Новiкi i iх дзецi
Новiкi i iх дзецi
Журналісцкае расследаванне
Як ва ўсялякай прафесii, у прафесiйнага бацькоўства ёсць свае падводныя камянi. I можна было б лiчыць гэта праблемай асобна ўзятай катэгорыi людзей, калi б яна не датычылася ўсiх нас Алена Аляксандраўна пiсьмо ў рэдакцыю пiсала ў тры заходы. Спярша яна хацела спытаць: чаму дзецi — сiроты бiялагiчныя i сацыяльныя — знаходзяцца не ў аднолькавых умовах? I тыя, i гэтыя засталiся без апекi бацькоў. Але першыя атрымлiваюць грашовую дапамогу ад дзяржавы i пенсiю па страце кармiцеляў, а другiя — толькi дапамогу. "Дзецi не вiнаватыя, што бацькi п’юць, а не памерлi", — мяркуе яна. Але галоўнае, што прымусiла мацi 13 дзяцей узяцца за пяро, былi словы аднаго з кiраўнiкоў мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, надрукаваныя ў "Звяздзе" ў жнiўнi — аб тым, што аб’ём матэрыяльнай падтрымкi дзiцячым дамам сямейнага тыпу большы, чым прыёмнай сям’i: "...У прыватнасцi, гэта датычыцца забеспячэння неабходным абсталяваннем, мэбляй, мяккiм iнвентаром, выдзялення дадатковых сродкаў на гаспадарчае абслугоўванне будынкаў, аплату за водазабеспячэнне, каналiзацыю, вываз смецця i iншыя выдаткi, звязаныя з эксплуатацыяй будынкаў, набыццём медыкаментаў". У Алены Новiк было не так. Яна расказала кароткую гiсторыю сваёй сям’i. "Дзед Мароз абяцаў, няхай ён газ i падводзiць!" "Мы былi прыёмнымi бацькамi з 2002 года. У мяне стаўка — 4 дзетак, i ў мужа стаўка — 4 дзетак. Плюс трое сваiх родных. Усяго — 11. У 2007 годзе з нашай прыёмнай сям’i зрабiлi дзiцячы дом сямейнага тыпу i палову стаўкi забралi. На сям’ю — не больш за 1,5 стаўкi,..." — пiша яна. Тут трэба патлумачыць. У нашым заканадаўстве прапiсана, што "агульная колькасць дзяцей у прыёмнай сям’i, уключаючы родных i ўсыноўленых, як правiла, не павiнна перавышаць 8 чалавек" (да 2006 года — 4). Такiм чынам, сям’я Новiкаў не ўпiсвалася ў агульнае правiла. Можа для такiх i пакiнуты ў законе выраз "як правiла", бо жыццё можа быць куды больш складаным i разнастайным, чым прадугледжвае iнструкцыя. Тое, што Новiкi — сям’я незвычайная, заўважыў i кiнадакументалiст Уладзiмiр Бокун, якi зняў у 2005 годзе пра iх фiльм у рамках тэлевiзiйнага праекта "Лёс чалавека". "Гэта ўнiкальныя людзi, — падзялiўся рэжысёр з журналiстам "Звязды" (12.11.2005). — Не маючы нiякай спецыяльнай адукацыi, толькi з дапамогай любовi, ласкi i ўвагi, iм удаецца неверагоднае: яны "выцягваюць" дзяцей з цяжкiх дыягназаў". Не дзiва, што органы апекi Смаргонскага раёна iшлi на парушэнне "лiтары" закона ў iнтарэсах дзяцей, даручаючы апошнiх Новiкам звыш прапiсанага лiмiту. Разам з тым Новiкi даўно ўжо хацелi атрымаць статус дзiцячага дома сямейнага тыпу. Усё для гэтага ў iх было: колькасць дзяцей, вопыт i нават — жыллё. Яны з дапамогай iльготнага крэдыту (як шматдзетная сям’я) купiлi вялiкi — 270 кв.