашыстаў была спынена ў раёне вулiцы Кальварыйскай... У Беларусь рух брытагаловых трапiў напрыканцы 90-х з суседняй Расii, дзе, паводле мiнiмальных ацэнак, ён налiчвае 50 тысяч чалавек. Скiнхэды выкарыстоўваюць у якасцi сваёй сiмволiкi выявы свастыкi, нацысцкага арла, чэрапа з перакрыжаванымi касцямi, iншыя фашысцкiя сiмвалы, розныя мадыфiкацыi кельцкага крыжа. Базавая iдэалогiя звычайнага ўдзельнiка памянёнага руху — няспынная агрэсiя да ўсяго, што выходзiць за межы разумення неадукаванай i экстрэмiсцкi настроенай моладзi. У iх iдэалогii прысутнiчае крайняя форма расiзму, дзеяннi скiраваныя галоўным чынам супраць прадстаўнiкоў негроiдных i азiяцкiх рас, асобаў "каўказскай нацыянальнасцi", але, у прынцыпе, ад рук брытагаловых можа пацярпець любы чалавек, якi iм проста "не спадабаўся". Цяпер большасць актывiстаў групоўкі "Скiн Хэд" з’яўляюцца футбольнымi фанатамi i ўдзельнiчаюць у хулiганскiх акцыях у дачыненнi да бакоў працiўнiкаў. На сёння ў Беларусi няма добра арганiзаванага руху скiнхэдаў, iх iдэалогiя не карыстаецца асаблiвай папулярнасцю. Удзельнiкам жа нешматлiкiх груп варта нагадаць, што ўдзел у "акцыях пакарання" можа каштаваць не толькi студэнцтва цi iнтэрната, але i свабоды. Згодна з Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь, за юнацкую бойку можна атрымаць ад 2 да 10 гадоў пазбаўлення волi. Акрамя таго, да 12 гадоў пазбаўлення волi — за распальванне расавай, нацыянальнай цi рэлiгiйнай варожасцi або рознi. Гэты артыкул Крымiнальнага кодэкса ўжо двойчы прымяняўся ў судовай практыцы Беларусi — у Вiцебску i Брэсце. За нанясенне цяжкiх цялесных пашкоджанняў грамадзянам замежных дзяржаў некалькi актывiстаў-скiнхэдаў асуджаны на розныя тэрмiны турэмнага зняволення. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ідэi брытагаловых — не папулярныя Органы правапарадку Беларусi не дапускаюць "акцый пакарання" групоўка "Скiн Хэд", канцэртаў з у |
|