21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Энi Фернандэз дарасла да конкурсу

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Энi Фернандэз дарасла да конкурсу

Муз-nеws: "ЕўраФэст" i ўсе, усе, усе

 

Юная спявачка, якая паспела сама сябе ахрысцiць "прынцэсай R`n`B", марыла паўдзельнiчаць у нацыянальным адборы на "Еўрабачанне" яшчэ летась. Але па ўмовах конкурсу, на момант яго правядзення выканаўцу павiнна споўнiцца не менш як 18 гадоў. Таму дзяўчыне давялося годзiк пачакаць. Для конкурсу Энi падрыхтавала ўласную песню — пра тое, як складана зрабiць выбар памiж жыццём i смерцю. Запiсвала кампазiцыю артыстка падчас летнiх канiкулаў, якiя правяла ў Амерыцы. Штодня па 5 гадзiн дзяўчына працавала адмiнiстратарам у рэстаране, а ў нядзелю падпрацоўвала, iграючы на аргане ў царкве, каб сабраць неабходную суму для працы ў студыi...

Незалежна ад вынiкаў адбору, з адной зоркай "Еўрабачання" беларуская артыстка ўсё ж праспявае. Згоду на сумеснае выступленне даў прадзюсар папулярнай украiнскай спявачкi Анi Лорак.

Алена Грышанава звярнулася па дапамогу да Георгiя Калдуна

Але гаворка не пра спевака i тэлевядучага Георгiя Калдуна, а пра грэчаскага аўтара Георгiя Калпакiдзiса, якi прапанаваў некалькi кампазiцый для ўдзелу ў "ЕўраФэсце". Прычым чытаць трэба менавiта ў такiм парадку: аўтар сам знайшоў спявачку праз iнтэрнэт i даслаў тры песнi на выбар. Алена спынiлася на адной — "Іmроssiblе Fееling" ("Немагчымае пачуццё").

"Неабходныя дакументы на кампазiцыю мы атрымалi лiтаральна за некалькi дзён да заканчэння прыёму заявак, так што часу на падрыхтоўку песнi было вельмi мала, — расказвае прадзюсар спявачкi Анжалiна Мiкульская. — Але гэта не перашкодзiла прыцягнуць да пастаноўкi нумара лепшыя танцавальныя сiлы краiны". У складзе гэтых "лепшых сiлаў", як стала вядома загадзя, будзе сястра-двайняшка Алены, Наталля Грышанава. Некалi дзяўчаты пачыналi шлях на эстраду разам — як дуэт "Авацыя", i цяпер зноў вырашылi аб’яднацца.

Дынамiт абяцае выбуховы дэбют

Арт-праект "Дынамiты", якi выклiкаў у слухачоў неадназначныя адчуваннi пераробкай савецкага хiта "Каскадзёры" ў песню "Стрыптызёры", гатовы зноў — але па-добраму — парваць свядомасць публiкi песнямi i клiпамi. Лепшыя з iх, створаныя праектам на працягу апошнiх трох гадоў, трапiлi на дэбютны дыск, якi атрымаў немудрагелiстую назву "1". Але, як сцвярджае салiст калектыву Коля Дынамiт, гэта не значыць, што i змест альбома такi ж немудрагелiсты.

"Выпуск першага альбома толькi дадаў нам жадання i творчых сiлаў працаваць далей, — сцвярджае артыст. — У пачатковым выглядзе ўжо сабраны матэрыял i для наступнага, англамоўнага альбома ў стылi R`n`B. З песняй "I`m with уоu" з гэтага альбома мы будзем удзельнiчаць у адборы на права прадставiць Беларусь на "Еўрабачаннi-2009". Аб чым кампазiцыя — каманда пакуль не распаўсюджваецца — але запэўнiвае, што гэта стыльна, модна i, як належыць дынамiту, гук разрыўны.

Аляксандр Цiхановiч i Ядзвiга Паплаўская: калi каханне — лёс

Нягледзячы на занятасць — трэцi год запар Аляксандр Цiхановiч з’яўляецца мастацкiм кiраўнiком праекта "ЕўраФэст" — на ўласную творчасць артыст таксама не забываецца. А можа справа якраз у тым, што з 2005 года тэатр-студыя Цiхановiча i Паплаўскай не выпускала альбомаў, i прыхiльнiкi паспелi засумаваць... Так цi iнакш, напрыканцы года творчы i сямейны тандэм прадстаўляе пласцiнку з фiласофскай назвай "Каханне-лёс". Частка яе — настальгiчная, бо тыя песнi вядомыя яшчэ з савецкiх часоў, частка — вельмi нават сучасная (аўтарамi некалькiх песень выступаюць модныя сучасныя аўтары Ягор Хрусталёў, Леанiд Шырын, Фёдар Жыляк).

"Я ў бабулi жыву", "Цыганка", "Шчаслiвы выпадак", "Малiнаўкi пачуўшы галасок", "Чарка на пасашок" — добрую палову песень артыстам змогуць падпяваць людзi розных пакаленняў. Тым больш што слухачы гэткага зборнiка даўно чакаюць. "У нас пастаянна просяць дыскi, а тыражы ўвесь час заканчваюцца, — расказвае Ядзвiга Паплаўская. — Прыязджаем на Далёкi Усход, у Сiбiр... I сорамна: людзi пытаюцца, а дыскаў няма! Як голыя прыехалi... Мы заўважылi гэту тэндэнцыю, i вырашылi абавязкова знайсцi час для запiсу пласцiнкi". Яе — рамантычную, насычаную i змястоўную — артысты прысвячаюць сваiм адданым слухачам з пажаданнем, каб каханне станавiлася лёсам, а сэрцы i душы гучалi ва ўнiсон...

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юная спявачка, якая паспела сама сябе ахрысцiць "прынцэсай R`n`B", марыла паўдзельнiчаць у нацыянальным адборы на "Еўрабачанне" яш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика