Прэзідэнт Беларусi аб’явiў вымову Р. Васiлевiчу, П. Мiклашэвiчу, В. Шэйману i М. Дамашкевiчу
Прэзідэнт Беларусi аб’явiў вымову Р. Васiлевiчу, П. Мiклашэвiчу, В. Шэйману i М. Дамашкевiчу
Прэзiдэнт Беларусi 4 снежня падпiсаў указ аб прыцягненнi да адказнасцi некаторых службовых асобаў. За сур’ёзныя хiбы ў рабоце з кадрамi ў органах пракуратуры, непрыняцце належных мераў па аднаўленнi законнасцi, парушанай пры прадастаўленнi Мiнскiм райвыканкамам зямельных участкаў у раёне дачнага пасёлка "Крынiчны" Мiнiстэрства ўнутраных спраў, а таксама па забеспячэннi нагляду за выкананнем патрабаванняў жыллёвага заканадаўства пры разглядзе грамадзянскiх спраў з удзелам былога пракурора Мiнскай вобласцi Снегiра М.В. аб’яўлена вымова генеральнаму пракурору Рыгору Васiлевiчу i былому генеральнаму пракурору Пятру Мiклашэвiчу. За значныя хiбы ў рабоце па падборы i расстаноўцы кiруючых кадраў у органах пракуратуры аб’яўлена вымова былому Дзяржаўнаму сакратару Савета Бяспекi Беларусi Вiктару Шэйману. Вымова аб’яўлена i былому старшынi Мiнскага аблвыканкама Мiкалаю Дамашкевiчу за непрыняцце належных мераў па забеспячэннi кантролю за выкананнем заканадаўства пры прадастаўленнi Мiнскiм райвыканкамам зямельных участкаў у раёне дачнага пасёлка "Крынiчны" Мiнiстэрства ўнутраных спраў.Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi 4 снежня падпiсаў указ аб прыцягненнi да адказнасцi некаторых службовых асобаў. |
|