...
...
У кожнай пятай расiйскай кампанii карпаратыўнае святкаванне Новага года будзе адмененае па прычыне фiнансавага крызiсу. Такiя вынiкi апытання, праведзенага даследчым цэнтрам партала SuреrJоb.ru сярод 1000 прадстаўнiкоў расiйскiх фiрмаў. У кожнай пятай расiйскай кампанii карпаратыўнае святкаванне Новага года будзе адмененае па прычыне фiнансавага крызiсу. Такiя вынiкi апытання, праведзенага даследчым цэнтрам партала SuреrJоb.ru сярод 1000 прадстаўнiкоў расiйскiх фiрмаў.Брастаўчанiн добраахвотна здаў у мiлiцыю двухствольнае паляўнiчае ружжо 1896 года выпуску. Рашэнне расстацца з рарытэтам ён прыняў з-за таго, што зарэгiстраваць ружжо, не набытае на законных падставах, у Беларусi нельга, мiж тым незаконнае захаванне зброi пагражае непрыемнасцямi. Не выключана, што ружжо зойме месца ў музеi — слова за экспертамi. Па кляйму на зброi ўстаноўлена, што вырабiў яе ў Празе майстар Навотны. Вядома, што гэты збраяр вырабiў усяго каля 300 адзiнак такой зброi. У Іванаўскай вобласцi вынесены прысуд жанчыне, якая па-зверску зарэзала супрацоўнiка мiлiцыi. Канфлiкт "начнога матылька" са сваiм клiентам адбыўся падчас аказання iнтымных паслуг. Яшчэ ў маi супрацоўнiк упраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю вярнуўся з камандзiроўкi на Паўночны Каўказ i ў вольны ад службы час запрасiў да сябе прастытутку па выклiку. Падчас аказання iнтымных паслуг памiж iмi ўзнiкла сварка, i жанчына нанесла пацярпеламу 14 удараў нажом, ад чаго той памёр. Пасля забойства прастытутка скрала з кватэры маёмасцi на 1 тыс. долараў. У калонii агульнага рэжыму яна правядзе 10 гадоў. У Іванаўскай вобласцi вынесены прысуд жанчыне, якая па-зверску зарэзала супрацоўнiка мiлiцыi. Канфлiкт "начнога матылька" са сваiм клiентам адбыўся падчас аказання iнтымных паслуг. Яшчэ ў маi супрацоўнiк упраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю вярнуўся з камандзiроўкi на Паўночны Каўказ i ў вольны ад службы час запрасiў да сябе прастытутку па выклiку. Падчас аказання iнтымных паслуг памiж iмi ўзнiкла сварка, i жанчына нанесла пацярпеламу 14 удараў нажом, ад чаго той памёр. Пасля забойства прастытутка скрала з кватэры маёмасцi на 1 тыс. долараў. У калонii агульнага рэжыму яна правядзе 10 гадоў.Урад Лiтвы рыхтуе папраўкi ў Адмiнiстрацыйны кодэкс, у адпаведнасцi ў якiмi ў краiне будуць уведзеныя буйныя штрафы за з’яўленне на працы ў стане алкагольнага цi наркатычнага ап’янення. У дзеючым кодэксе адказнасцi за такiя парушэннi няма. Работнiк, якога злавiлi п’яным, можа быць аштрафаваны на суму ад 36 да 110 долараў, а кiраўнiку, калi ён не будзе прымаць мераў па барацьбе з п’янствам сярод сваiх працаўнiкоў, пагражае больш буйны штраф: ад 364 да 1100 долараў. Папулярны брытанскi акцёр Х’ю Грант паабедаў з былым прэзiдэнтам СССР Мiхаiлам Гарбачовым. За гэта яму давялося аддаць 400 тысяч долараў. Абед з экс-прэзiдэнтам Савецкага Саюза быў адным з лотаў дабрачыннага аўкцыёна, праведзенага ў Лондане фондам Гарбачовай. Сабраныя грошы будуць накiраваныя на дапамогу дзецям, хворым на лейкемiю. Кампанiю Гранту i Гарбачову склаў яшчэ адзiн бiзнэсмен, iмя якога не называецца. У складчыну з акцёрам яны выклалi за гэты незвычайны лот 700 тыс. долараў. Папулярны брытанскi акцёр Х’ю Грант паабедаў з былым прэзiдэнтам СССР Мiхаiлам Гарбачовым. За гэта яму давялося аддаць 400 тысяч долараў. Абед з экс-прэзiдэнтам Савецкага Саюза быў адным з лотаў дабрачыннага аўкцыёна, праведзенага ў Лондане фондам Гарбачовай. Сабраныя грошы будуць накiраваныя на дапамогу дзецям, хворым на лейкемiю. Кампанiю Гранту i Гарбачову склаў яшчэ адзiн бiзнэсмен, iмя якога не называецца. У складчыну з акцёрам яны выклалi за гэты незвычайны лот 700 тыс. долараў.