Садаводы сёлета могуць рэгістраваць свае зямельныя ўчасткi ў штатным рэжыме
Садаводы сёлета могуць рэгістраваць свае зямельныя ўчасткi ў штатным рэжыме
Згодна з Указам Прэзiдэнта Беларусi ад 28 студзеня 2008 года № 50, сёлета ў тэрмiн да 8 кастрычнiка ўсе члены садаводчых таварыстваў павiнны былi зарэгiстраваць свае зямельныя ўчасткi. Аднак больш як палова садаводаў у вызначаны тэрмiн так i не аформiлi свае справы на зямельныя ўчасткi. Днямi ў рэдакцыю пачалi звяртацца карыстальнiкi такiх незарэгiстраваных зямельных участкаў з пытаннем аб далейшым лёсе гэтай зямлi. Нагадаю, што ў свой час арганiзацыям i грамадзянам для вядзення калектыўнага садаводства было прадастаўлена амаль 522 тысячы зямельных участкаў. Да гадзiны пiк вялiкая колькасць зямельных участкаў была зарэгiстравана членамi садаводчых таварыстваў, але ў дачыненнi да каля 270 тысяч такiх участкаў грамадзяне так нават i не звярталiся па дзяржаўную рэгiстрацыю. Спецыялiсты Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi паведамiлi рэдакцыi, што i зараз тэрытарыяльныя арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю прымаюць адпаведныя заявы ад садаводаў аб рэгiстрацыi зямельных участкаў. Прыём заяў i рэгiстрацыя гэтых участкаў будзе ажыццяўляцца арганiзацыямi да новага года ў штатным рэжыме. Суразмоўца ўдакладнiў, што цяпер Дзяржкамiтэт па маёмасцi i Мiнэканомiкi рыхтуюць сумесныя прапановы па ўнясеннi змяненняў i дапаўненняў ва ўказ № 50, дзе будуць прапiсаны i пытаннi далейшага лёсу ў новым годзе незарэгiстраваных зямельных участкаў, што былi прадастаўлены для ажыццяўлення калектыўнага садаводства. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з Указам Прэзiдэнта Беларусi ад 28 студзеня 2008 года № 50, сёлета ў тэрмiн да 8 кастрычнiка ўсе члены садаводчых таварыстваў павiнны былi зарэ |
|