м — дом у вёсцы пад Смаргонню. "Калi б не дзецi, няўжо мы купiлi б такi дом, — кажа Мiкалай Новiк. — Мы ж не мiльянеры! Для дзяцей купiлi!" Але выканкам не спяшаўся пераводзiць Новiкаў са статусу прыёмнай сям’i ў статус дзiцячага дома. Дом быў без унутранай адпрацоўкi i Новiкi самi сцялiлi падлогу, тынкавалi сцены, клеiлi шпалеры, ставiлi дзверы, батарэi, падводзiлi газ i куплялi мэблю. Iм было i застаецца нялёгка, пра гэта сведчаць тэмпы рамонту. Спачатку яны зрабiлi адзiн пакой i кухню i пераехалi, за тры гады давялi да ладу другi паверх — пяць дзiцячых пакояў. Яшчэ пару гадоў, кажуць яны, i рамонт будзе завершаны. Праўда, трэба будзе пачынаць па другiм крузе, але гэта ўжо iншая справа. На пачатку 2007 года органы апекi атрымалi распараджэнне прывесцi ў адпаведнасць з заканадаўствам сiтуацыю з прыёмнымi сем’ямi. Тады Новiкаў i яшчэ адну прыёмную сям’ю на Смаргоншчыне, iх суседзяў Рэшкевiчаў, у якiх таксама "лiмiт" па колькасцi дзяцей быў перабраны, нарэшце, перавялi ў статус дзiцячага дома сямейнага тыпу. Аднак зроблена гэта было цiха — адкрыцця дзiцячага дома з прыездам мэра, падарункамi i прэсай не было. Практычна нiчога не змянiлася i ў жыццi гэтых двух першых у Смаргонскiм раёне сямейных дзiцячых дамоў. "...Ад мясцовай улады не атрымалi нi цвiка, нi рубля, — пiша Алена Аляксандраўна.— Нам прапаноўвалi дапамогу ад аддзела сацыяльнага забеспячэння ("плечыкi" — адзенне вешаць) — мы адмовiлiся. Будзе што павесiць, знойдзем i на што павесiць. У дзяцей падручнiкi, праезд, пуцёўка ў аздараўленчы лагер ў чацвёртую змену бясплатныя. За камунальныя паслугi плацiм самi, а потым нам робяць пераразлiк i на прыёмных дзяцей вяртаюць грошы. Усё — аднолькава як i ў прыёмных сем’ях. А дзе забеспячэнне неабходным абсталяваннем, мэбляй, мяккiм iнвентаром, сродкi на гаспадарчае абслугоўванне будынка i iншыя выдаткi, набыццё медыкаментаў? Жывём у вёсцы, трымаем карову. Сена сельсавет не дае, бо не здаём малако дзяржаве. А што я магу здаць з адной каровы пры такой сям’i? Але, дзякуй Богу, накасiлi на кароўку па лясах, па равах..." Але не гэта больш за ўсё хвалявала Алену Новiк. Напрыканцы пiсьма яна пiша пра тое, што сапраўды трывожыць, i просiць аб дапамозе: "...Мы нават нi разу не былi ў адпачынку i не атрымлiвалi кампенсацыi за нявыкарыстаны водпуск. Нам сказалi, што i не атрымаем, бо ў раёне няма лiшнiх сродкаў. Пра водпуск хвалюемся не адны мы: у раёне 38 прыёмных сем’яў i амаль палова з iх не былi ў водпуску i не атрымалi кампенсацыю. З 2009 года нявыплачаныя за нявыкарыстаныя водпускi грошы прападуць. Дарагая "Звязда", дапамажыце атрымаць кампенсацыю за водпускi: мы не настолькi багатыя, каб губляць грошы. А з астатнiмi праблемамi мы справiмся самi, абы было здароўе...". Пiсьмо гэта Алена Аляксандраўна кiнула ў паштовую скрыню не адразу. Тыдзень яна думала, адпраўляць або не. Тым часам у рэдакцыю прыйшло падобнае пiсьмо ад iншага дзiцячага дома сямейнага тыпу, з Ляхавiцкага раёна. Напiсала яго не мацi, а дзiця. "Паважаная рэдакцыя, — звярталася да "Звязды" i намеснiка мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Надзея Кухнарэвiч, дзяўчынка, якая згубiла абодвух бацькоў. — Я не разумею, калi гаворыцца, што мы, дзецi з дзiцячага дома сямейнага тыпу, больш забяспечаныя, чым дзецi з прыёмных сем’яў. Прыёмная сем’я, як i мы, атрымлiвае кампенсацыю за святло, палiва, ваду, каналiзацыю i вываз смецця. Наконт рамонту: я ў доме жыву тры гады i нi адзiн раз нам нiхто не дапамагаў адрамантаваць што-небудзь. Зразумела я толькi адно. Што пенсiю па страце кармiцеляў я не атрымлiваю цалкам таму, што ёю кампенсуюць выдаткi на пражыванне ў нашым доме, дзе заўжды чыста, цёпла i светла". Алена Аляксандраўна не рашалася паслаць пiсьмо, па-першае, таму што не прывыкла скардзiцца. Па-другое, не прывыкла прасiць. А па-трэцяе, мела сумны вопыт перапiскi. Тры гады таму яна пiсала ўжо... Дзеду Марозу ў Белавежскую пушчу. Прасiла выканаць запаветнае жаданне: дапамагчы правесцi газ у дом, дзе жывуць прыёмныя дзеткi. I атрымала адказ. "По вашему письму, — пiсаў беларускi Дзед Мароз па-руску, — сообщаем, что принято решение о подключении вашего дома к газовому отоплению и само отопление будет производиться на льготных условиях, т.е. бесплатно. Эту информацию дали мне в отделе социальной поддержки населения. С ув. Дед Мороз". "...У райвыканкаме нам сказалi, што грошай няма, нiкому нiчога яны не абяцалi, а Дзед Мароз абяцаў, няхай ён газ i падводзiць, — узгадвае гэту невясёлую навагоднюю гiсторыю Алена Новiк. — Маўляў, трэба было думаць: цi ў стане забяспечыць дзяцей, перш чым столькi браць. Адчыталi як нашкодзiўшых катоў, пасаромiлi — год сорамна было зайсцi ў райвыканкам. Першую зiму ў новым доме памерзлi: вышэй за 12 градусаў па Цэльсiю тэмпература не падымалася, спалi апранутыя. Дровы i брыкет не маглi нагрэць такi вялiкi аб’ём дома. Да другой зiмы газ падвялi самi..." "Нiхто iх не прымушаў браць дзяцей" Узгадаўшы гэту гiсторыю, Алена Аляксандраўна зноў падпiсалася, паставiла дату i... яшчэ чатыры днi пiсьмо не адпраўляла. Апошняй кропляй стала размова з начальнiкам упраўлення адукацыi Смаргонскага раённага выканаўчага камiтэта Валерыем Бацько падчас "прамой лiнii" ў раённай газеце. Алена Аляксандраўна спытала па тэлефоне, чым мясцовыя ўлады дапамагаюць дзiцячаму дому Новiкаў. Адказ быў кароткi: бацькам — зарплата, дзецям — грашовая дапамога i льготы, кампенсацыя выдаткаў за свет i газ на прыёмных дзяцей. А больш — нiчым. Гэта iх, Новiкаў, дом i яны добраахвотна, нiхто iх не прымушаў браць дзяцей, узвалiлi на свае плечы ўсе турботы. Аднак Алена Аляксандраўна не магла зразумець, чаму двум iншым дзiцячым дамам сямейнага тыпу ў Смаргонi, адкрыццё якiх было запланавана на гэту восень (цяпер перанесена на снежань), дапамога, i значная, усё ж аказваецца (акрамя заробку нанятым бацькам i дапамогi на дзяцей). Там сапраўды, як прапiсана ў Палажэннi аб дзiцячым доме сямейнага тыпу, з мясцовага бюджэту аплачваецца мяккi iнвентар, мэбля i ўсё неабходнае абсталяванне: ад лямпачак i сталовых прыбораў да пральнай машыны i пыласоса. Валерый Уладзiмiравiч патлумачыў, што размова iдзе пра спецыяльныя жылыя памяшканнi, якiя будавалiся пад дзiцячыя дамы сямейнага тыпу. Гэтыя будынкi не належаць бацькам-выхавальнiкам i iх будзе цалкам утрымлiваць райвыканкам: рамонт, мэбля, люстры, камунальныя паслугi... Высветлiў начальнiк упраўлення адукацыi i сiтуацыю з нявыкарыстанымi водпускамi: "Самi вiнаватыя, што не хадзiлi своечасова". Алена Аляксандраўна тлумачыць у пiсьме, чаму яны "не хадзiлi": "Нам прапаноўвалi iсцi ў адпачынак, пры гэтым дзецi застаюцца ў сям’i, многiя так i "адпачывалi". Дык якая рознiца: цi заробак ты атрымлiваеш, цi адпускныя, калi ўсё роўна дзяцей глядзець трэба. Мы спадзявалiся на кампенсацыю, а яна нам, аказваецца, не належыць..." Пасля гэтага Алена Новiк, нарэшце, адаслала пiсьмо ў Мiнск. Пачуццё несправядлiвасцi перапоўнiла яе. А так як галоўным пытаннем было, цi належыць прыёмным бацькам i бацькам-выхавальнiкам кампенсацыя за нявыкарыстаныя водпускi, рэдакцыя паслалi пiсьмо ў мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. Адтуль пiсьмо было перасланае ў Мiнiстэрства адукацыi, якое адзiнае кампетэнтнае па ўсiх пытаннях, звязаных з прыёмнымi сем’ямi i дзiцячымi дамамi сямейнага тыпу. Праз некаторы час "Звязда" i Новiкi атрымалi адказ ад Мiнiстэрства адукацыi: "У адпаведнасцi з артыкулам 161 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь частка працоўнага водпуску, якая перавышае 21 каляндарны дзень, па згодзе памiж работнiкам i наймальнiкам можа быць заменена грашовай кампенсацыяй. Усталяваны мiнiмальны тэрмiн водпуску на працягу 21 каляндарнага дня ў працоўным годзе павiнен быць выкарыстаны работнiкам для адпачынку ў абавязковым парадку. Такiм чынам, грашовую кампенсацыю Вы можаце атрымаць за 35 каляндарных дзён (56-21) нявыкарыстанага водпуску толькi са згоды наймальнiка, бо гэта патрабуе дадатковых фiнансавых сродкаў. Замена водпуску грашовай кампенсацыяй з’яўляецца выключэннем, а не правiлам, абавязковым да выканання. У адпаведнасцi з Палажэннем аб прыёмнай сям’i, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 28.10.1999 № 1678 (п. 31) працоўны водпуск прыёмным бацькам даецца згодна з графiкам працоўных водпускаў, якi складае упраўленне (аддзел) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, якi заключыў з iмi працоўны дагавор. На час працоўнага водпуску органы апекi i папячыцельства арганiзуюць летнi адпачынак прыёмных дзяцей". Цяпер Алена Аляксандраўна знаходзiцца ў першым сваiм з 2002 года водпуску, адразу за 2 гады — 112 дзён — з верасня па люты. Пры гэтым яна кожную ранiцу падымае ў школу 6 дзяцей, яшчэ чацвярых збiрае ў садок, штодня гатуе сняданак, абед i вячэру на 13 чалавек, за iмi ж мые посуд i мые бялiзну... Закон, ягоная лiтара, захаваныя. Але як надоўга гэтай жанчыны, у якой на руках сёння 11 няпоўнагадовых дзяцей, хопiць? — Так, летам школьнiкi знаходзяцца ў лагеры альбо на аздараўленнi за мяжой, — не пагаджаецца з мiнiстэрскiм адказам суседка Новiкаў мацi-выхавальнiца дзiцячага дома сямейнага тыпу Вольга Рэшкевiч. — Аднак, часцей за ўсё — не адначасова. Да таго ж у многiх прыёмных сем’ях i дзiцячых дамах сямейнага тыпу ёсць дашкольнiкi, хваравiтыя дзецi, дзецi-iнвалiды, якiх у лагер не адправiш, у iншую сям’ю на час водпуску не аддасi. Гэта толькi на паперы выглядае проста. У рэальнасцi бацькi-выхавальнiкi не маюць магчымасцi адпачыць нi пасля свайго працоўнага дня, як астатнiя грамадзяне нашай краiны, нi ў выхадныя альбо святочныя днi, нi, даволi часта, раз на год падчас водпуску. Алена Новiк тры гады ўжо ездзiць з адным са сваiх прыёмных дзяцей у санаторый. Гэта адзiная яе магчымасць на 21 дзень забыцца на каструлi (пры гэтым яна ўсё роўна з дзiцем). Але ўсе каструлi тады пераходзяць у рукi яе мужа, i ў таго, натуральна, узнiкае пытанне, а цi нельга было б нейкага сацыяльнага работнiка яму ў дапамогу на гэты час? Ну проста каб трошкi лягчэй было перажыць адсутнасць двух трэцiх персаналу дзiцячага дома (з 1,5 ставак на сям’ю ягоныя толькi 0,5, таму