21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цудадзейная сіла свечкi

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цудадзейная сіла свечкi

Вопыт нашых продкаў неаднаразова даказваў, што свечка, зробленая сваiмi рукамi або набытая ў храме, але асвечаная ў час вялiкiх святаў, атрымлiвала магiчныя здольнасцi i магчымасцi. І сёння даволi шырока распаўсюджаны звычай прыносiць дадому свечкi, з якiмi стаялi ў час набажэнства ў днi вялiкiх хрысцiянскiх святаў: на Хрышчэнне (19 студзеня) — Богаяўленская свечка, на Стрэчанне (15 лютага) — Грамнiчная свечка, у Чысты Чацвер — Чацвярговая свечка, на Вялiкдзень — Велiкодная свечка. Гэтыя свечкi захоўвалi на працягу года ў чырвоным куце i выкарыстоўвалi ў пэўных рытуальных дзеяннях. У народзе верылi, што кожная з iх валодае асаблiвымi цудоўнымi якасцямi.

l Так, Богаяўленскую або Хрышчэнскую i Велiкодную свечкi запальвалi, каб папярэдзiць узнiкненне пажару ў сваёй хаце: у час навальнiцы i ўдараў маланкi, калi недалёка быў пажар i г.д.

l Богаяўленскую свечку, як i вянчальную, запальвалi ў час цяжкiх родаў.

l Часам Грамнiчную свечку ставiлi каля варот, каб нiякi злодзей не здолеў "загаварыць сялянскую гаспадарку".

l Грамнiчнай свечкай "замыкалi", г.зн. абыходзiлi па сонцы, карову, каб засцерагчы кармiцельку ад нячыстай сiлы.

l Чацвярговая свечка (асвечаная ў храме ў дзень Вялiкага Чацвярга перад Вялiкаднем), па меркаваннях нашых продкаў, валодала ачышчальнай функцыяй, здольнасцю адганяць нячыстую сiлу. Такую свечку выкарыстоўвалi знахары пры лячэннi захворванняў скуры i лiхаманкi.

l Пчаляры таксама выкарыстоўвалi Чацвярговую свечку. Лiчылася, што на працягу года гэта свечка будзе засцерагаць пчальнiк ад сурокаў, а восенню забяспечыць выдатны збор мёду.

Велiкодная свецка, як вынiк значнасцi самога свята, надзялялася звышнатуральнай сiлай. Толькi з яе дапамогай можна было паправiць "сурочаную" хату, пазбавiцца ад цяжкiх захворванняў.

l Каб выйсцi замуж, дзяўчына iмкнулася як мага раней прыйсцi ў храм у дзень Пакроваў (14 кастрычнiка) i першай паставiць свечку перад iконай Багародзiцы.

l Царкоўную свечку нельга тушыць ротам (у асяродку нашых продкаў iснавала строгая забарона пляваць на полымя) — яе неабходна акуратна затушыць рукамi.

l Абгаркi свечак, якiя застаюцца дома, нельга выкiдаць, як звычайнае смецце. Iх трэба сабраць, а затым аднесцi ў храм i пакласцi туды, дзе збiраюць недапаленыя свечкi.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вопыт нашых продкаў неаднаразова даказваў, што свечка, зробленая сваiмi рукамi або набытая ў храме, але асвечаная ў час вялiкiх святаў, атрымлiвала ма
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика