Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і Нацбанку задзейнiчаць усе рычагi для продажу прадукцыi i захав
Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і Нацбанку задзейнiчаць усе рычагi для продажу прадукцыi i захавання рынкаў збыту
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду i Нацыянальнаму банку задзейнiчаць любыя рычагi для таго, каб прадаць прадукцыю i не страцiць рынкi збыту. Аб гэтым заявiў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм’ер-мiнiстрам Сяргеем Сiдорскiм i старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Пятром Пракаповiчам. На сустрэчы была абмеркавана сiтуацыя, якая складваецца ў свеце ў сувязi з фiнансавым крызiсам, а таксама меры, якiя павiнны прыняць урад i Нацыянальны банк для мiнiмiзацыi ўплыву крызiсных з’яў у Беларусi. "Я хацеў бы папрасiць вас, каб ва ўрадзе яшчэ раз абмеркавалi сiтуацыю, якая складваецца ў свеце ў сувязi з фiнансавым крызiсам. Мы сёння рады таму, што мы не так уцягнуты ў гэты фiнансавы крызiс, якi ахапiў многiя дзяржавы. Гэта сапраўды наш здабытак. Але тым не менш мы вельмi добра разумеем, i людзi адчуваюць, што быць убаку ад крызiсу не атрымаецца", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адзiнае, чым сёння гэты крызiс зацягвае Беларусь, гэта спад плацежаздольнага попыту ў свеце. Паколькi Беларусь — краiна з экспартаарыентаванай эканомiкай, то i попыт на беларускую прадукцыю ў свеце ў цэлым таксама падае. "Аднак абсалютна недапушчальна працаваць на склад. Калi мы пазбавiмся абаротных сродкаў, то прадпрыемствы апынуцца без грошай, а прадукцыя будзе нерэалiзаваная, ляжаць на складах. Я хацеў бы, каб гэта патрабаванне было даведзена да ўсiх кiраўнiкоў", — сказаў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў канцы гэтага i пачатку будучага гадоў ён плануе засяродзiць сваю ўвагу на рабоце прадпрыемстваў Беларусi, перш за ўсё па збыце прадукцыi. "Я буду глядзець, пачынаючы ад складоў, якая вытворчасць, чым займаецца i, галоўнае, як прадае прадукцыю, якую вырабляе. І спасылкi на тое, што сёння цяжка, немагчыма прадаць прадукцыю, не прымаюцца. Я яшчэ раз хачу паўтарыць: крызiс — гэта не для нас. Мы павiнны выйсцi з гэтага крызiсу моцнымi, мы павiнны працаваць i не спасылацца на тое, што крызiс нас падкасiў. Урад i ўсе структуры ўлады павiнны перайсцi на рэжым Мiнiстэрства гандлю. Увесь урад павiнен стаць, вобразна кажучы, Мiнiстэрствам гандлю", — падкрэслiў Прэзiдэнт. "Кiраўнiкоў прадпрыемстваў трэба прымусiць працаваць так, нiбыта няма нiякiх крызiсаў, i прадаваць сваю прадукцыю", — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што адбылася яго сустрэча з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Iндыi ў Беларусi Раджэндрам Кумарам Цягi. "Яны сёння гатовы ствараць СП з нашым шынным камбiнатам, БелАЗам. Вось, калi ласка, наш рынак. Вялiкi рынак. I гэта трэба выкарыстаць", — прывёў прыклад Прэзiдэнт. Асаблiвую ўвагу ён удзялiў сацыяльнаму аспекту пераадолення эканамiчных праблем. "Самае галоўнае, чаго б гэта нi каштавала, прадпрыемствы трэба захаваць. I нi ў якiм выпадку не дапусцiць звальнення людзей у сувязi з гэтым так званым сусветным крызiсам. Нi ў якiм выпадку, нiводны чалавек не павiнен быць выкiнуты на вулiцу, як гэта адбываецца ўжо ў нашых суседзяў. Мы не можам выкiдаць людзей на вулiцу. Людзi павiнны мець работу, рабочыя месцы", — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. "Любымi шляхамi трэба захоўваць прадпрыемствы. I калi недзе будуць нейкiя праблемы, мы людзей будзем падтрымлiваць. Дзякуй богу, што цяпер няма нiякай такой надзвычайнай сiтуацыi. Але, плануючы, нам трэба зыходзiць з горшага варыянта", — заявiў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў ураду своечасова i аб’ектыўна iнфармаваць работнiкаў, калi на якiм-небудзь прадпрыемстве ўзнiкнуць цяжкасцi. "Мы чым можам, тым дапаможам. Крызiс завершыцца. Крызiс прыходзiць i адыходзiць. Вось калi мы спецыялiстаў страцiм, як гэта было ў пачатку i сярэдзiне 90-х гадоў, потым iх з нейкiх рынкаў будзе цяжка вярнуць у вытворчасць", — адзначыў Прэзiдэнт. "Усё гэта даводзiць да мяне, узгадняць, даваць нармальны, сумленны, аб’ектыўны аналiз сiтуацыi i сiгналы ў грамадства. Людзi павiнны ведаць усё, што адбываецца", — запатрабаваў кiраўнiк дзяржавы. "Мы сказалi, што будзем гарантаваць уклады насельнiцтва, сказалi, што мы не будзем патрабаваць дэкларацыi, i сёння да мяне прыйшлi бiзнэсмены, якiя хацелi б да $100 млн перавесцi з iншых краiн у нашы банкi. Значыць, давер да банкаўскай сiстэмы ёсць. Мы iх толькi вiтаем. Замежныя прадпрыемствы, фiрмы да нас хочуць перавесцi грошы. Не толькi прыватныя асобы, але i юрыдычныя. Гэта дарагога варта. Гэта трэба падтрымлiваць. Але мы павiнны быць з усiмi сумленныя. I са сваiмi людзьмi, i з замежнымi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi", — адзначыў Прэзiдэнт, звяртаючыся да прэм’ер-мiнiстра. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэслiў: "Мы iнвестыцыямi практычна не займалiся. Чыноўнiкi сталi нахабныя да крайнасцi. Дык пастаўце iм канкрэтныя задачы. I — пытаннi па кадрах. Усе, хто не здольны працаваць у крытычным рэжыме, павiнны быць заменены. У нас няшмат такiх мiнiстраў, але калi мы бачым, што дзесьцi яны не выцягваюць, дзесьцi ў iх жадання няма, трэба даць магчымасць працаваць iншым людзям. Я гэта гавару не таму, што надзвычайшчына нейкая ў краiне. Цяпер будзе разумным на ўсякi выпадак рыхтавацца да горшага сцэнарыя, як мы заўсёды робiм". Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры вырашэннi актуальных пытанняў у эканомiцы неабходна выкарыстоўваць толькi эканамiчныя метады, падтрымлiваць прадпрыемствы малога i сярэдняга бiзнэсу. "А эканамiчную сiтуацыю, што склалася ў свеце, трэба пастарацца выкарыстаць у сваiх мэтах, з выгадай для краiны", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду i Нацыянальнаму банку задзейнiчаць любыя рычагi для таго, каб прадаць прадукцыю i не страцiць рын |
|