21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пасрэднiкаў хабарнiцтва чакае лава падсудных

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасрэднiкаў хабарнiцтва чакае лава падсудных

Адным з самых распаўсюджаных выпадкаў хабарнiцтва ў аператыўнай практыцы ўпраўлення КДБ па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi з’яўляецца удзел "трэцiх" асобаў, якiя выступаюць пасрэднiкамi ў вырашэннi пытанняў памiж зацiкаўленай асобай i прадстаўнiком дзяржавы. Як правiла, "пасрэднiкi" не маюць магчымасцi i намеру займацца вырашэннем процiпраўнага пытання, а спрабуюць авалодаць сродкамi тых, хто даверыў iм свае грошы.

Так, у 2006 годзе УКДБ узбудзiла крымiнальную справу ў дачыненнi да iндывiдуальнага прадпрымальнiка, жыхаркi г. Маладзечна. Следства ўстанавiла, што яна падбухторвала супрацоўнiка прыватнага прадпрыемства да перадачы праз яе хабару органам фiнансавых расследаванняў за спрыяльнае заключэнне аб праверцы фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi склада прадпрыемства. У момант атрымання ад прадпрымальнiка 800 долараў жанчына i была затрымана супрацоўнiкамi органаў бяспекi. Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волi.

У тым жа годзе была ўзбуджана крымiнальная справа i ў дачыненнi да трох жыхароў Мiнска, якiя на працягу доўгага часу "заахвочвалi" сталiчнага прадпрымальнiка да дачы праз iх хабару службовым асобам органаў улады за спрыяльнае вырашэнне пытання аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка пад забудову ў раёне Камароўскага рынку. Яны атрымалi ад прадпрымальнiка 10 тысяч долараў, у момант чаго i былi затрыманы. Двое законапарушальнiкаў былi пакараны пазбаўленнем волi тэрмiнам на 4 гады кожнаму, а трэцi — на 3 гады з канфiскацыяй маёмасцi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму.

Летась супрацоўнiкi УКДБ выйшлi на жыхара Мiнска, якi падбухторваў уладальнiка аднаго з бараў сталiцы да дачы праз яго хабару службовым асобам Мiнгарвыканкама за рашэнне аб змяненнi рэжыму работы бара. У вынiку вымагальнiк атрымаў ад прадпрымальнiка 1,5 тысячы долараў, у момант чаго быў затрыманы сталiчнымi чакiстамi. Парушальнiк закона пакараны папраўчымi работамi з утрыманнем 25 працэнтаў заробку ў даход дзяржавы.

Нарэшце, сёлета ў поле зроку ўпраўлення КДБ трапiў былы начальнiк штаба грамадзянскай абароны i надзвычайных сiтуацый аднаго з мiнскiх прадпрыемстваў. Жаданне гэтага грамадзянiна атрымаць хабар было абумоўлена вытворчай сiтуацыяй. На тэрыторыi завода размешчана бомбасховiшча, над якiм дзейнiчала лазня, кiраўнiцтва якой арэндавала памяшканне ў заводскай адмiнiстрацыi. Калi на столi бомбасховiшча ўзнiклi падцёкi, начальнiк штаба прапанаваў дырэктару лазнi заплацiць службовым асобам завода 2,5 тысячы долараў за станоўчае вырашэнне пытання аб арэндзе памяшкання. У адваротным выпадку ён мусiў паведамiць аб працяканнi вады i разарваць дагавор. Насамрэч "штабiст" не збiраўся аказваць нiякага садзейнiчання i не меў магчымасцi вырашыць дадзенае пытанне. У момант атрымання грошай начальнiк штаба быў затрыманы з рэчыўнымi доказамi. Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волi.

Як паказвае следчая практыка, найбольш распаўсюджанымi сферамi дзеяння хабарнiкаў i "пасрэднiкаў" з’яўляюцца прадастаўленне арэнды або яе працяг, вылучэнне зямельных участкаў, фiнансавыя i падатковыя праверкi, уступная кампанiя ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, тэндарныя ўзгадненнi. Гэтыя працэсы — прадмет асаблiвай увагi адпаведных падраздзяленняў сталiчнага УКДБ. Як правiла, выяўленых памянёных "пасрэднiкаў" чакае лава пасудных.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з самых распаўсюджаных выпадкаў хабарнiцтва ў аператыўнай практыцы ўпраўлення КДБ па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi з’яўляецца удзел "трэцiх&
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика