Споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння беларускага мастака Лявона Баразны
4 декабря 2008 Культура
Марат Гаравы, БелаПАН Споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння беларускага мастака Лявона Баразны (04.12.1928, вёска Новае Сяло Талачынскага раёна Віцебскай вобласці — 15.08.1972). У сувязі з гэтай датай малую радзіму дзеяча беларускай культуры наведалі сваякі Баразны і мастакі, паведаміў БелаПАН арганізатар паездкі, член Беларускага саюза мастакоў Мікола Купава. 4 снежня ўдзельнікі паездкі азнаёміліся з матэрыяламі Талачынскага гісторыка-краязнаўчага музея, прысвечанымі Л.Баразне. У экспазіцыі — шэраг жывапісных работ мастака, у тым ліку яго аўтапартрэт і партрэт маці, альбом гравюр Францішка Скарыны, выданы Л.Баразной, і энцыклапедычныя выданні з яго малюнкамі гістарычных беларускіх народных касцюмаў прадстаўнікоў розных слаёў грамадства. Удзельнікі паездкі ўсклалі кветкі да магілы Л.Баразны, на якой у 1992 годзе сябры і родныя мастака ўзвялі помнік з бронзы і мармуру працы скульптара Валяр'яна Янушкевіча, а потым наведалі гарадзішча старажытнага Друцка. Як зазначыў М.Купава, Л.Баразна ўвайшоў у гісторыю беларускага мастацтва як жывапісец-постімпрэсіяніст, сцэнограф, даследчык беларускага адзення і народнага арнаменту. Пасля заканчэння Мінскага мастацкага вучылішча і Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута Л.Баразна падарожнічаў па Беларусі і падрыхтаваў дагэтуль не выданыя альбомы "Беларускае народнае адзенне", "Беларуская народная вопратка", "Арнамент паўднёвай Беларусі" і "Тканіны Гродзеншчыны", а таксама напісаў вялікую серыю жывапісных і графічных пейзажаў. Паводле эскізаў мастака былі створаны сцэнічныя касцюмы для многіх беларускіх ансамбляў песні і танца. Працаваў у тэхніках жывапісу алеем, акварэлі, пастэлі, вітража і графікі. Склаў альбом "Гравюры Францыска Скарыны", які вытрымаў некалькі выданняў. У Нацыянальным мастацкім музеі захоўваюцца прыблізна 10 жывапісных палотнаў Л.Баразны, а таксама графічныя работы, напісаныя падчас падарожжаў па Беларусі. Акалічнасці трагічнай смерці мастака дагэтуль невядомыя і, паводле адной з версій, звязаны з дзейнасцю савецкіх спецслужб. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 декабря 2008 Культура Марат Гаравы, БелаПАН Споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння беларускага мастака Лявона Баразны (04.12.1928, вёска Новае Сяло Талачынскага раёна Віцебскай вобласці — 15.08.1972).У сувязі з гэтай датай малую радзіму дзеяча беларускай культуры наведалі сваякі Баразны і мастакі, паведаміў БелаПАН арганізатар...
|
|