Беларуская эканоміка мае высокi запас трываласцi
Беларуская эканоміка мае высокi запас трываласцi
ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу, падкрэслiў намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур. Паводле яго слоў, Беларусь прадоўжыць перагаворы з Мiжнародным валютным фондам аб выдзяленнi ёй крэдыту ў памеры $2 млрд. Ён канстатаваў, што ў Беларусi панiжана тарыфная стаўка першага разраду. "У перагаворах з МВФ па пытаннi прадастаўлення крэдыту будзе разглядацца не толькi пытанне панiжэння заработнай платы, але цэлы комплекс мераў. Я думаю, знiжэнне ўзроўню зарплаты ў Беларусi не з’яўляецца ключавым момантам у гэтых перагаворах", — сказаў намеснiк мiнiстра эканомiкi. Андрэй Тур падкрэслiў, што беларуская эканомiка адкрытая i ў многiм залежыць ад развiцця сiтуацыi на знешнiх рынках. Таму ў далейшым могуць узнiкнуць некаторыя праблемы "з пункту гледжання развiцця". "Магчыма, больш складаная сiтуацыя будзе ў першым квартале наступнага года, аднак як толькi пачнецца ўздым у свеце, будзе значна лягчэй i ў Беларусi, — сказаў ён. — Цяпер нам вельмi важна, каб эканомiка развiвалася, можа, не такiмi высокiмi тэмпамi, як у папярэднiя гады, але яна павiнна быць без рэцэсii".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу, падкрэслiў намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур. Паводле яго слоў, Беларусь прадоўжыць перагаворы з Мiжнар |
|