Мiжведамасная камiсiя выбера пляцоўку для будаўнiцтва АЭС у Беларусi да канца снежня. Пасяджэнне камiсii намечана на 22—23 снежня. Напярэдаднi Новага года, абяцаюць сiноптыкi, у Беларусь прыйдзе чарговая хваля прахалоднага атлантычнага паветра. Сiноптыкi прагназуюць надвор’е са слабым ветрам, невялiкiм снегам i умераным марозам. У навагоднюю ноч снег захаваецца, а слупок тэрмометра пакажа мiнус 2 — мiнус 7 градусаў. Але сiнаптычная сiтуацыя будзе ўдакладняцца, папярэджваюць сiноптыкi. Напярэдаднi Новага года, абяцаюць сiноптыкi, у Беларусь прыйдзе чарговая хваля прахалоднага атлантычнага паветра. Сiноптыкi прагназуюць надвор’е са слабым ветрам, невялiкiм снегам i умераным марозам. У навагоднюю ноч снег захаваецца, а слупок тэрмометра пакажа мiнус 2 — мiнус 7 градусаў. Але сiнаптычная сiтуацыя будзе ўдакладняцца, папярэджваюць сiноптыкi.У Вiцебску па гарачых слядах затрыманы гвалтаўнiк. Злачынства было ўчынена ў канцы лiстапада. Пагражаючы асколкам разбiтай бутэлькi, злачынец згвалцiў 19-гадовую дзяўчыну. Ахвяра знайшла ў сабе сiлы адразу ж звярнуцца ў праваахоўныя органы. Па складзеным ёй фотаробаце ўжо на наступны дзень быў затрыманы малады чалавек 1989 г.н. Цяпер ён даў прызнальныя паказаннi. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волi. Надпiс "Курэнне забiвае" з’явiцца на пачках цыгарэт у Расii. Гэта прадугледжана Тэхнiчным рэгламентам на тытунёвую прадукцыю, прынятым учора Дзярждумай. Надпiс павiнен быць абведзены рамкай чорнага колеру. На ўпакоўцы могуць быць размешчаныя i дадатковыя папярэджаннi, такiя, як "Курэнне выклiкае iнфаркты i iнсульты", "Абаранiце дзяцей ад тытунёвага дыму", "Звярнiцеся да ўрача, каб кiнуць курыць". Надпiс "Курэнне забiвае" з’явiцца на пачках цыгарэт у Расii. Гэта прадугледжана Тэхнiчным рэгламентам на тытунёвую прадукцыю, прынятым учора Дзярждумай. Надпiс павiнен быць абведзены рамкай чорнага колеру. На ўпакоўцы могуць быць размешчаныя i дадатковыя папярэджаннi, такiя, як "Курэнне выклiкае iнфаркты i iнсульты", "Абаранiце дзяцей ад тытунёвага дыму", "Звярнiцеся да ўрача, каб кiнуць курыць".У вольны ад заняткаў час 16-гадовы вучань з Эсекса (Вялiкабрытанiя) зарабляе 30 тыс. фунтаў стэрлiнгаў ($44,25 тыс.) у месяц. Гары Купер i яго чатыры падначаленыя займаюцца анлайн-продажамi мабiльных тэлефонаў. Гэта не перашкаджае юнаку паспяваць па ўсiх прадметах у школе. Гары ўпэўнены, што праз некалькi гадоў яго кампанiя заробiць свой першы мiльён. Пакуль з агульных даходаў ён выплачвае сабе 500 фунтаў стэрлiнгаў ($737,4) i збiрае на маторную лодку. ПОЎНЫ АБЗАЦ Любоў жыхароў акругi Перы ў амерыканскiм штаце Алабама да выбранага прэзiдэнта Барака Абамы, падобна на тое, не ведае межаў. Акружная камiсiя прыняла пастанову, згодна з якой штогод будзе адзначацца свята пад назвай Дзень Барака Абамы. Згодна з прынятым рашэннем, дзень прысвечаны перамозе Абамы на прэзiдэнцкiх выбарах i будзе адзначацца кожны другi панядзелак лiстапада. У гэты дзень не будуць працаваць усе акруговыя службы, а iх супрацоўнiкi атрымаюць законны выхадны. На выбарах за Абаму прагаласавалi каля 70 працэнтаў жыхароў акругi, большасць яе насельнiкаў — афраамерыканцы.У горадзе Здалбунова Ровенскай вобласцi перавыхоўваць п’яных вадзiцеляў будуць на могiлках. Мясцовыя могiлкi знаходзяцца не ў лепшым стане, i праца злоўленых нецвярозых вадзiцеляў будзе тут да месца. Кiроўцы аўтамабiляў атрымлiваюць па 60 гадзiн працы, скутараў — па 50. Заадно яны маюць магчымасць па-фiласофску падумаць аб вынiках парушэння правiлаў дарожнага руху. Месца абавязвае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кожнай пятай расiйскай кампанii карпаратыўнае святкаванне Новага года будзе адмененае па прычыне фiнансавага крызiсу. Такiя вынiкi апытання, правед |
|