Мiкалай Мiкалаевiч працуе яшчэ на двух работах i трымае немалую гаспадарку: пяць парсюкоў, курэй, качак, iндыкоў, гусей, коз, да нядаўняга часу — карову). Аднак не, няма такой штатнай адзiнкi ў нашых упраўленнях i аддзелах адукацыi — памочнiк па гаспадарцы дзiцячага дома сямейнага тыпу. Калi б яна была, бацькi-выхавальнiкi мелi б большую магчымасць карыстацца водпускам, i гэта, безумоўна, не толькi працягвала iх уласнае жыццё i здароўе, але i дабратворна адбiвалася б на дзецях. Бо такi рэжым, у якiм жывуць гэтыя людзi, вышэй за чалавечыя сiлы. Таму i вынiкi ўсё часцей здараюцца сумныя. I калi сiтуацыя не зменiцца, то альбо людзi перастануць браць на сябе такi цяжар, альбо выдаткi дзяржавы i гэтых людзей не дадуць таго, дзеля чаго ўсё гэта задумана i робiцца. У нас проста яшчэ нiхто не падлiчваў, колькi падобных сем’яў разбурылася i колькi бацькоў-выхавальнiкаў сталi выконваць свае абавязкi фармальна (бо на большае ў iх ужо не хапае сiлаў). Бацька-выхавальнiк па аплаце працы прыроўнены да выхавальнiка дзiцячага садка. Аднак апошнi працуе пазменна, мае рэальныя, а не фармальныя водпускi, выхадныя i "бальнiчныя". Не кажучы пра нянечку, музычнага работнiка, бухгалтара i каманду повараў. Гэта як мiнiмум. Так, можна нагадваць гэтым людзям, што яны ведалi, на што iшлi i павiнны былi ўзважваць свае сiлы. I тады яны будуць маўчаць i не расказваць пра свае праблемы, пра свае "сiндромы выгарання", псiхалагiчную стомленасць i дэпрэсiю. I можна было б забыцца пра гэтых дзiвакоў, калi б не дзве рэчы: грошы падаткаплацельшчыкаў i дзецi. "Мы звольненыя?" Нездарма кiнарэжысёр Уладзiмiр Бокун назваў Новiкаў унiкальнымi людзьмi. Яны працуюць прафесiйнымi бацькамi 6 гадоў i я не заўважыла ў iх нiякiх прыкмет "выгарання". Сёлета ў кастрычнiку яны ўдачарылi чатырох дзяцей. Акрамя таго ў iх 6 прыёмных i трое родных (двое поўнагадовыя). Яшчэ два прыёмныя хлопчыкi з iх сям’i вярнулiся да бiялагiчных бацькоў. З усiмi дзецьмi Мiкалай i Алена ласкавыя i ўважлiвыя, двое самых малодшых спяць разам з iмi ў адным пакоi. Памiж сабой мацi i бацька вясёлыя i закаханыя. Але прыкметы фiзiчнай стомленасцi былi: на прыложкавым столiку Алены ляжаў прыбор па вымярэннi крывянога цiску, а на iм зафiксаваныя пагражальна вялiкiя лiчбы, якiя адлюстравалiся пасля яе вiзiту ў райвыканкам. Гэта было 21 лiстапада, калi Алена Мiкалаеўна зайшла ў выканкам спытаць, цi могуць яны разлiчваць на тую ж дапамогу, што i новыя дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, якiя рыхтуюцца да адкрыцця? Юрыст ёй патлумачыла, што iх дом не мае таго статусу, што новыя дамы. Алена Аляксандраўна аднесла гэтыя словы да сваёй сям’i (а размова iшла пра будынак, патлумачылi мне потым у выканкаме. — В.М.) i ў слязах пайшла. Адносiны прыёмных бацькоў i бацькоў-выхавальнiкаў з органамi ўлады ўвогуле асобная тэма. Добрыя прыёмныя i прафесiйныя бацькi — проста выратаванне для адмiнiстрацыi, перад якой стаiць задача скарачаць колькасць дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, i любой цаной уладкоўваць такiх iх у сем’i (не кажучы пра самiх дзяцей). Гэта i эканамiчна выгадна. Настолькi выгадна, што тыя з нанятых бацькоў, хто ходзiць i нешта просiць (а просяць часцей за ўсё не больш за тое, што