21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусі павышаюцца шанцы для прыцягнення iнвестыцый у перыяд сусветнага фiнансавага крызiсу

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі павышаюцца шанцы для прыцягнення iнвестыцый у перыяд сусветнага фiнансавага крызiсу

Аб гэтым заявiў на пасяджэннi Рэспублiканскага савета дырэктараў Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыi ганаровы член савета БНПА Сяргей Лiнг, якi ўзначальваў у 1997—2000 гадах урад Беларусi.

"Стабiльнасць дзяржавы, эканамiчных, фiнансавых i грамадскiх сфераў могуць стаць нашымi козырамi ў гэтай сiтуацыi", — сказаў Сяргей Лiнг.

Ён аргументаваў сваю думку. Сёння ўзнiкае трывога ў людзей, якiя маюць грошы, гэта значыць у нашых магчымых iнвестараў. Яны шукаюць, куды можна ўкласцi сродкi, каб яны не прапалi. І ў гэтай сiтуацыi iмiдж такой краiны, як ЗША, ужо недастатковы, каб смела пайсцi на ўкладаннi там капiталу, таму што з наступленнем сусветнага крызiсу ўсе ўбачылi, што "мыльныя пузыры" выраслi не ў рэальным сектары эканомiкi, якi, дарэчы, у Беларусi прэвалiруе, а зусiм у iншай сферы. Таму трывога iнвестараў абгрунтаваная. У сувязi з гэтым яны i глядзяць на Беларусь, якая з’яўляецца адкрытай краiнай, размяшчаецца на транзiтных шляхах.

"Што б нi гаварылi, абысцi i аб’ехаць нашу краiну цяжка, таму жыццё прывядзе да таго, што прамая праз Беларусь — гэта самы правiльны i танны шлях", — сказаў Сяргей Лiнг. Калi iнвеставаць у эканомiку Беларусi, сродкi не прападуць, таму што дзяржава мае моцную сiстэму кантролю фiнансаў. "Магчымасць раскрасцi гэтыя грошы ў нас проста адсутнiчае", — дадаў эксперт.

Сiгналам для iнвестараў з’яўляюцца таксама адпаведныя гарантыi дзяржавы банкам i ўкладчыкам. Вялiкае значэнне тут мае i высокi ўзровень адукацыi насельнiцтва, наяўнасць квалiфiкаваных рабочых кадраў. Пры гэтым Сяргей Лiнг назваў фактары, якiя пасадзейнiчалi б фармiраванню яшчэ больш прывабнага iнвестклiмату, у прыватнасцi, знiжэнне падатковага цяжару.

Таксама, на яго думку, трэба праiнвентарызаваць усе рэалiзуемыя праграмы i сканцэнтраваць намаганнi на найбольш важных, у тым лiку па вытворчасцi прадуктаў харчавання, лякарстваў. Ва ўмовах уплыву сусветнага крызiсу трэба звярнуць увагу i на выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця. "Прадпрыемствы павiнны выпускаць прадукцыю, якую бярэ рынак, галоўнае — не колькi вырабiлi, а колькi рэалiзавалi", — падкрэслiў Сяргей Лiнг.

Усе гэтыя фактары i механiзмы могуць пераканаць iнвестараў укласцi грошы ў Беларусь, рэзюмаваў прадстаўнiк БНПА.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў на пасяджэннi Рэспублiканскага савета дырэктараў Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыi ганаровы член савета БНПА Сяргей Лiнг, якi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика