Японцы зрабiлi навагодняе дрэва з золата
Японцы зрабiлi навагодняе дрэва з золата
Мумбайскаму тэрарысту ўвядуць "сыроватку праўды"
Адзiнаму захопленаму жывым тэрарысту, якi ўдзельнiчаў у нападзе на горад Мумбаi, будзе ўведзена так званая "сыроватка праўды". Гэта неабходна, каб "раз i назаўсёды" высветлiць паходжанне 21-гадовага (па iншых звестках, 24-гадовага) Азама Амiра Кабаса. Індыйскiя палiцэйскiя сцвярджаюць, што ён родам з вёскi Фарыдкот у пакiстанскай частцы Пенджаба, у той час як прэзiдэнт Пакiстана выказаў у гэтым сумненне. Па словах Асiфа Алi Зардары, у пакiстанскiх спецслужбаў "няма iстотных доказаў" таго, што затрыманы тэрарыст — пакiстанец. "Баевiкi, а таксама арганiзатары тэрактаў (у Мумбаi) — гэта асобы без грамадзянства, якiя ўзялi ў закладнiкi ўвесь свет", — патлумачыў прэзiдэнт Пакiстана. Аднак iндыйскiя спецслужбы высветлiлi, што арганiзатары тэрактаў паабяцалi заплацiць сям’i Кабаса 100 000 пакiстанскiх рупiй (каля 1250 долараў ЗША), калi ён загiне, "змагаючыся за iслам". Таксама стала вядомым, што малады тэрарыст быў рознарабочым, перш чым уступiць у рады тэрарыстычнай групоўкi "Лашкар-i-Тайба". Бацька Кабаса прадставiў яго аднаму з верхаводаў тэрарыстаў, за што атрымаў узнагароджанне. 100 мiльёнаў долараў адной купюрайУрад Зiмбабве ўвёў у абарачэнне купюру коштам 100 мiльёнаў зiмбабвiйскiх долараў. На гэты крок улады вымушаны пайсцi з-за высокiх тэмпаў iнфляцыi, якая штомесячна абнаўляе сусветны рэкорд. Рэзервовы банк краiны выпусцiць купюры ў 10, 50 i 100 мiльёнаў долараў. Пры гэтым ў лiстападзе былi прадстаўлены купюры коштам 100 тысяч, 500 тысяч i мiльён зiмбабвiйскiх долараў. На чорным рынку 100-тысячная купюра каштуе ўсяго адзiн долар ЗША. Пры гэтым батон хлеба каштуе два долары ЗША. На канец верасня 2008 года 12-месячны рост спажывецкiх цэнаў склаў 231 мiльён працэнтаў. У жнiўнi Зiмбабве правяло дэнамiнацыю, у ходзе якой з купюры зiмбабвiйскага долара знялi 10 нулёў. Японцы зрабiлi навагодняе дрэва з золатаЯе вага складае каля 24 кiлаграмаў. Каштуе навагодняе ўпрыгажэнне каля 1 мiльёна фунтаў стэрлiнгаў (каля 1,5 мiльёна долараў ЗША). Па словах ювелiраў, яна створыць у iнтэр’еры "шыкоўную атмасферу". Дрэва ўпрыгожана 240 каштоўнымi камянямi, у тым лiку брыльянтамi, а таксама жамчужнымi нiткамi. Патэнцыяльныя пакупнiкi могуць азнаёмiцца з ялiнай у ювелiрным магазiне Гiнзы Танакi ў горадзе Осака на востраве Хансю. " У нашым магазiне вы забудзецеся пра ўсё, у тым лiку i пра глабальныя эканамiчныя праблемы", — гаворыцца ў рэкламным рэлiзе Танакi. Шакалад, якi не псуе зубыУ Бельгii стварылi першы ў свеце шакалад, якi абсалютна бясшкодны для зубной эмалi. У яго складзе замест традыцыйнай цукрозы выкарыстоўваецца iзамальтулоза. Гэта таксама цукар. Па словах брусельскiх кандытараў, "адзiнае i галоўнае адрозненне ў тым, што пры ўжываннi iзамальтулозы бактэрыi, якiя ўтрымлiваюцца ў поласцi рота, на гэты вiд цукру не рэагуюць". Навiнку навукоўцаў ужо ўкаранiлi ў вытворчасць. Бельгiйская кандытарская фабрыка выпускае цэлую серыю бяспечнага для дзiцячых зубоў шакаладу. Гэта прадукцыя атрымала ўхваленне мiжнароднай арганiзацыi Tооth Friеndlу Intеrnаtiоnаl, i на ўпакоўцы новага шакаладу змяшчаецца лагатып арганiзацыi "шчаслiвы зубiк". Але празмерна захапляцца гэтым ласункам не варта, папярэджваюць вытворцы. Бяспечны для зубной эмалi, па каларыйнасцi ён не саступае традыцыйнаму шакаладу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе вага складае каля 24 кiлаграмаў. Каштуе навагодняе ўпрыгажэнне каля 1 мiльёна фунтаў стэрлiнгаў (каля 1,5 мiльёна долараў ЗША). Па словах ювелiраў, |
|