належыць) пачынаюць раздражняць. — Новiкi — выдатныя прыёмныя бацькi, — кажа Галiна МАЧЭНЯ, галоўны спецыялiст аддзела выхаваўчай работы i аховы дзяцiнства ўпраўлення адукацыi Смаргонскага райвыканкама. — Яны — наша апора i надзея. Мы працуем з iмi больш за 10 гадоў, з таго часу, як у 1997 годзе аб’явiлi акцыю "ДОМ" ( Дом Общественного Милосердия). Тады мы вырашылi прапанаваць смаргонцам разабраць выхаванцаў школы-iнтэрната на канiкулы. У першы год адгукнулiся 48 сем’яў, сярод якiх былi Новiкi. Праз некаторы час на канiкулы сталi разбiраць 100 працэнтаў выхаванцаў школы-iнтэрната. Па вынiках акцыi "ДОМ" каля 50 дзяцей знайшлi сабе сям’ю. У Новiкаў сапраўды добра атрымлiваецца. Яны лiтаральна выхадзiлi маленькага Жэню, якi пакутаваў ад наступстваў дзiцячага цэрабральнага паралiчу: дрэнна рухаўся, не размаўляў... Яны яго зляпiлi, сабралi па кавалачках. I вось як хлопчыку iсцi ў школу, бiялагiчныя бацькi распачалi працэс вяртання Жэнi. Калi Алена Новiк на судзе зачытвала спiс, куды i колькi разоў яны ездзiлi з гэтым малым, каб вярнуць яму здароўе, слухаць яе без слёз было немагчыма. Дарэчы, першы суд яна выйграла. А падчас другога сама ўжо не стала аспрэчваць права бiялагiчных бацькоў на сына... Пасля гэтага яны выказалi жаданне ўсынавiць некалькiх дзяцей. — Мне шкада, — дадае Галiна Уладзiмiраўна, — што Новiкi пакрыўдзiлiся i паспяшалiся скардзiцца ў газету. Думаю, мы ўсе пытаннi, якiя iх хвалююць, вырашылi б i без гэтага. Аднак пiсьмо дзяўчынкi Надзеi Кухнарэвiч у "Звязду" сведчыць, што пытаннi ўзнiкаюць не ў адных толькi Новiкаў. I не ў адным толькi Смаргонскiм раёне. А тое, што амаль два гады мясцовыя ўлады не ведалi на гэтыя пытаннi адказаў, дае падставы сумнявацца, што нехта iх добрасумленна шукаў. Ды i цi на ўсе пытаннi знойдзены адказы? Так, пасля вiзiту ў райвыканкам журналiста "Звязды" Новiкам паабяцалi аказаць неабходную i пасiльную дапамогу ў матэрыяльным забеспячэннi iх дзiцячага дома. Ёсць нават надзея, што iх i Рэшкевiчаў узгадаюць пры ўрачыстым адкрыццi двух новых дзiцячых дамоў сямейнага тыпу ў Смаргонi, у якiм, магчыма, возьме ўдзел не толькi мэр вобласцi, але i мiнiстр адукацыi. Людзям жа шмат не трэба, дзеля справядлiвасцi дастаткова будзе проста ўзгадаць тых, хто быў першым — надзею i апору. Але па-ранейшаму застаецца праблема з рэальнымi водпускамi прыёмных бацькоў, i для яе вырашэння патрабуецца ўжо сур’ёзная работа на дзяржаўным ўзроўнi. Мне больш за ўсё шкада, што на Новiкаў "пакрыўдзiлiся" мясцовыя ўлады. Гэта адчувалася падчас апошняй тэлефоннай размовы. Але самае крыўднае ў тым, што калi Новiкi чакалi мяне ў машыне з выканкама, Алена Аляксандраўна сутаргава шукала ў сумачцы карвалол, i першае пытанне, якое яна выдыхнула, калi я села ў машыну, было: "Мы звольненыя?" Гэта тыя самыя Новiкi, якiя без усякай медыцынскай i педагагiчнай адукацыi, толькi пры дапамозе любовi, увагi i пяшчоты выцягнулi з цяжкога дыягназу не аднаго толькi Жэньку... Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ. Смаргонскi р-ён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ва ўсялякай прафесii, у прафесiйнага бацькоўства ёсць свае падводныя камянi. I можна было б лiчыць гэта праблемай асобна ўзятай катэгорыi людзей, к |
|