21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб’ём укладаў у банках павялічваецца

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб’ём укладаў у банках павялічваецца

Сёння беларускiя банкi не скарачаюць у масавым парадку выдачу спажывецкiх крэдытаў, падкрэслiў намеснiк старшынi Нацыянальнага банка Беларусi Мiкалай Лузгiн на прэс-канферэнцыi, каментуючы сiтуацыю ў краiне па крэдытаваннi насельнiцтва. Хоць ён не выключае i таго, што некаторыя банкi сапраўды скарацiлi аб’ём выдачы доўгiх спажывецкiх крэдытаў.

Разам з тым, паводле слоў банкiра, усе банкi выконваюць жыллёвае крэдытаванне, будзе выкананы i план па льготным крэдытаваннi будаўнiцтва жылля. У сваю чаргу старшыня Асацыяцыi беларускiх банкаў Фелiкс Чарняўскi заўважыў, што шэраг айчынных банкаў атрымлiваюць падмацаванне лiквiднасцi з-за мяжы. А ў сувязi з тым, што цяпер адчуваюцца складанасцi з лiквiднасцю на сусветных рынках, натуральна, умовы для спажывецкага крэдытавання ў рэспублiцы пагоршылiся. У Беларусi, зазначыў Мiкалай Лузгiн, няма фiнансавага крызiсу ў яго класiчным разуменнi. Аднак ускосны ўплыў усё ж такi адчуваецца: у прыватнасцi, некаторыя заходнiя банкi сталi абмяжоўваць для айчынных свае крэдытныя лiнii, павялiчваць працэнтныя стаўкi па крэдытах.

Гаворачы аб той няпростай сiтуацыi, якая склалася ў свеце, Мiкалай Лузгiн паведамiў, што Нацбанк сёння надае асаблiвую ўвагу ўстойлiвасцi банкаўскай сiстэмы. "Калi абанкруцiцца сярэдняе прадпрыемства — гэта дрэнна, але магчыма перажыць, — заўважыў ён. — Калi ж пачнуць падаць банкi, то гэта будзе найгорш для эканомiкi". Таму тут сiтуацыя трымаецца пад кантролем. Паводле яго слоў, цяпер прымаюцца як звычайныя, так i нестандартныя меры па падтрымцы банкаўскай сiстэмы, узмацняецца нагляд, кантроль на валютным рынку. У агляднай перспектыве, упэўнены банкiр, беларускiм банкам нiчога не пагражае.

Мiкалай Лузгiн праiнфармаваў i аб тым, што падрыхтаваны праект указа, якi дапрацоўваецца, аб павелiчэннi статутных фондаў сiстэмаўтваральных банкаў за кошт дзяржаўных укладанняў. Ён запэўнiў, што гэты крок не з’яўляецца беспрэцэдэнтным, таму што статутныя фонды дзяржаўных банкаў папаўняюцца пастаянна. Аднак сiтуацыя спецыфiчная, ёсць праблемы з лiквiднасцю банкаў. Каб падтрымаць банкаўскую сiстэму краiны ў цэлым, паменшыць попыт на рэсурсы на мiжбанкаўскiм рынку, i будуць прыняты адпаведныя меры. Адказваючы на пытанне аб цяперашняй сiтуацыi са зберажэннямi насельнiцтва ў беларускiх банках, Мiкалай Лузгiн зазначыў, што аб’ём дэпазiтаў насельнiцтва павялiчваецца. "Тэмпы росту невялiкiя, але гэты працэс будзе працягвацца i далей", — спадзяецца банкiр. Ён дадаў, што ў цэлым зарплаты ў рэспублiцы працягваюць расцi, а таму аб’ём зберажэнняў таксама будзе павялiчвацца. Адносна зарплаты, рост якой будзе працягваецца, прадстаўнiка Нацбанка падтрымаў i намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур, якi, у прыватнасцi, падкрэслiў: "Павышэнне зарплаты з 1 снежня ёсць, але не ў такiх памерах, як гэтага хацелася б раней". як запэўнiў Фелiкс Чарняўскi, адтоку сродкаў насельнiцтва з банкаўскiх рахункаў сёння не назiраецца. Паводле яго слоў, давер людзей да банкаў у Беларусi не ўпаў.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння беларускiя банкi не скарачаюць у масавым парадку выдачу спажывецкiх крэдытаў, падкрэслiў намеснiк старшынi Нацыянальнага банка Беларусi Мiкалай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика